Архів тега: расліна

Магічная сіла пеларгоніі

Пеларгонія адносіцца да сям’і гераніевых. Іншая, больш звычная назва гэтай кветкі, — герань. Радзімай гэтай мілай і такой знаёмай усім нам з дзяцінства расліны з’яўляецца Паўднёвая Афрыка. Калісьці верылі, што пеларгонія валодае магічнымі ўласцівасцямі. Тады яна выкарыстоўвалася ў якасці талісмана для прыцягнення дабрабыту і шчасця, а таксама прымянялася ў магіі. Лічылася, што чароўныя ўласцівасці пеларгоніі залежаць ад афарбоўкі кветак. Так, ... Падрабязней »

Кававае дрэва

Мноства людзей не ўяўляюць сабе раніцы без кубачка кавы! Але нямногія ведаюць, што кававае дрэва можна вырошчваць як пакаёвую расліну. Стройнае дрэўца з пірамідальнай кронай, распасцёртымі галінамі, светла-шэрай карой і ярка-зялёным бліскучым лісцем, снежна-белыя, з пяшчотным пахам зорчатыя кветкі ў густых суквеццях і, урэшце, цёмна-чырвоныя або барвовыя, падобныя на спелую вішню, бліскучыя плады — такія эстэтычныя вартасці гэтай расліны. Упершыню ... Падрабязней »

Ворлік, ці аквілегія

У невялікай французскай вёсачцы жыла сварлівая жанчына, якая надакучвала мужу бясконцымі прыдзіркамі. Не вытрымаў муж і вырашыў з буркухай расстацца. Жанчына перапужалася, пайшла да людзей за парадай, і адзін жыхар, жадаючы дапамагчы няшчаснай, парэкамендаваў жанчыне зварыць кветкі ворліка і, як толькі ў яе з’явіцца жаданне пабурчаць, набіраць у рот воднага адвару і трымаць яго да таго часу, пакуль жаданне павучаць ... Падрабязней »

Трава Геракла… Абыдзі за вярсту…

Савецкіх батанікаў яшчэ ў канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя падкупіла прыродная ўстойлівасць баршчэўніку і яго велізарная зялёная маса. За свой празмерны рост расліна атрымала лацінскую мянушку геракліум, або трава Геракла. Даследчык флоры Каўказа, які з’яўляецца радзімай баршчэўніку, Д.Сасноўскі першым склаў поўнае навуковае апісанне баршчэўніку, але ў распаўсюджванні яго на палях не вінаваты. Двухгадовая або шматгадовая расліна (усяго больш як 40 ... Падрабязней »

Эхеверыя

Сярод таўсцянкавых прадстаўнікі роду эхеверыя (эчэверыя) — адны з самых упадабаных дэкаратыўных хатніх раслін. Хоць па марфалагічнай будове ўсе эхеверыі падобныя, уражваюць разнастайнасць форм і афарбовак іх лісця і знешняе аблічча парасткаў-разетак. Гэты сукулентны род уключае больш за 120 відаў (па некаторых звестках — 150). Ён названы ў гонар іспанскага батаніка і мастака Атанасіа Эчэверыя Кадоя, які жыў у XVIII ... Падрабязней »

Зязюльчыны боты, венерын чаравічак

Пафіяпедзілюм — венерын чаравічак — атрымаў сваю назву ад слоў “пафас” — назва вострава, на якім, паводле паданняў, нарадзілася Венера, і pedilon — сандаля, чаравічак. У Францыі пафіяпедзілюмы так і называюць — венерын чаравічак, у Англіі — чаравічак лэдзі, у Амерыцы — кветка-макасін, у Расіі іх называлі: адамава галава, чаравічак вапняковы, зязюльчыны боты, мар’ін чаравічак, пеўнікі. Разам з калядным дрэвам ... Падрабязней »

Цудоўная ліяна

Калі б праводзіўся конкурс прыгажосці сярод дэкаратыўных шматгадовых ліян, павойны бружмель быў бы ў ліку першых. Ён упрыгожвае сад у любую пару года, а асабліва прывабны ён у час цвіцення, калі спрэс пакрыты падоўжанымі кветкамі ў эфектных суквеццях на канцах парасткаў. Кожны бружмель мае свае асаблівасці, якія трэба ўлічваць пры яго вырошчванні. Але ўсе віды сонцалюбівыя, даволі патрабавальныя да пажыўнасці ... Падрабязней »

Скумпія гарбарная, ці Парыковае дрэва

Скумпія гарбарная — найпрыгажэйшы дэкаратыўны куст сямейства анакардыевых. Я ўпершыню ўбачыла яе ў Брэсце, каля ўніверсітэта ў садзе бесперапыннага цвіцення, а потым і ў родным Гродне. Дзякуючы сваім якасцям і папулярнасці, скумпія атрымала мноства назваў у розных народаў: фарбавальнае дрэва, саф’янавы ліст, алізарынавае дрэва, жаўціннік, дубільнае дрэва. Але самую прыгожую назву ёй далі ў Старажытнай Русі — цуда-дрэва. З-за шырокай ... Падрабязней »

Тая, што сумуе па вадзе…

Менавіта так слова “гартэнзія” перакладаецца з латыні. Гартэнзія — шматгадовы паўхмызняк з цёмна-зялёным лісцем. Суквецце — парасонік, складаецца з кветак, у якіх замест пялёсткаў густыя чашалісцікі. Ёсць гатункі з белымі, блакітнымі, ружовымі, бэзавымі і чырвонымі чашалісцікамі. Цвіце і ў пакоі, і ў адкрытым грунце з красавіка па лістапад. Пасадка Высаджваюць садовую гартэнзію ў грунт восенню ці вясной на адлегласці не ... Падрабязней »

Кветка-султан

Упершыню юку ніткаватую я ўбачыла яшчэ школьніцай, у 1976 годзе, у парку Сухумі. Таму і ўспрыняла яе, як звычайную цеплалюбівую расліну. Але якое ж было здзіўленне, калі я ўбачыла такую юку ва ўсёй квецені ў садзе бесперапыннага цвіцення каля ўніверсітэта ў Брэсце, прыехаўшы туды на сустрэчу з выпускнікамі! Заўважала яе і ў жыхароў прыватнага сектара. Але здзівілася яшчэ больш, убачыўшы ... Падрабязней »