Архів тега: раслина

Над зялёным кустом лісця лунаюць белыя «крылы»…

Кала — гордая, чыстая, белая кветка, якая палюбіла беларускую зямлю. Яна па праву стала сімвалам Галавацкай сярэдняй школы Гродзенскага раёна. Для вырошчвання калы ў закрытым грунце не патрабуюцца якія-небудзь спецыяльныя ўмовы, акрамя, уласна, цяпліцы, якая абаграваецца ў зімовы перыяд, прычым, расліна вытрымлівае дыяпазон вагання тэмператур ад +8°С да +50°С (летам, у перыяд спакою). З 1979 года ў Галавацкай сярэдняй школе ... Падрабязней »

Сінявокая лабелія

Хто хітра ўсміхаецца сінімі вочкамі ў вясковым палісадніку? Хто ўпрыгожыць нават самую просценькую клумбу ў горадзе? Хто будзе пышна расці на балконе ў вазоне альбо падвясным кашпо? Хто не баіцца яркіх сонечных промняў і мірыцца з ценем? Правільна, лабелія. Расліну гэтую нельга аднесці да кветкавых навінак, яна вядомая кветкаводам з даўняга часу, але ад гэтага не менш любімая. Адзін толькі ... Падрабязней »

Дама ў капелюшы

Так атрымалася ў жыцці, што з гэтай кветкай у мяне звязаны цяжкія ўспаміны: шмат гадоў назад у кастрычніку не стала маёй бабулі, якая была для мяне ўсім. Хаця і да бацькоў у мяне прэтэнзій не было. Пару гадоў назад я падумала, што з кветкамі звязана і таінства нараджэння, і таінства смерці. Такое жыццё. І сонечным вераснёўскім днём набыла на рынку ... Падрабязней »

Цудоўная танцоўшчыца — асцільба

Цудоўная танцоўшчыца паўсвету — так называюць кветкаводы асцільбу. Жадаючы ўпрыгожыць цяністыя куточкі свайго кветніка, многія доўга не могуць вырашыць, якія кветкі выбраць. А іх, дарэчы, нямала — хоста, асцільба, бузульнік, гейхера. Сёння я хачу расказаць пра асцільбу. Аднойчы, калі я набыла кусцік на рынку, мая добрая знаёмая, кветкавод са стажам, заўважыла, што расліна гэтая не вартая вельмі ўжо вялікай увагі. ... Падрабязней »

Вялікая свечка ліатрыса

Нярэдка перад кветкаводамі стаіць пытанне: якую кветку пасадзіць у цэнтр кветніка? Каб яна была выразнай, прыцягвала да сябе ўвагу і доўга не страчвала дэкаратыўнасць. Адна з такіх кветак — кана. Але яна не вельмі простая ў доглядзе, патрабуе спецыяльных навыкаў. Больш просты варыянт — ліатрыс каласковы. Кветка гэтая цвіце белымі, малінава-ружовымі і бэзавымі суквеццямі, якія ўтвараюць коласападобнае суквецце, што па ... Падрабязней »