Архів тега: сям’я

Радасць без умоў

Мара любога чалавека быць шчаслівым. Але як адчуць шчасце і захаваць яго? Шчаслівага чалавека людзі часта вызначаюць як паспяховага ў сям’і і асабістым жыцці. Сапраўды, адносіны з’яўляюцца вельмі важнай крыніцай поспеху. Значнасць тых ці іншых узаемаадносін неаднолькавая ў розныя перыяды жыцця. Для маленькіх дзяцей важней за ўсё адносіны з бацькамі, потым — перавага на баку сяброўства, а потым на першы план ... Падрабязней »

Дзіцячы сад — гэта проста, весела, прыемна

Адаптацыя азначае прыстасаванне да новага сацыяльнага асяроддзя, сітуацыі, умоў. Для маленькага дзіцяці такім новым асяроддзем з’яўляецца менавіта дзіцячы сад. Пераступанне парога дзіцячага сада — гэта момант пачатку жыцця ў двух асяроддзях: сямейным і грамадскім. Гэты факт звязаны са змяненнем звычайнага ладу жыцця і змяненнем патрэб, да гэтага далучаюцца новыя для дзіцяці задачы, звязаныя з функцыянаваннем у групе дашкольнай установы. Дзеці ... Падрабязней »

Свежыя струмені новых уменняў упрыгожаць фантан жыцця

Наш фізічны стан і наш настрой кіруюць жыццём больш сур’ёзна, чым мы думаем. У летні час мы лягчэй набываем выдатнае самаадчуванне і добры настрой. У гэты сезон усё схіляе да дабрабыту, радасці. Мы адчуваем менш прафесійнай нагрузкі ці ўвогуле адпачываем ад яе, менш стрэсаў, таму што можам жыць павольней. Мы з задавальненнем асвойваем новае, бо для гэтага ёсць і час, ... Падрабязней »

Як навучыцца разумець дзіця і ладзіць з ім

Прадстаўнікам нашай педагагічнай прафесіі выпадае магчымасць заняцца ў летні сезон, які імкліва набліжаецца, нечым незвычайным, нязвыклым, новым. Магчыма, проста справай па душы. А калі аб’яднаць і тое, і другое, то паспрабуем прапанаваць нашым чытачам, асноўная прафесія якіх — навучанне іншых, змяніць пазіцыю і самім нечаму навучыцца, выбраўшы справай па душы больш глыбокія і эмацыянальныя зносіны са сваімі дзецьмі. Нечаканая такая ... Падрабязней »

Мама, ты мяне не разумееш…

Сям’я — гэта цэлы свет, у якім дзіця жыве, дзейнічае, робіць адкрыцці, вучыцца любіць, ненаві­дзець, радавацца, спачуваць. Уплыў бацькоў на развіццё дзіцяці вельмі вялікі. Жыццё і навука даказалі, што ўсе беды ў дзяцей, а потым і ў дарослых тлумачацца памылкамі сямейнага выхавання, галоўная з якіх — адсутнасць любові і няўмен­не хваліць і падтрымліваць сваіх дзяцей. Самае галоўнае для дзіцяці, каб ... Падрабязней »

Давай мы паляцім на Месяц, там не трэба будзе рабіць урокі

Як не дапусціць канфліктнай сітуацыі ў сям’і? Усе добра ведаюць, як часам бывае складана дамовіцца. Іншы раз здаецца, што мы размаўляем на розных мовах, адно аднаго не чуем і не разумеем. Зрэшты, так яно і ёсць. Мы сапраўды не чуем і сапраўды не разумеем… Найбольш папулярная прычына канфліктаў “бацькі і дзеці” — праблемы ў школе (слабая паспяховасць, нежаданне рабіць дамашнія заданні, ... Падрабязней »

Энтанік, баіт, гаілэ, оіла, гэр булэ, дзьіэ кэргэн…

Няхай не бянтэжаць чытача гэтыя дзіўныя словы ў загалоўку. Усе яны азначаюць на мове розных народаў адно — сям’ю. Энтанік — сям’я па-армянску, баіт — на іўрыце, гаілэ — па-татарску, оіла — па-таджыкску, гэр булэ — па-бурацку, дзьіэ кэргэн — па-якуцку… Адразу шчыра скажу: я не люблю гэты ўстойлівы выраз “інстытут сям’і і шлюбу”. Разумею, што сацыёлагі не маглі прыдумаць ... Падрабязней »

Зямля запаветная — Дамашаны

У людзей, якія жылі раней і жывуць цяпер, было або ёсць самае любімае месца на зямлі, свой кавалачак, дзе адчуваецца ярчэй, працуецца плённей, дзе смачнейшыя ежа і пітво ды і сіл прыбаўляецца. У А.Пушкіна — Болдзіна, у Я.Купалы — Вязынка, у Я.Коласа — Альбуць. У многіх нашых чытачоў знойдзецца сваё імя гэтай зямлі запаветнай, якая дае сілы і суцяшэнне, радасць ... Падрабязней »

Адна лыжка на дваіх

Высокія паказчыкі разводаў, шматлікія прыклады нараджэнняў па-за шлюбам, страта павагі дзяцей і падлеткаў да старэйшых — усё гэта стала рэаліямі сённяшняга часу, што дае многім падставы казаць аб крызісе сучаснай беларускай сям’і. Між тым так было не заўсёды. І ў пошуку рэцэпта сямейнага шчасця нялішне прыгадаць некаторыя традыцыі нашых продкаў. Пытанне пра каханне Выпадкі позніх шлюбаў адзначаліся ва ўсе часы. ... Падрабязней »

Запас на год

Лета — самая чаканая пара для школьнікаў. І ў школу хадзіць не трэба, і забавы выбірай, якія хочаш (нават на каньках і лыжах пакатацца можна, толькі што не па снезе, а па асфальце). Дзеці раз’язджаюцца ў аздараўленчыя летнікі, лагеры працы і адпачынку, у вёску, на мора, а нехта застаецца ў горадзе. Аднак у любым выпадку час можна правесці не толькі ... Падрабязней »