Будучыя бацькі з нараджэннем дзіцяці звязваюць ажыццяўленне сваіх чаканняў і надзей. Аднак часам насуперак усім планам у сям’і з’яўляецца дзіця, не падобнае да іншых. Спецыялісты называюць яго дзіцем з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У шэрагу даволі распаўсюджаных дзіцячых хвароб апошняга часу стаіць дзіцячы аўтызм. Дзіцячы аўтызм — гэта асаблівая форма парушэння псіхічнага развіцця з нераўнамернасцю фарміравання розных псіхічных функцый, са своеасаблівымі эмацыянальна-паводзінскімі, моўнымі ... Падрабязней »
Архів тега: сям’я
Бацькі, увага!
Адсутнасць кантролю з боку бацькоў, бестурботнасць, невыкананне правілаў бяспекі з боку дзяцей — гэтыя дзве прычыны сталі вынікам таго, што ўжо ў самым пачатку канікул адбыліся непапраўныя і трагічныя выпадкі. 8 чэрвеня ў Магілёве некалькі падлеткаў купаліся на Дняпры. Месца для адпачынку не прызначана — метраў пяць ад берага зусім плытка, далей ляжыць некалькі аўтапакрышак, за імі глыбокая яма-вір. Менавіта ... Падрабязней »
Замест забароны — арганізаваная дзейнасць
З надыходам лета тысячы школьнікаў адпраўляюцца на адпачынак у лагеры працы і адпачынку, у вёскі, на дачы. Апынуўшыся на прыродзе, дзеці радуюцца магчымасці пайсці ў турыстычны паход, пагуляць, паскакаць, пабегаць. Добра, калі ўсё гэта адбываецца пад кантролем дарослых, але калі іх няма, то дзіця можа атрымаць траўму. Практыка паказвае, што ў дзяцей, якія адпачываюць арганізавана, напрыклад, у аздараўленчым лагеры, траўмы ... Падрабязней »
Радасць прыцягваецца радасцю
Штогод мы даём сабе абяцанне жыць па-новаму. Кожны бачыць гэта па-рознаму, але ўсе адзіныя ў адным — у імкненні жыць у радасці. Наша жыццё ўключае шмат складнікаў: дом, работа, сям’я, сябры, забавы і г.д. Работа — частка нашага жыцця, і не самая малая яе частка. Калі мы ўсюды гарманічныя, паспяховыя, а на рабоце адчуваем няёмкасць і згубленасць, жыць у радасці ... Падрабязней »
Каляровы настрой
Як часта, гледзячы на сваё дзіця, мы хочам ведаць, што ж у гэтай маленькай галоўцы робіцца, пра што наш малы думае і што яго турбуе, які ў яго настрой у гэты момант. Настрой — адна з самых цікавых псіхалагічных з’яў. Вельмі цяжка прасачыць, як, чаму і калі ён паляпшаецца і пагаршаецца. Калі такія яркія эмацыянальныя станы, як гнеў, захапленне, лютасць ... Падрабязней »
Хто жыве ў пясочніцы?
Малыя могуць гадзінамі гуляць у пясочніцы. Але ці такі бяскрыўдны, як здаецца на першы погляд, пясок, дзе пры дапамозе вядзерца і “піражкоў” дзіця вывучае свет. У апошнія гады ўсё большая цікавасць праяўляецца да праблемы таксакарозу. Сімптаматыка гэтага гельмінтозу вельмі разнастайная, таму з ім могуць сустрэцца ўрачы самых розных спецыяльнасцей: педыятры, тэрапеўты, акулісты, гематолагі, гастраэнтэролагі, неўрапатолагі і іншыя. Таксакароз выклікаецца неўласцівым ... Падрабязней »
Як падрыхтаваць дзіця да школы
Калі мы выпраўляем нашых дзяцей у школу, мы купляем ім сучасную форму, модны партфель, шматлікія школьныя прылады, наведваем педыятра, — гэта значыць, клапоцімся пра фізічнае здароўе. Але, на жаль, мала ўвагі звяртаем на іх псіхічнае здароўе. Да эмацыянальнага жыцця ў нас пакуль не прынята ставіцца сур’ёзна, хаця б таму, што эмацыянальныя парушэнні часта не маюць ніякіх знешніх праяўленняў. Чалавек можа ... Падрабязней »
Хутка ў школу
Уласцівая дашкольнікам бесклапотнасць, пагружанасць у гульню вельмі хутка зменіцца жыццём, напоўненым мноствам патрабаванняў, абавязкаў і абмежаванняў. У верасні пачнецца самы цікавы і захапляльны час для дзяцей. Школа! Дзіця павінна будзе сістэматычна і напружана працаваць, захоўваць рэжым дня, падпарадкоўвацца розным нормам і правілам школьнага жыцця, выконваць патрабаванні настаўніка, займацца на ўроку тым, што вызначана школьнай праграмай. Паступленне ў школу — адзін ... Падрабязней »
Вострыя кішэчныя інфекцыі
Лета — спрыяльны час не толькі для адпачынку, але і, на жаль, для размнажэння ўзбуджальнікаў розных хвароб, у першую чаргу вострых кішэчных інфекцый. Па даных САЗ, штодзённа ў свеце рэгіструецца 275 мільёнаў дыярэйных захворванняў у дзяцей і дарослых. Хварэюць людзі практычна ва ўсіх краінах свету незалежна ад сацыяльнага становішча, нацыянальнасці, расы, полу і ўзросту. Захворванні рэгіструюцца паўсюдна на працягу года, ... Падрабязней »