Author Archives: admin

Проста прастуда?

Восень. Вецер, зябкая сырасць і слота. У вас заложаны нос, вы чхаеце, кашляеце, турбуюць болі ў горле. Голас асіп, мучаюць галаўныя болі, болі ў вобласці вуха. З’явілася задышка або свісцячыя хрыпы пры дыханні, а таксама іншыя сімптомы, якія выклікаюць трывогу і непакой… Самы час занепакоіцца, але пужацца не трэба. Сярэднестатыстычны здаровы грамадзянін хварэе 2—3 разы на год рознымі прастуднымі захворваннямі, ... Падрабязней »

Тэатр з паперы

Аднойчы адчуўшы радасць ад знаёмства з лялечным тэатрам, мы застаёмся яго прыхільнікамі назаўсёды. Хтосьці, стаўшы дарослым, глядзіць любімыя спектаклі зноў, каб успомніць цудоўныя часы дзяцінства, хтосьці — каб забавіць дзяцей або ўнукаў і далучыць іх да гэтага віду мастацтва, а ёсць людзі, якія гатовы ствараць чараўніцтва тэатра лялек сваімі рукамі, увасабляючы свае творчыя ідэі. Да натхняльнікаў і стваральнікаў лялек, дэкарацый, ... Падрабязней »

Колеру сонца

З 2006 года дзейнічае мінскі гарадскі праект “Маладыя таленты сталіцы”, які аказвае падтрымку ў развіцці талентаў дзяцей і моладзі. У 2008 годзе ён атрымаў грант Мінгарвыканкама. У праекце прынялі ўдзел каля 100 адораных дзяцей, што прадставілі шырокай аўдыторыі сваю творчую дзейнасць. Гэта навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі Мінска, якія маюць годныя поспехі ў дэкаратыўна-прыкладным і выяўленчым мастацтве. Удзельнікам праекта, арганізатарам якога ... Падрабязней »

Шчасце сваімі рукамі

“Табе могуць здрадзіць абставіны, сябры, бязлітасны лёс і нават уласная маці, але табе ніколі не здрадзяць талерка шчырага гарачага супу, дробка солі і кавалак хлеба”. Прыблізна так гучыць вольны пераклад адной народнай мудрасці, якая была вельмі папулярнай гадоў гэтак 150 назад на прасторах Уэльса. Большасць з нас прызвычаіліся атрымліваць задавальненне ад усяго, што звязана з ежай і яе гатаваннем: ад ... Падрабязней »

Асенняя сімфонія пазнацветаў

У Старажытнай Грэцыі лічылі, што асенні пазнацвет з’явіўся дзякуючы Персефоне, дачцэ Геі, багіні зямлі. Легенда расказвае, быццам, не ведаючы, куды дзелася яе дачка, Гея была вельмі засмучана, таму ўсе расліны вакол пачалі вянуць і гінуць, з дрэў асыпалася лісце, усё пажухла і стала маркотным. Выкрадзеная богам падземнага царства прыгажуня Персефона паслала кветкі пазнацвету асенняга на зямлю як прывітанне сваёй засмучанай ... Падрабязней »

Адна лыжка на дваіх

Высокія паказчыкі разводаў, шматлікія прыклады нараджэнняў па-за шлюбам, страта павагі дзяцей і падлеткаў да старэйшых — усё гэта стала рэаліямі сённяшняга часу, што дае многім падставы казаць аб крызісе сучаснай беларускай сям’і. Між тым так было не заўсёды. І ў пошуку рэцэпта сямейнага шчасця нялішне прыгадаць некаторыя традыцыі нашых продкаў. Пытанне пра каханне Выпадкі позніх шлюбаў адзначаліся ва ўсе часы. ... Падрабязней »

Чароўная мазаіка, якая прыносіць радасць

З госцяй рубрыкі Аленай Яўгенаўнай Есіс дамовіліся сустрэцца каля метро, прайсціся да майстэрні, каб паглядзець на работы, выкананыя ў арыгінальнай тэхніцы аплікацыі з… апілак. Алена Есіс — майстар па вырабе дэкаратыўных пано з каляровых апілак. Першае ж дзіця, якое сустрэлася нам па дарозе ў школу, усміхаючыся і зазіраючы ў вочы педагогу, гучна павіталася, каб ніхто з навакольных не сумняваўся, што ... Падрабязней »

Апошні званок

Размова, канечне, пойдзе не пра вядомае свята апошніх майскіх дзён. Зрэшты і слова “апошні” тут хутчэй выкарыстана ў іншасказальным сэнсе. Пагаварыць хочацца пра званкі з мабільных тэлефонаў. Ніхто не будзе аспрэчваць, што мабільная сувязь трывала ўвайшла ў наша жыццё і паступова выцясняе звычайныя стацыянарныя тэлефоны. Людзям стала прасцей кантактаваць, бо яны заўсёды на сувязі. Аднак яшчэ некалькі гадоў назад Міжнароднае ... Падрабязней »

Бачыць наскрозь

Прыкладна 900 афтальмолагаў працуюць зараз у нашай краіне. Лічыцца, што гэта аптымальная лічба, зыходзячы з колькасці насельніцтва. Але ж і спецыялізаваная дапамога патрабуецца ўсё большай колькасці людзей, бо паталогіі органаў зроку — адна з самых распаўсюджаных праблем са здароўем. Практычна кожны другі школьнік мае тыя ці іншыя адхіленні. — У Беларусі, дарэчы, як і ва ўсім свеце, найбольш частымі прычынамі ... Падрабязней »

Супраціўленне не марнае

Рак малочнай залозы найбольш распаўсюджаны від раку ў жыхарак развітых краін свету. Але разам з тым гэта самы вывучаныі і самы вылечны від гэтай хваробы. Думаецца, усе ведаюць, што з гэтым анкалагічным захворваннем на ранніх стадыях можна паспяхова змагацца. Галоўнае, зразумела, — не прапусціць яго раннія стадыі. Па большай частцы такое папяраджэнне тычыцца, канечне, жанчын, хаця на гэты від раку ... Падрабязней »