Author Archives: Илья

Лета і дзеці

Правільныя паводзіны ў летнія гарачыя дні дапамогуць не толькі зберагчы здароўе дзяцей, але і ўмацаваць яго. Пачнём з арганізацыі сну. Трэба свое­часова ўкладваць дзяцей спаць — для аднаўлення сіл, росту і развіцця. Летам дзеці павінны спаць пры адчыненых вокнах. Дзіўна чуць пры 28 градусах цяпла, што вокны толькі што зачынілі, таму што ўжо праветрылі пакой. Павінен быць забяспечаны правільны пітны рэжым, бо ў ... Падрабязней »

Ягада-скарб

Сакавітая і салодкая, любімая многімі чарэшня вельмі карысная і для дзяцей, і для дарослых. Чарэшня — выдатная крыніца вітамінаў А, групы В, С, Е, К, РР, макра- і мікраэлементаў (медзь, жалеза, фосфар, марганец, ёд, калій, магній), арганічных кіслот, харчовых валокнаў. І гэта адзін з самых нізкакаларыйных пладоў: на 100 г прадукту прыходзіцца 50 калорый. Чарэшня валодае антыаксідантнымі і су­працьзапаленчымі ўласцівасцямі, таму выкарыстоўваецца для прафілактыкі вострых ... Падрабязней »

Водар лета

Лета — пара не толькі адпачынку, але і актыўнай падрыхтоўкі да зімы. Яно прыносіць нам магчымасць пад’есці свежых ягад і, вядома ж, нарыхтаваць іх на зіму. Аднымі з першых з’яўляюцца клубніцы. І якая ж асалода адкрыць зімой слоічак з духмяным варэннем і вярнуцца ненадоўга ў лета! Як жа зварыць варэнне так, каб ягадкі ў ім засталіся цэлымі і нагадвалі зімой ... Падрабязней »

Бабуліны зразы

Бабуліны рэцэпты — гэта асаблівыя рэцэпты! У дзяцінстве мне здавалася, што так, як гатуе мая бабуля, не ўмее больш ніхто. Шчыра кажучы, і зараз, думаючы пра бабуліны аладкі, мачанку, халаднік і пра многае іншае, што сустракалася на яе апетытным, багатым стале, адношу ўсё да абсалютнага “знака якасці”. Можа, яшчэ і таму, што гэтыя стравы гатаваліся заўсёды са свежых дамашніх прадуктаў, ... Падрабязней »

Кветкі і дзеткі

Усе педагогі ведаюць, што эфектыўнасць навучання непасрэдна залежыць ад спрыяльнага псіхалагічнага клімату ў школе. Калі дзіця адчувае сябе камфортна, то і матэрыял лепш засвойваецца, павышаюцца працаздольнасць, паспяховасць і паляпшаецца настрой. Мы, сучасныя настаўнікі, імкнёмся да таго, каб вучням на ўроках было цікава і камфортна: ствараем сітуацыю поспеху, прымяняем інавацыйныя метады і прыёмы, выкарыстоўваем ЭСН і інтэрнэт-рэсурсы. Але часта не звяртаем ... Падрабязней »

На тэрыторыі здароўя

Сучасная cістэма адукацыі прадугледжвае рознабаковае развіццё асобы дзіцяці з улікам яго індывідуальных, псіхафізіялагічных і інтэлектуальных магчымасцей. Абнаўленне зместу адукацыі, форм і метадаў навучання, тэхнічнае перааснашчэнне школ спрыяюць інтэнсіфікацыі працэсу навучання, што не заўсёды супадае з асаблівасцямі развіцця і станам здароўя навучэнцаў. Тое, як умовы навучання і школьныя перагрузкі ўплываюць на здароўе школьнікаў, растлумачыла нацыянальны каардынатар школ здароўя, загадчык кафедры гігіены ... Падрабязней »

Молодая семья: любовь и быт

Семья, воспитывающая ребенка, формирует будущую семью этого ребенка. Потому что именно родительская семья обеспечивает социально-нравственную, мотивационную, психологическую и педагогическую готовность молодого человека к семейной жизни. К сожалению, представления многих современных юношей и девушек о семейной жизни далеки от реальности, а в результате любовь, которая ведет к созданию семьи, быстро меркнет на фоне быта, так как не подкреплена обеспечивающими гармонию брака ... Падрабязней »

Тэхаскі званочак, ці эўстома

Эўстома, якую яшчэ называюць лізіянтус, “ірландская ружа” ці “японская ружа”, належыць да сямейства гарычкавыя. Эўстома — гэта прыгожая кветка родам з Паўночнай Амерыкі. Нягледзячы на свае заморскія карані, гэтая культура паспяхова прыжылася ў нас, выкарыстоўваецца як хатняя расліна і можа развівацца ў садзе. Расліна вельмі папулярная сярод кветкаводаў як тая, што вырошчваецца на зрэзку, паколькі зрэзаная эўстома можа прастаяць у вазе ... Падрабязней »

Пачынаем бегаць!

Здароўе з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю і вызначае ўзровень жыцця чалавека. Адна з 17 Мэт устойлівага развіцця, прынятых і зацверджаных дзяржавамі — членамі ААН у 2015 годзе, гучыць так: “Забеспячэнне здаровага ладу жыцця і садзейнічанне дабрабыту для ўсіх у любым узросце”, што з’яўляецца своеасаблівым заклікам да дзеянняў кожнага з нас. “Што я магу зрабіць для гэтага сёння?” — спытаеце вы. Адказ відавочны. Можна пачаць ... Падрабязней »

Ігольніца “Чырвоная шапачка”

Вырашыла падзяліцца апісаннем вырабу, які можна стварыць у вольны час з дзецьмі, асабліва калі яны любяць чытаць і слухаць казкі, а таксама маляваць ілюстрацыі да іх. У рабоце з вучнямі я часта звярталася да казак і баек на англійскай мове, у тым ліку і вершаваных. Мы неаднаразова ладзілі спектаклі на англійскай мове, выраблялі дэкарацыі і малявалі ілюстрацыі да прачытаных казак. ... Падрабязней »