Архіў катэгорыі : без рубрыкі

Кветка-султан

Упершыню юку ніткаватую я ўбачыла яшчэ школьніцай, у 1976 годзе, у парку Сухумі. Таму і ўспрыняла яе, як звычайную цеплалюбівую расліну. Але якое ж было здзіўленне, калі я ўбачыла такую юку ва ўсёй квецені ў садзе бесперапыннага цвіцення каля ўніверсітэта ў Брэсце, прыехаўшы туды на сустрэчу з выпускнікамі! Заўважала яе і ў жыхароў прыватнага сектара. Але здзівілася яшчэ больш, убачыўшы ... Падрабязней »

Па “Кропельцы” да залатых рук майстра!

Чалавека, у якога ўсе пасаджаныя расліны прыжываюцца і развіваюцца цудоўна нават у самых неспрыяльных умовах, англічане называюць “зялёнымі пальцамі”. А як назваць нам, беларусам, майстра, у якога ў руках усе справы ідуць спорна? Напэўна, залатымі рукамі. У гасцях нашай рубрыкі менавіта такі чалавек — Алена Вячаславаўна Каткоўская. Алена Вячаславаўна ўзначальвае Ляскоўскі клуб-бібліятэку ў Мінскім раёне, дзе адна на ўсе напрамкі ... Падрабязней »

Піць і сабе не нашкодзіць

Мозг рэагуе на недахоп вады цэлым комплексам непрыемных адчуванняў: слабасцю, недамаганнем, пачуццём стомленасці, нечаканымі прылівамі крыві да твару, успышкамі раздражнення і нават бескантрольнага гневу, неспакоем і дэпрэсіяй. Акрамя таго, з’яўляюцца болі ў суставах і пазваночніку, расстройствы страўнікава-кішачнага тракту (запоры, пякотка, спазмы), парушаюцца функцыі імуннай сістэмы — і гэта яшчэ не поўны пералік форм пратэсту вашага арганізма. Залішняе спажыванне вады пагаршае ... Падрабязней »

Ці ёсць жыццё ў маразілцы?

Забіўшы маразілку мясам, агароднінай і садавіной, мы ўпэўнены, што гэтым загатоўкам нішто не пагражае, таму захоўваць запасы можна гадамі, калі, канечне, не будзе перабояў з электрычнасцю. Але жыццё ў найпрасцейшых формах — надзвычайная з’ява. Існуюць мікраарганізмы, якія здаўна навучыліся выжываць у самых экстрэмальных умовах. Так што не трэба думаць, што замарожаныя прыпасы ў маразілцы ніхто не кране. Ды і бытавая ... Падрабязней »

Запас на год

Лета — самая чаканая пара для школьнікаў. І ў школу хадзіць не трэба, і забавы выбірай, якія хочаш (нават на каньках і лыжах пакатацца можна, толькі што не па снезе, а па асфальце). Дзеці раз’язджаюцца ў аздараўленчыя летнікі, лагеры працы і адпачынку, у вёску, на мора, а нехта застаецца ў горадзе. Аднак у любым выпадку час можна правесці не толькі ... Падрабязней »

Яйка ці курыца?

Адказаць на гэтае пытанне гэтак жа складана, як і падлічыць колькасць страў, якія можна прыгатаваць на аснове гэтага старажытнага прадукту. Яшчэ шмат тысяч гадоў назад чалавек верыў у тое, што яйка — правобраз Сусвету і пачатковы пункт светабудовы. У Старажытным Рыме быў распаўсюджаны выраз ab ovo usque ad mala (літаральна: “ад яйка да яблыкаў”). Гастранамічныя антраполагі звязваюць гэта са звычкай ... Падрабязней »

“Разбіла мне сэрца дыцэнтра”

У гады майго дзяцінства гэтая арыгінальная кветка так і называлася — разбітае сэрца. Расла яна амаль на кожным падвор’і і разрасталася так хутка, што яе нават высялялі за плот. Асабліва яе ніяк не даглядалі, расла сама па сабе. А потым на даволі працяглы перыяд гэтая кветка была забыта. Зараз дыцэнтра, так яна называецца па-навуковаму, перажывае другое нараджэнне. Выведзена шмат новых ... Падрабязней »

Каб прыгожыя думкі мелі, каб прыгожыя песні пелі!

Са Святланай Георгіеўнай Яфімавай мы сустрэліся ў гарачы для яе як настаўніка музыкі і кіраўніка факультатыву “Спадчына” гімназіі № 18 Мінска час. Заканчваецца навучальны год: справаздачныя канцэрты, лінейкі, дакументацыя. З размовы са Святланай становіцца зразумела, што напоўненай, канцэнтраванай, дынамічнай яе прафесійная і асабістая прастора з’яўляецца заўсёды. Святлана Яфімава ўсё робіць з душой, але самай-самай любімай справай лічыць выкананне фальклорных твораў ... Падрабязней »

Каб не згарэць на рабоце…

З цягам часу на любой рабоце чалавек пачынае адчуваць фізічнае і нервова-псіхічнае напружанне. Для прафесіі настаўніка характэрна напружанасць, якая выклікаецца вялікай колькасцю сацыяльных кантактаў, павышанай адказнасцю і іншымі прычынамі. За гады існавання нашай школы склалася пэўная сістэма работы па прафілактыцы прафесійнага выгарання настаўнікаў. Неабходна адзначыць, што асноўная частка педагогаў школы — гэта ўжо вопытныя настаўнікі, якія маюць за плячамі гады ... Падрабязней »

Да сёмага поту

Чалавек пацее зімой і летам. Гэта, як гаворыцца, медыцынскі факт, і нікуды ад яго не дзенешся. Гэта натуральна і нармальна. Дзякуючы поту з арганізма выводзяцца таксіны, непатрэбныя солі, гармоны, падтрымліваецца тэрмарэгуляцыя арганізма. Потавых залоз на нашым целе не менш за тры мільёны. Самае вялікая іх колькасць размешчана ў вобласці падпах, далоняў і ступняў. Уся справа ў нашым стаўленні да поту. ... Падрабязней »