Дача шмат каму з нас дапамагае расслабіцца і аднавіцца пасля работы ў офісе і на вытворчасці, атрымаць зарад здароўя і бадзёрасці на наступны тыдзень. Але не варта забываць, што гэтая ж любімая дача можа стаць крыніцай небяспекі і траўматызму. Для тых, хто прыязджае на дачу паляжаць у шэзлонгу і прайсціся па хваёвым лесе, правілы паводзін тыя ж, што і ў ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : без рубрыкі
Гайда ў басейн!
Фізічная нагрузка і спорт патрэбны кожнаму. Карысць ёсць і ад бегу, і ад шахмат. Любы від фізічнай культуры ўносіць свой уклад у падтрыманне здароўя чалавека. Плаванне, можна сказаць, — адмысловы від фізічнай нагрузкі, які гарманічна ўздзейнічае на ўсе групы мышцаў і ўмацоўвае здароўе, спальвае калорыі, дапамагае расслабіцца і падтрымліваць добрую фізічную форму. Ды і чаго хаваць, заняткі ў халаднаватай вадзе басейна ... Падрабязней »
Пудынг як спосаб вывучэння гісторыі адной краіны
Халодная адварная ялавічына, далікатнае, узбітае асаблівым чынам сметанковае масла, булачкі з разынкамі, сэндвіч з агурком — спіс традыцыйных английскіх страў можна працягваць бясконца. Злыя языкі сцвярджаюць, што кухня Брытаніі мае ўсяго тры вартыя ўвагі стравы: кары, гарчыцу і мясную падліўку. Уласна ў гэтых словах і выказана агульнае меркаванне большасці кухараў: сумна і сытна. Аднак не варта меркаваць аб кухні Туманнага ... Падрабязней »
Сімвал дабрыні і хатняй утульнасці
Калі падснежнікі мы лічым прадвеснікамі вясны, то прымулы, якія зацвітаюць пасля іх на лясных узлесках, — першая згадка аб надыходзячым леце. Так можна растлумачыць і іх навуковую назву, якая паходзіць ад лацінскага слова “прымус” — “першы”, а таксама рускую народную — першацвет. Вось што расказвае пра гэтыя кветкі старажытнаруская легенда. Усю доўгую зіму нябесная Лада пакутуе ў палоне густых хмар ... Падрабязней »
Знайсці “свой” Парыж
Педагагічны талент варта лічыць шматгранным, бо ў нетрах яго жыве яшчэ многа іншых, якія нам толькі неабходна адкрываць у сабе. Вікторыя Віктараўна Каленік ужо знайшла адзін з такіх “дадатковых” талентаў. Па прафесіі настаўнік матэматыкі, зараз яна выхоўвае двух сыноў і стварае аўтарскія ўпрыгажэнні для жанчын. Робіць гэта так паспяхова, што ў спісе яе выстаў, модных маркетаў, тыдняў беларускай моды (работа ... Падрабязней »
Школьны булінг: дзеянні настаўніка
У перакладзе з англійскай мовы булінг азначае запалохванне, цкаванне, фізічны або псіхічны тэрор, ён накіраваны на тое, каб выклікаць у іншага страх, падпарадкаваць сабе. Ёсць і іншае паняцце: булінг — сацыяльна-псіхалагічная з’ява, якая ўяўляе сабой працяглы працэс свядомага жорсткага ўздзеяння з боку адной асобы ў адносінах да іншай. Булінг можа выяўляцца па-рознаму, і для гэтага няма неабходнасці займацца рукапрыкладствам, ён ... Падрабязней »
Гіперактыўнае дзіця — норма ці паталогія?
У сем’ях, дзе ёсць гіперактыўныя дзеці, бацькі сутыкаюцца з цэлым шэрагам праблем ва ўзаемаадносінах з імі. Адной з асноўных прычын такога становішча з’яўляецца сіндром дэфіцыту ўвагі з гіперактыўнасцю (СДУГ). Праблемныя паводзіны дзяцей са СДУГ абумоўлены функцыянальнай несфарміраванасцю пэўных зон галаўнога мозга, што праяўляецца нястрыманай зваротнай рэакцыяй часцей пры добрым інтэлекце. Праявы СДУГ у дзяцей адрозніваюцца разнастайнасцю: *дэфіцыт увагі праяўляецца надзвычайным ... Падрабязней »
Што такое дзіцячы аўтызм
Будучыя бацькі з нараджэннем дзіцяці звязваюць ажыццяўленне сваіх чаканняў і надзей. Аднак часам насуперак усім планам у сям’і з’яўляецца дзіця, не падобнае да іншых. Спецыялісты называюць яго дзіцем з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У шэрагу даволі распаўсюджаных дзіцячых хвароб апошняга часу стаіць дзіцячы аўтызм. Дзіцячы аўтызм — гэта асаблівая форма парушэння псіхічнага развіцця з нераўнамернасцю фарміравання розных псіхічных функцый, са своеасаблівымі эмацыянальна-паводзінскімі, моўнымі ... Падрабязней »
Не давярайце выхаванне дзяцей камп’ютару
Камп’ютары імкліва ўвайшлі ў наша жыццё. З часам яны сталі прэтэндаваць на вялікую частку вольнага часу не толькі дарослага, але і дзіцяці. Дашкольнікаў цяпер не прывабліваюць простыя, як раней, цацкі — яны імкнуцца хутчэй трапіць дадому толькі для таго, каб перайсці на другі ўзровень у запаветнай гульні. Школьнікі прапускаюць заняткі, бо ўсю ноч правялі ля манітора і не паспелі падрыхтавацца ... Падрабязней »
Ствараем прыгажосць разам
Не сакрэт, што ў сучаснага настаўніка многа кірункаў для работы: валодаць сваім прадметам на высокім узроўні, удзельнічаць у шматлікіх аглядах, конкурсах, спаборніцтвах, вучэбна-метадычных аб’яднаннях. Але, напэўна, у кожнага ёсць любімая справа, якой ён займаецца для сябе, для свайго задавальнення. Для мяне і вучняў нашай школы такім любімым заняткам стала стварэнне арыгінальных кветкавых кампазіцый. Сучасныя дызайнерскія ідэі мы ажыццяўляем як на ... Падрабязней »