Архіў катэгорыі : без рубрыкі

“Каляровая” дыета

“Лепш пабрыдчэць, чым паправіцца, — сказала мне аднойчы мая новая знаёмая (Ліда, жыхарка Нью-Ёрка, маці дзвюх выдатных дзяўчынак, гаспадыня ўласнага агенцтва па прыбіранні кватэр, магазіна здаровай ежы і касметычнага салона). — Мой самы вялікі кашмар — гэта прачнуцца тоўстай і знайсці ў шафе толькі ад зін шэры спартыўны касцюм, — працягнула яна. — Мне спатрэбілася некалькі гадоў работы з псіхолагам, каб зразумець ... Падрабязней »

Беражыце голас!

Голас — падарунак прыроды чалавеку, такі ж унікальны, як адбітак пальцаў ці радужная абалонка вока. Па голасе можна многае даведацца пра чалавека: пол, узрост, статус, настрой, стан здароўя, адносіны да суразмоўцы. Для педагога голас мае асаблівае значэнне: гэта яго рабочы інструмент. І, як любы іншы інструмент, ён патрабуе да сябе ўвагі і штодзённага догляду. Аднак у педагагічных вышэйшых навучальных установах ... Падрабязней »

Авітаміноз ты мой вясновы

Надыходзіць самая рамантычная пара, калі коцікі на вербах і на клёнах паступова расцвітуць, а мы ёй чамусьці не рады! Раніцай немагчыма прачнуцца, на працы цэлы дзень ходзім разбітыя і з цяжкасцю змагаемся з пазяханнем. Першае вясновае сонейка не радуе — часта слязяцца вочы. Лушчыцца скура на твары… Нічога тут дзіўнага няма. Так мы, паўночнікі, выходзім з працяглага халоднага перыяду, калі ... Падрабязней »

Пад ветразем жыцця

Апошні зімовы месяц, напэўна, успрымаецца большасцю нашых чытачоў як мужчынскі, і таму што часта суровы па надвор’і, і таму што завяршае зіму, і таму што святкуем у гэты час Дзень абаронцаў Айчыны. Натуральна, што нашым госцем сёння з’яўляецца мужчына, справа па душы якога звязана з пераадоленнем, мужнасцю і творчасцю. Яраслаў Аляксандравіч Радчанка працуе ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ... Падрабязней »

Блінная гісторыя

Вы знаете, что блины живут уже более тысячи лет… Они появились на белый свет раньше русской истории, пережили ее всю от начала до последней странички, что лежит вне всякого сомнения, выдуманы так же, как и самовар, русскими мозгами… В антропологии они должны занимать такое же почтенное место, как трехсаженный папоротник или каменный нож; если же у нас до сих пор ... Падрабязней »

Адкрытая для музыкі назаўжды

Музыка, як мне здаецца, — самая чалавечная вынаходка нашай цывілізацыі. Няма такой асобы, якую яна не здолела б захапіць, узрадаваць, удасканаліць. І ўсё ж ёсць асаблівыя, на ўсе сто працэнтаў адданыя, чуллівыя, адораныя людзі, для якіх музыка — гэта амаль увесь іх свет. Менавіта такі чалавек наша госця настаўніца музыкі сярэдняй школы № 22 Мінска Таццяна Васільеўна Невядомская. Для яе ... Падрабязней »

Імунітэт ад зімовых бед

Прастудныя захворванні з’яўляюцца пастаянным спадарожнікам халоднага перыяду года. У гэты час арганізм перажывае пэўны стрэс ад недахопу сонечных прамянёў, недахопу вітаміну D, частых пераахаладжэнняў. Імунітэт уяўляе сабой ахоўную рэакцыю арганізма, яго здольнасць супрацьстаяць дзеянню пашкоджвальных агентаў. Менавіта дзякуючы наяўнасці імунітэту арганізм спраўляецца з захворваннем. Акрамя таго, дзякуючы выпрацаванаму імунітэту чалавек хварэе на некаторыя інфекцыйныя захворванні толькі раз у жыцці, пасля ... Падрабязней »

Калі зацвітае фарзіцыя

Вясной, у канцы сакавіка — пачатку красавіка, калі ўсе хмызнякі спяць пад снежным покрывам, прачынаецца фарзіцыя. Гэта не нейкая дзіўная расліна, якая толькі зрэдку сустракаецца ў заўзятых садаводаў, а вельмі распаўсюджаная кветка — не пабаюся так яе назваць. Раней я нават ездзіла ў раён тэатра музкамедыі любавацца цвіценнем фарзіцыі. Цяпер яна ёсць і ў нашым спальным раёне, але ўражанне ад ... Падрабязней »

Універсальная МУЛЬТЫгаспадыня

Сучасная гаспадыня, нават тая, якая вельмі любіць гатаваць, не заўсёды можа знайсці час на працяглую вахту ля пліты. У дапамогу ёй ствараюцца шматлікія кухонныя “гаджэты”. Цяпер рынак бытавой тэхнікі ўсё больш напаўняецца ўніверсальнымі кухоннымі прыборамі, якія могуць выконваць мноства функцый. Першае месца сярод разумных кухонных “гаджэтаў” па праву займае мультыварка — незаменная памочніца ў гатаванні. Калі коратка, то мультыварка — ... Падрабязней »

Каб дзіця не захварэла

Для многіх з нас восень прыходзіць не толькі з жоўтым лісцем і школьнымі сшыткамі, але і з насмаркам, кашлем і іншымі прастуднымі атрыбутамі ў дзяцей. Лячэнне і аднаўленчы перыяд пасля хваробы ў дзіцяці займаюць ад тыдня да месяца. Ці ёсць шанц пазбегнуць гэтых праблем і як справіцца з ускладненнямі пасля прастудных захворванняў, калі ўсё-такі дзіця захварэла, — вось пытанні, якія ... Падрабязней »