Серозны менінгіт — група інфекцыйных захворванняў нервовай сістэмы, якія характарызуюцца вострым развіццём агульнамазгавога, менінгіяльнага сіндромаў і запаленчымі зменамі ў цэрэбраспінальнай вадкасці серознага характару. Серозныя менінгіты выклікаюцца часцей энтэравірусамі (вірусамі Каксакі і ЕСНА), радзей — вірусам эпідэмічнага паратыту, вірусам герпесу і інш. Шляхі перадачы — паветрана-кропельны і кантактны. Часцей за ўсё можна заразіцца ў шматлюдных месцах, праз брудныя рукі, дрэнна вымытыя ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : без рубрыкі
Сінявокая лабелія
Хто хітра ўсміхаецца сінімі вочкамі ў вясковым палісадніку? Хто ўпрыгожыць нават самую просценькую клумбу ў горадзе? Хто будзе пышна расці на балконе ў вазоне альбо падвясным кашпо? Хто не баіцца яркіх сонечных промняў і мірыцца з ценем? Правільна, лабелія. Расліну гэтую нельга аднесці да кветкавых навінак, яна вядомая кветкаводам з даўняга часу, але ад гэтага не менш любімая. Адзін толькі ... Падрабязней »
Танцы ў стылі ампір
З Дзіянай Аляксандраўнай Прышчапёнак, настаўніцай прадметаў тэатральнай накіраванасці сярэдняй школы № 27 Мінска, я пазнаёмілася ў верасні, падчас святкавання Дня нашага цудоўнага горада. У Дзіяны Аляксандраўны надзвычай арыгінальная справа па душы. Яна захапляецца старажытнымі танцамі і музыкай. На свяце я бачыла госцю рубрыкі ў танцы, у прыгожай моднай сукенцы, з моднай прычоскай. Чытачы здагадаліся, вядома, што моды не сучаснай, а ... Падрабязней »
Незвычайны прывычны пікнік
Лета і самы пачатак восені — найлепшы час для адпачынку на прыродзе: лес, рака, спевы птушак. Што можа быць лепш, спытаеце вы? Лепш можа быць толькі правільна арганізаваны адпачынак. Усе мы любім ездзіць на шашлыкі/пікнікі і іншыя сацыяльныя актыўнасці, аднак не многія ведаюць, што ўсяго некалькі прыёмаў дапамогуць нам ператварыць прывычнае ў незвычайнае. Як сабрацца на пікнік і не стаміцца? ... Падрабязней »
Хто жыве ў пясочніцы?
Малыя могуць гадзінамі гуляць у пясочніцы. Але ці такі бяскрыўдны, як здаецца на першы погляд, пясок, дзе пры дапамозе вядзерца і “піражкоў” дзіця вывучае свет. У апошнія гады ўсё большая цікавасць праяўляецца да праблемы таксакарозу. Сімптаматыка гэтага гельмінтозу вельмі разнастайная, таму з ім могуць сустрэцца ўрачы самых розных спецыяльнасцей: педыятры, тэрапеўты, акулісты, гематолагі, гастраэнтэролагі, неўрапатолагі і іншыя. Таксакароз выклікаецца неўласцівым ... Падрабязней »
Як падрыхтаваць дзіця да школы
Калі мы выпраўляем нашых дзяцей у школу, мы купляем ім сучасную форму, модны партфель, шматлікія школьныя прылады, наведваем педыятра, — гэта значыць, клапоцімся пра фізічнае здароўе. Але, на жаль, мала ўвагі звяртаем на іх псіхічнае здароўе. Да эмацыянальнага жыцця ў нас пакуль не прынята ставіцца сур’ёзна, хаця б таму, што эмацыянальныя парушэнні часта не маюць ніякіх знешніх праяўленняў. Чалавек можа ... Падрабязней »
Дама ў капелюшы
Так атрымалася ў жыцці, што з гэтай кветкай у мяне звязаны цяжкія ўспаміны: шмат гадоў назад у кастрычніку не стала маёй бабулі, якая была для мяне ўсім. Хаця і да бацькоў у мяне прэтэнзій не было. Пару гадоў назад я падумала, што з кветкамі звязана і таінства нараджэння, і таінства смерці. Такое жыццё. І сонечным вераснёўскім днём набыла на рынку ... Падрабязней »
Карвінг агародніны і фруктаў
Карвінг — англ. carving ці curving (ад curve, што азначае “рэзаць”; лац. сurve — “крывая”) — “разная работа”, “разны арнамент”. Карвінгам называюць разьбу па дрэве, лёдзе, камянях, агародніне. У сувязі з летнім сезонам нас сёння цікавіць карвінг у кулінарыі — гэта значыць фігурнае выразанне па агародніне і фруктах. Гэты захапляльны занятак зараз шырока практыкуюць не толькі кухары, але і ўсе, ... Падрабязней »
Гейхера
Пра існаванне такой дэкаратыўналісцевай расліны, як гейхера, я даведалася каля дзесяці гадоў назад. У адным з кветкавых каталогаў убачыла гэтую прыгажосць з цёмна-бардовым лісцем і ажурнымі мяцёлкамі кветканосаў. Калі пачала цікавіцца садовымі раслінамі больш актыўна, шукала яе на рынках. На жаль, яна не так распаўсюджана, як, напрыклад, хоста, таму і прадаецца нячаста, ды і кошт даволі высокі. Але аднойчы мне ... Падрабязней »
Дэкупаж зноў у модзе
У практыкуючых педагогаў, як і ва ўсіх калісьці, былі свае настаўнікі. Выдатна, калі ёсць магчымасць сказаць: “Я памятаю свайго настаўніка. У маім жыцці да гэтага часу прысутнічае тое, чаму я навучылася менавіта ў яго”. Святлана Валянцінаўна Курская, сурдапедагог Мінскай абласной школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху, можа так сказаць. Аднак пра ўсё па парадку. Святлана Валянцінаўна вучылася ў Навасёлкаўскай (Пранчакоўскай) ... Падрабязней »