Архіў катэгорыі : Дамашняя энцыклапедыя

Дранікі, запечаныя ў гаршку

Прапаную рэцэпт з незвычайным падыходам да ўсімі любімай беларускай нацыянальнай стравы — дранікаў. Нам спатрэбіцца: гатовыя бульбяныя дранікі (каля 500 грамаў), 100 г цвёрдага сыру, 1 пучок зеляніны (кропу або пятрушкі), 100 г смятаны, некалькі долек часнаку, алей для змазвання гаршка. Гатаванне Заўсёды трэба памятаць, што гліняны гаршчок нельга ставіць у нагрэтую духоўку, толькі ў халодную! Гаршчок змазаць алеем, пакласці ... Падрабязней »

Салат з вэнджаным мясам, чарнаслівам і кукурузай

Салат у класічнай рэцэптуры — халодная страва, што гатавалася з рознай агародніны або садавіны (непасрэдна лісты салаты; карняплоды; грыбы; бульба; агуркі; бабы; зялёнае лісце эндывію, вадзянога крэсу і г.д.) і прыпраўлялася воцатам, алеем, маянэзам, смятанай, лімонным сокам, соллю, перцам або спецыяльнымі салатнымі запраўкамі. Падаецца салат часцей да смажанага мяса, часам у выглядзе закускі. Часта ў склад салата ўваходзіць зеляніна: кроп, пятрушка, сельдэрэй, ... Падрабязней »

Пасадка часнаку на зіму

Паколькі кастрычнік у гэтым годзе даволі цёплы, зімовы часнок не позна будзе пасадзіць да канца кастрычніка або за 2—3 тыдні да наступлення ўстойлівых халадоў. Галоўнае — падрыхтаваць лепшыя зубкі для пасадкі. Высаджваем часнок у позні час па той жа тэхналогіі, што і ў пачатку кастрычніка, магчыма толькі зубкі часнаку паса­дзіць крыху глыбей (на 1—2 см). Пасля пасадкі граду абавязкова трэба замульчыраваць ... Падрабязней »

Яблыкі для зімовага захоўвання

Яблыкі вельмі адчувальныя да любых механічных пашкоджанняў. Як жа захаваць ураджай гэтай выдатнай культуры? Для ўборкі ўраджаю неабходна выбіраць сухое і халаднаватае надвор’е. Кожны фрукт знімаем з галінкі разам з тонкай пладаножкай, імкнучыся яе не абламаць. Калі пладаножку выдаліць, то захоўваць такі яблык будзе значна складаней, бо праз гэтую ранку будуць пранікаць бактэрыі і грыбкі. Трэба сачыць за тым, каб ... Падрабязней »

Яблычны пірог з пясочнага цеста

Шчодры ўраджай яблыкаў у гэтым годзе натхняе мяне на карысныя і смачныя стравы з іх. Прапаную згатаваць смачны яблычны пірог з пясочнага цеста. Нам спатрэбіцца: 500 г яблы­каў (можна ўзяць нават некалькіх гатункаў), 200 г мяккага сметанковага масла, 200 г цукру, 3 шклянкі мукі першага або вышэйшага гатунку, карыца на смак, 5 ст.л. смятаны або густых вяршкоў. Гатаванне: сметанковае масла расцерці з цукрам (150 ... Падрабязней »

Кіслая асалода

Так-так, гаспадынькі, час запасацца соллю, вострым нажом, спецыямі і, вядома ж, капустай! Cамая простая нарыхтоўка на зіму — замарынаваць або засаліць (сквасіць) дробна нарэзаную капусту, па­класці яе ў шкляныя стэрылізаваныя слоікі, заліць расолам або марынадам і закатаць. Такая капуста выдатна захаваецца ледзь не да наступнага зімовага сезона. Яе можна трымаць як у халодным склепе, так і ў кватэры. Нават тыя, ... Падрабязней »

Усё пра каву

Кухня, раніца. На стале дыміцца кубачак духмянай кавы… Знаёмая карціна? Па статыстыцы 90% дарослага насельніцтва краіны пачынаюць сваю раніцу з гэтага напою, а потым працягваюць піць каву на працягу ўсяго працоўнага дня. Кава мае складаны і ўнікальны склад: у сырых зернях налічваецца каля 2000 кампанентаў. У асноўным зялёнае кававае зерне складаецца з клятчаткі, вады і кававых алеяў. Астатніх 25% — кафеін, ... Падрабязней »

Закусачны пірог “Восеньскае паляванне”

Вось і прыйшла пара атрымліваць асалоду ад восеньскага ўраджаю. І пакуль зняты ўраджай застаецца самым сакавітым і карысным, трэба яго максімальна выкарыстоўваць. Сёння нічога новага з прадуктаў я не прапаную — гэта будзе бульба і курынае мяса, але тое, што атрымаецца ў выніку, упэўнены, вам спадабаецца і прыемна здзівіць, пакінуўшы ўсіх у поўным захапленні. Рэцэпт, які я сёння прапаную, у першую ... Падрабязней »

Ідэальны чабурэк

Духмяная залацістая скарыначка, сакавітая начынка, густы булён ўнутры — вось што такое ідэальны чабурэк. Лепш за ўсё чабурэкі гатаваць дома самастойна. Ці складана згатаваць смачныя, румяныя чабурэкі з сакавітай мясной начынкай у абалонцы з хрусткага пузырыстага цеста? Паверце, нічога складанага ў гэтым няма. Класічнага цеста для чабурэкаў не існуе. Так, цеста на ва­дзе хатняй тэмпературы і на кефіры будзе менш пузырыстым, ... Падрабязней »

Духмяны кіш з агароднінай

Хачу падзяліцца рэцэптам, які восенню будзе вельмі актуальным. Кіш належыць да страў французскай кухні. Ён уяўляе сабой адкрыты пірог з асновай з цеста і заліўкай з яек, малака або вяршкоў і сыру. Кіш бывае з агародніннай, рыбнай або мясной начынкай. Гатуюць як вялікія кішы, так і маленькія парцыённыя. У гэты рэцэпт увахо­дзяць вяршкі, цвёрды сыр, салодкі перац, шмат сметанковага масла ... Падрабязней »