Архіў катэгорыі : Дамашняя энцыклапедыя

Салата “Музычная восень”

Дарагія чытачы, вітаю вас на кулінарнай старонцы гэтага выдатнага, любімага мной выдання і хачу звярнуць увагу на тое, што каляндарны час і нашы рэцэпты летняга перыяду ўжо перамясціліся ў яркую, багатую пару года — восень, якая кожны сезон дорыць нам багацце садавіны і агародніны.  Восень асабліва багатая на духмяныя яблыкі і грушы, сакавітыя караняплоды і, вядома, лясныя грыбы. У гэты час ... Падрабязней »

“Правільны” рукзак

Дзіцячы сад за плячамі, і вы з хваляваннем збіраеце сваё дзіця ў школу. Першакласніку спатрэбяцца сшыткі, ручкі, алоўкі і, вядома ж, аксесуар, без якога не абыходзіцца ні адзін школьнік, — школьная сумка, партфель, ранец, рукзак. На чым спыніць свой выбар неспрактыкаваным бацькам, каб гэта было зручна, прыгожа і без шкоды для здароўя? Для вучняў 1—4 класаў варта падбіраць партфелі вагой не ... Падрабязней »

Брокалі: цуда-капуста на варце здароўя

Брокалі — найбольш карысная для арганізма разнавіднасць капусты, якая ўзначальвае большую частку спісаў карысных прадуктаў. Яна з’яўляецца выдатным дыетычным прадуктам, часта ўжываецца ў разнастайных дыетах, лячэбным харчаванні, пры аднаўленні ў пасляаперацыйны перыяд і пасля цяжка перанесеных захворванняў. Выкарыстоўваецца гэтая гаючая агародніна таксама ў касметалогіі для гатавання натуральных сродкаў для догляду цела. Карысць брокалі вызначаецца яе надзвычай багатым складам вітамінаў і ... Падрабязней »

Хуткі рыбны пірог са слоенага цеста

Я вельмі люблю прымаць гасцей і з задавальненнем для іх гатую. З цягам часу заўважыў, што пірагі і піца ўласнага гатавання — асабліва запатрабаваныя стравы і ніколі не застаюцца на стале. Для мяне гэта дадатковая радасць ад таго, што раблю ўсё правільна і смачна. А каб мае пірагі не надакучвалі, стараюся заўсёды прапанаваць новую начынку і аформіць іх асаблівым чынам. ... Падрабязней »

Торт з кабачковых блінцоў “Закаханы ў шпроцінку!”

Вельмі смачны, далікатны і не складаны ў гатаванні закусачны торт з кабачкоў, з мінімальным наборам прадуктаў. Торт з кабачковых блінцоў можна гатаваць і проста да вячэры, і да ўрачыстага застолля. Няхай гэты торцік не салодкі, але атрымліваецца ён такім незвычайным, апетытным і яркім, што вашы дамачадцы і госці будуць у захапленні. І, магчыма, не адразу павераць, што гэтую эфектную закуску ... Падрабязней »

Святочныя мядовыя пернікі

Набліжаецца Мядовы спас. А калі прыходзіць свята, хочацца згатаваць штосьці душэўнае, прыгожае, незабыўнае. Тое, што я прапаную вам сёння, — святочныя мядовыя пернікі. Гатуюць іх ужо шмат стагоддзяў. Увогуле, пісьмовыя згадкі пра мядовыя аладкі са спецыямі з’яўляюцца каля 350 гадоў да н.э. Пра тое, што мы цяпер называем пернікамі, ведалі старажытныя егіпцяне і рымляне. Згадкі пра пернікі ў славянскіх плямёнаў ... Падрабязней »

Салата “Летняе сонейка”

Люблю дэгуставаць смачныя салаты, якія прадаюцца ў аддзелах гатовай прадукцыі гіпермаркетаў, здзіўляюся выдатнаму спалучэнню іх кампанентаў і арыгінальнасці. Аднак заўсёды памятаю, што нішто не заменіць хатнюю ежу, згатаваную без якіх-небудзь кансервантаў, таму ў кожную вольную хвіліну імкнуся гатаваць смачныя і карысныя стравы для сваёй сям’і. Рэцэпт салаты “Летняе сонейка” з’яўляецца маім экспромтам. Салата можа быць і поснай, калі замяніць некаторыя ... Падрабязней »

Салаты з агародніны — у штодзённы рацыён

Агародніна адыгрывае важную ролю ў харчаванні чалавека, яна з’яўляецца важнай крыніцай многіх вітамінаў, ферментаў, мінеральных рэчываў і мікраэлементаў, неабходных для нармальнай жыццядзейнасці арганізма чалавека. Адна з вельмі пажаданых страў у штодзённым рацыёне чалавека — салаты з агародніны. Між тым, частка насельніцтва ўжывае іх у ежу неапраўдана мала, хоць згатаваць салату можна з усіх відаў агародніны — сырой, варанай, салёнай, квашанай, марынаванай ... Падрабязней »

Своечасовы і правільны паліў — залог добрага ўраджаю капусты

Агароднікі ведаюць, што капуста вельмі любіць ваду, асабліва ў перыяд завязвання качаноў і іх налівання. Колькі ж трэба вады? Калі завязваюцца качаны, патрабуецца па 3 вядры вады на кожны квадратны метр — чыстай вады без хімічных прымесей (жалеза, фтору і хлору). Дажджавая вада — найлепшы варыянт. Астатняя вада ў нас па большай частцы залішне “жорсткая” з-за мінералаў, што затрымлівае рост ... Падрабязней »

Лета і дзеці

Правільныя паводзіны ў летнія гарачыя дні дапамогуць не толькі зберагчы здароўе дзяцей, але і ўмацаваць яго. Пачнём з арганізацыі сну. Трэба свое­часова ўкладваць дзяцей спаць — для аднаўлення сіл, росту і развіцця. Летам дзеці павінны спаць пры адчыненых вокнах. Дзіўна чуць пры 28 градусах цяпла, што вокны толькі што зачынілі, таму што ўжо праветрылі пакой. Павінен быць забяспечаны правільны пітны рэжым, бо ў ... Падрабязней »