Адзін з самых простых і даступных рэцэптаў бісквітнага торта — дэсерт “Пінчар”. Такі торцік можна прыгатаваць на любую ўрачыстасць, а таксама ў любы іншы дзень, каб парадаваць сваю сям’ю. Гісторыя паходжання гэтага торта дагэтуль невядомая, але пагаворваюць, што сваю назву дэсерт атрымаў зусім не дзякуючы аднайменнай пародзе сабак. Пачастунак названы ў гонар вядомай англійскай сям’і кандытараў, члены якой былі майстрамі ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Дамашняя энцыклапедыя
Крывяная каўбаса — класіка вясковага меню
Крывяная каўбаса — гэта вельмі старажытная і папулярная страва. Гатуецца яна вельмі проста, і прадукты ўсе простыя, галоўнае — знайсці свежую кроў. Робяць крывяную каўбасу з розным кашамі: грэчкай, рысам, ячнымі крупамі і нават з просам. Выконваючы правераныя рэкамендацыі, вы зможаце самастойна згатаваць крывяную каўбасу і падаць яе блізкім на стол. Смачная крывянка выдатна спалучаецца з любым гарнірам, агароднінай і не менш ... Падрабязней »
Рыбны салат пад коўдрай з морквы
Не заўсёды ў нашым штодзённым меню прысутнічаюць першыя, другія стравы і дэсерты. Часам нам проста не хапае часу ці настрою, каб пастаяць ля пліты і нагатаваць ежы на цэлы дзень. І тады мы знаходзім выйсце са становішча, згатаваўшы адну карысную, сытную, надзвычай смачную страву. Часта гаспадыні, вывучаючы розныя рэцэпты, імгненна пачынаюць успамінаць, ці ёсць у іх поўны пералік інгрэдыентаў, што прапісаны для ... Падрабязней »
Дранікі, запечаныя ў гаршку
Прапаную рэцэпт з незвычайным падыходам да ўсімі любімай беларускай нацыянальнай стравы — дранікаў. Нам спатрэбіцца: гатовыя бульбяныя дранікі (каля 500 грамаў), 100 г цвёрдага сыру, 1 пучок зеляніны (кропу або пятрушкі), 100 г смятаны, некалькі долек часнаку, алей для змазвання гаршка. Гатаванне Заўсёды трэба памятаць, што гліняны гаршчок нельга ставіць у нагрэтую духоўку, толькі ў халодную! Гаршчок змазаць алеем, пакласці ... Падрабязней »
Салат з вэнджаным мясам, чарнаслівам і кукурузай
Салат у класічнай рэцэптуры — халодная страва, што гатавалася з рознай агародніны або садавіны (непасрэдна лісты салаты; карняплоды; грыбы; бульба; агуркі; бабы; зялёнае лісце эндывію, вадзянога крэсу і г.д.) і прыпраўлялася воцатам, алеем, маянэзам, смятанай, лімонным сокам, соллю, перцам або спецыяльнымі салатнымі запраўкамі. Падаецца салат часцей да смажанага мяса, часам у выглядзе закускі. Часта ў склад салата ўваходзіць зеляніна: кроп, пятрушка, сельдэрэй, ... Падрабязней »
Пасадка часнаку на зіму
Паколькі кастрычнік у гэтым годзе даволі цёплы, зімовы часнок не позна будзе пасадзіць да канца кастрычніка або за 2—3 тыдні да наступлення ўстойлівых халадоў. Галоўнае — падрыхтаваць лепшыя зубкі для пасадкі. Высаджваем часнок у позні час па той жа тэхналогіі, што і ў пачатку кастрычніка, магчыма толькі зубкі часнаку пасадзіць крыху глыбей (на 1—2 см). Пасля пасадкі граду абавязкова трэба замульчыраваць ... Падрабязней »
Яблыкі для зімовага захоўвання
Яблыкі вельмі адчувальныя да любых механічных пашкоджанняў. Як жа захаваць ураджай гэтай выдатнай культуры? Для ўборкі ўраджаю неабходна выбіраць сухое і халаднаватае надвор’е. Кожны фрукт знімаем з галінкі разам з тонкай пладаножкай, імкнучыся яе не абламаць. Калі пладаножку выдаліць, то захоўваць такі яблык будзе значна складаней, бо праз гэтую ранку будуць пранікаць бактэрыі і грыбкі. Трэба сачыць за тым, каб ... Падрабязней »
Яблычны пірог з пясочнага цеста
Шчодры ўраджай яблыкаў у гэтым годзе натхняе мяне на карысныя і смачныя стравы з іх. Прапаную згатаваць смачны яблычны пірог з пясочнага цеста. Нам спатрэбіцца: 500 г яблыкаў (можна ўзяць нават некалькіх гатункаў), 200 г мяккага сметанковага масла, 200 г цукру, 3 шклянкі мукі першага або вышэйшага гатунку, карыца на смак, 5 ст.л. смятаны або густых вяршкоў. Гатаванне: сметанковае масла расцерці з цукрам (150 ... Падрабязней »
Кіслая асалода
Так-так, гаспадынькі, час запасацца соллю, вострым нажом, спецыямі і, вядома ж, капустай! Cамая простая нарыхтоўка на зіму — замарынаваць або засаліць (сквасіць) дробна нарэзаную капусту, пакласці яе ў шкляныя стэрылізаваныя слоікі, заліць расолам або марынадам і закатаць. Такая капуста выдатна захаваецца ледзь не да наступнага зімовага сезона. Яе можна трымаць як у халодным склепе, так і ў кватэры. Нават тыя, ... Падрабязней »
Усё пра каву
Кухня, раніца. На стале дыміцца кубачак духмянай кавы… Знаёмая карціна? Па статыстыцы 90% дарослага насельніцтва краіны пачынаюць сваю раніцу з гэтага напою, а потым працягваюць піць каву на працягу ўсяго працоўнага дня. Кава мае складаны і ўнікальны склад: у сырых зернях налічваецца каля 2000 кампанентаў. У асноўным зялёнае кававае зерне складаецца з клятчаткі, вады і кававых алеяў. Астатніх 25% — кафеін, ... Падрабязней »