Архіў катэгорыі : Лячэбная педагогіка

Яшчэ разок пра мёд і пчолку–працаўніцу

Мёд карысны старым і дзецям, хворым і здаровым. Яго можна есці з малаком і тварагом, хлебам і кашамі. Сапраўдная асалода піць чай з чароўным сотавым мёдам. А колькі ласункаў гатуюць з мёдам і з мёду! У далёкім мінулым, калі хацелі пажадаць чалавеку здароўя і багацця, гаварылі: “Няхай на вашым стале заўсёды будзе поўная чара мёду”. З пчолкай-працаўніцай параўноўваюць вельмі працавітага ... Падрабязней »

Проста прастуда?

Восень. Вецер, зябкая сырасць і слота. У вас заложаны нос, вы чхаеце, кашляеце, турбуюць болі ў горле. Голас асіп, мучаюць галаўныя болі, болі ў вобласці вуха. З’явілася задышка або свісцячыя хрыпы пры дыханні, а таксама іншыя сімптомы, якія выклікаюць трывогу і непакой… Самы час занепакоіцца, але пужацца не трэба. Сярэднестатыстычны здаровы грамадзянін хварэе 2—3 разы на год рознымі прастуднымі захворваннямі, ... Падрабязней »

Апошні званок

Размова, канечне, пойдзе не пра вядомае свята апошніх майскіх дзён. Зрэшты і слова “апошні” тут хутчэй выкарыстана ў іншасказальным сэнсе. Пагаварыць хочацца пра званкі з мабільных тэлефонаў. Ніхто не будзе аспрэчваць, што мабільная сувязь трывала ўвайшла ў наша жыццё і паступова выцясняе звычайныя стацыянарныя тэлефоны. Людзям стала прасцей кантактаваць, бо яны заўсёды на сувязі. Аднак яшчэ некалькі гадоў назад Міжнароднае ... Падрабязней »

Бачыць наскрозь

Прыкладна 900 афтальмолагаў працуюць зараз у нашай краіне. Лічыцца, што гэта аптымальная лічба, зыходзячы з колькасці насельніцтва. Але ж і спецыялізаваная дапамога патрабуецца ўсё большай колькасці людзей, бо паталогіі органаў зроку — адна з самых распаўсюджаных праблем са здароўем. Практычна кожны другі школьнік мае тыя ці іншыя адхіленні. — У Беларусі, дарэчы, як і ва ўсім свеце, найбольш частымі прычынамі ... Падрабязней »

Супраціўленне не марнае

Рак малочнай залозы найбольш распаўсюджаны від раку ў жыхарак развітых краін свету. Але разам з тым гэта самы вывучаныі і самы вылечны від гэтай хваробы. Думаецца, усе ведаюць, што з гэтым анкалагічным захворваннем на ранніх стадыях можна паспяхова змагацца. Галоўнае, зразумела, — не прапусціць яго раннія стадыі. Па большай частцы такое папяраджэнне тычыцца, канечне, жанчын, хаця на гэты від раку ... Падрабязней »

Узброеныя і вельмі небяспечныя. Для грыпу

Вакцынацыя з’яўляецца вялікім здабыткам чалавека, бо яна дапамагла зберагчы чалавецтва ад знішчэння або значнага скарачэння. Кожны год напярэдадні сезона эпідэміі грыпу набірае абароты вакцынацыя ад гэтай інфекцыі. Патрэбна разабрацца ў разнастайнасці вакцын, прадстаўленых сёння на айчынным рынку. Штогод склад вакцыны супраць грыпу мяняецца, бо на аснове прагнозаў экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя кампаніі-вытворцы атрымліваюць вірусны спектр — прыблізны набор тых ... Падрабязней »

Парушэнне зроку ў дзяцей і падлеткаў

Парушэнне зроку — гэта стан, пры якім орган зроку атрымлівае скажоную інфармацыю пра аб’екты навакольнага асяроддзя. Найбольш распаўсюджаныя парушэнні зроку ў дзяцей — спазма акамадацыі, блізарукасць, дальназоркасць, астыгматызм. Сярод пералічаных спазма акамадацыі і блізарукасць сустракаюцца часцей за ўсё. Спазма акамадацыі — гэта паталагічны стан, пры якім мышца, якая адказвае за добры зрок удалячынь і блізка, знаходзіцца пастаянна ў стане скарачэння. ... Падрабязней »

Хутка ў школу

Паступленне дзіцяці ў школу — гэта пераломны момант у яго жыцці. Новыя ўмовы прад’яўляюць больш высокія патрабаванні да інтэлектуальнага і асобаснага развіцця будучага школьніка, а таксама да ступені сфарміраванасці ў яго вуснага маўлення, правільнага нарматыўнага гукавымаўлення. Паколькі асноўная функцыя маўлення — зносіны, любое маўленчае расстройства абавязкова адбіваецца на зносінах чалавека з іншымі людзьмі, асабліва тады, калі маўленне ў выніку парушанага ... Падрабязней »

Фізкультура на рабоце

Зарадка на рабочым месцы дапаможа захаваць маладосць і здароўе. Практыкаваннямі можна займацца некалькі разоў на дзень. Як толькі адчуеце, што губляеце цікавасць да работы і вас агортвае сон, зрабіце наступныя нескладаныя практыкаванні (але не пасля яды!). Знайдзіце для гэтага 10—15 хвілін у сваім рабочым графіку. Можна цалкам прысвяціць гэты час спартыўна-аздараўленчым працэдурам, а можна пайсці іншым шляхам: рабіць некаторыя практыкаванні ... Падрабязней »

Піць і сабе не нашкодзіць

Мозг рэагуе на недахоп вады цэлым комплексам непрыемных адчуванняў: слабасцю, недамаганнем, пачуццём стомленасці, нечаканымі прылівамі крыві да твару, успышкамі раздражнення і нават бескантрольнага гневу, неспакоем і дэпрэсіяй. Акрамя таго, з’яўляюцца болі ў суставах і пазваночніку, расстройствы страўнікава-кішачнага тракту (запоры, пякотка, спазмы), парушаюцца функцыі імуннай сістэмы — і гэта яшчэ не поўны пералік форм пратэсту вашага арганізма. Залішняе спажыванне вады пагаршае ... Падрабязней »