Вам вядома, што амаль кожны пяты жыхар Беларусі падвяргаецца ўздзеянню тытунёвага дыму дома (18,8%) або на працоўным месцы (14,9%)? Сярод маладых людзей да 18 гадоў 25% падвяргаецца пасіўнаму курэнню дома. Гэта сапраўды шмат. Прычым пасіўнае курэнне нашмат больш небяспечнае, чым актыўнае. У дыме, што выдыхаецца пры курэнні, утрымліваецца да 70% рэчываў, якія ўтвараюцца пры згаранні тытуню. Акрамя таго, цыгарэтны дым ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Лячэбная педагогіка
Рухальная актыўнасць школьніка
Рухальная актыўнасць — гэта натуральная патрэба чалавека, а актыўная рухавасць дзяцей — гэта важны фактар, ад якога залежыць жыццядзейнасць арганізма дзіцяці, яго нармальнае развіццё і стан здароўя. У школьны перыяд у дзяцей і падлеткаў назіраюцца інтэнсіўныя працэсы росту, развіццё інтэлекту, гарманальная перабудова арганізма. А ў сувязі з павелічэннем патоку інфармацыі, ускладненнем школьных праграм, дадатковымі нагрузкамі (спартыўныя секцыі, музычныя школы, гурткі, дадатковыя ... Падрабязней »
У падлеткаў з дыябетам дэпрэсіўныя настроі ўзнікаюць часцей, чым у здаровых дзяцей
(Працяг. Пачатак.) Бацькі, сутыкаючыся з дыябетам у дзіцяці, як і ў выпадку з іншымі цяжкімі захворваннямі, не могуць зразумець, чаму менавіта ў іх сям’ю прыйшла гэтая хвароба. Аднак часцей за ўсё ва ўзнікненні цукровага дыябету няма нічыёй віны і памылкі, запэўнівае галоўны пазаштатны дзіцячы эндакрынолаг Міністэрства аховы здароўя Анжаліка Віктараўна СОЛНЦАВА. Сёння яна, аўтар больш чым 350 навуковых работ у ... Падрабязней »
Атлусценне — адзін з вядучых фактараў развіцця цукровага дыябету ў дзяцей
Штогадовая дыспансерызацыя ў адносінах не толькі да дарослых, але і да дзяцей невыпадкова ўключае агульны аналіз крыві з абавязковым вызначэннем узроўню цукру. На працягу апошніх гадоў у краіне адзначаецца павелічэнне агульнай колькасці дзяцей з цукровым дыябетам першага тыпу. Калі ў 2015 годзе іх колькасць складала 1860, то ў пачатку 2020 года “салодкіх” дзетак было ўжо 2438. Прычым сёння дыябет усё ... Падрабязней »
Начныя лінзы, прэпараты з чарніцамі і лазерная хірургія
Які спосаб карэкцыі зроку найбольш перспектыўны і бяспечны? Каля 90% інфармацыі, з якой сутыкаемся ў жыцці, мы атрымліваем з дапамогай органа зроку. Па выглядзе вачэй, бегу зрэнак суразмоўніка можна вызначыць, хлусіць ён ці гаворыць праўду, шчыра радуецца ці зайздросціць нам. А што па нашых вачах можа вызначыць афтальмолаг? З якімі скаргамі і паталогіямі на прыём часцей за ўсё прыходзяць дзеці? ... Падрабязней »
Чытанне па начах, стрэс і боязь
Што яшчэ адмоўна ўплывае на зрок школьнікаў? Згодна з данымі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, 285 млн жыхароў Зямлі маюць праблемы са зрокам, прычым 90% з іх — насельніцтва развітых краін. Прычыны, па якіх так адбываецца, здаецца, ляжаць на паверхні: гаджэты, чытанне па начах, спадчыннасць. Наколькі гэта праўдзіва ў адносінах да нашай краіны, у прыватнасці, да дзяцей? Ці можа нагрузка ў ... Падрабязней »
Пацалункі сонца
Адносіны прыгожай паловы чалавецтва да вяснушак, як мілай прыметы вясны, самыя розныя — ад захаплення да роспачы. На самай справе вяснушкі — нармальная рэакцыя самаабароны скуры ад уздзеяння ўльтрафіялетавых прамянёў. З медыцынскага пункту гледжання, вяснушкі, ці эфеліды — асаблівага віду пігментныя плямы памерам 1—3 мм светла-карычневага колеру, якія ўзнікаюць часцей за ўсё на твары, шыі, грудзях, спіне, руках і нагах. Яны не ўзвышаюцца ... Падрабязней »
Імбір на нашым агародзе
Імбір не толькі надае пікантны смак шматлікім стравам, але і дапамагае пры прастудзе. Карысныя ўласцівасці кораня імбіру вызначаюцца вітамінамі і пажыўнымі рэчывамі, якія ўтрымліваюцца ў гэтай расліне. У склад кораня імбіру ўваходзяць кальцый, алюміній, хром, жалеза, магній, а таксама нікацінавая кіслата, фосфар, крэмній, калій, вітамін C. Корань імбіру пры прастудных захворваннях і грыпе таксама незаменны — ён паніжае тэмпературу цела, ... Падрабязней »
Выразны позірк без непрыемнасцей
У наш час жанчыны і дзяўчаты ўсё часцей звяртаюцца па дапамогу да спецыялістаў сферы прыгажосці для надання твару і целу зачаравання той самай магіі натуральнасці: ты толькі прачнулася, а ўжо прыгожая і свежая. Да такіх працэдур належыць працэс нарошчвання веек. Аднак перад наведваннем майстра варта даведацца, каму проціпаказаны гэтыя працэдуры, а таксама азнаёміцца з шэрагам абмежаванняў і магчымымі непрыемнымі наступствамі ... Падрабязней »
Ох ужо гэты насмарк!
Складана знайсці чалавека, які б хоць раз у жыцці не адчуў сімптомы вострага рыніту (насмарку). Часцей за ўсё дарослыя людзі ставяцца да яго несур’ёзна, лічачы, што ён пройдзе самастойна, і пачынаюць турбавацца толькі тады, калі на гарызонце з’яўляюцца сімптомы гаймарыту. Гэтага нельга сказаць пра дзяцей. Для іх бацькоў насмарк ледзь не самае сур’ёзнае захворванне ў жыцці дзіцяці, прычына бясконцых паходаў ... Падрабязней »