Кала — гордая, чыстая, белая кветка, якая палюбіла беларускую зямлю. Яна па праву стала сімвалам Галавацкай сярэдняй школы Гродзенскага раёна. Для вырошчвання калы ў закрытым грунце не патрабуюцца якія-небудзь спецыяльныя ўмовы, акрамя, уласна, цяпліцы, якая абаграваецца ў зімовы перыяд, прычым, расліна вытрымлівае дыяпазон вагання тэмператур ад +8°С да +50°С (летам, у перыяд спакою). З 1979 года ў Галавацкай сярэдняй школе ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Наш сад
Кветнік засеем увосень
Увесну, калі пачынаеце рыхтаваць сваю клумбу да пасеву, вы часта заўважаеце знаёмыя ўсходы. Гэта азначае, што кветкі, адцвіўшы мінулым летам, утварылі насенныя каробачкі, якія паспяхова перазімавалі і ўзышлі. Але, шчыра кажучы, не заўсёды проста скампанаваць расліны, падабраць ім падыходзячае месца. Ужо даволі даўно кветкаводы практыкуюць так званы “падзімні пасеў”, калі насенне высяваецца пад зіму. А спіс кветак, якія размнажаюцца такім ... Падрабязней »
Сінявокая лабелія
Хто хітра ўсміхаецца сінімі вочкамі ў вясковым палісадніку? Хто ўпрыгожыць нават самую просценькую клумбу ў горадзе? Хто будзе пышна расці на балконе ў вазоне альбо падвясным кашпо? Хто не баіцца яркіх сонечных промняў і мірыцца з ценем? Правільна, лабелія. Расліну гэтую нельга аднесці да кветкавых навінак, яна вядомая кветкаводам з даўняга часу, але ад гэтага не менш любімая. Адзін толькі ... Падрабязней »
Дама ў капелюшы
Так атрымалася ў жыцці, што з гэтай кветкай у мяне звязаны цяжкія ўспаміны: шмат гадоў назад у кастрычніку не стала маёй бабулі, якая была для мяне ўсім. Хаця і да бацькоў у мяне прэтэнзій не было. Пару гадоў назад я падумала, што з кветкамі звязана і таінства нараджэння, і таінства смерці. Такое жыццё. І сонечным вераснёўскім днём набыла на рынку ... Падрабязней »
Гейхера
Пра існаванне такой дэкаратыўналісцевай расліны, як гейхера, я даведалася каля дзесяці гадоў назад. У адным з кветкавых каталогаў убачыла гэтую прыгажосць з цёмна-бардовым лісцем і ажурнымі мяцёлкамі кветканосаў. Калі пачала цікавіцца садовымі раслінамі больш актыўна, шукала яе на рынках. На жаль, яна не так распаўсюджана, як, напрыклад, хоста, таму і прадаецца нячаста, ды і кошт даволі высокі. Але аднойчы мне ... Падрабязней »
Цудоўная танцоўшчыца — асцільба
Цудоўная танцоўшчыца паўсвету — так называюць кветкаводы асцільбу. Жадаючы ўпрыгожыць цяністыя куточкі свайго кветніка, многія доўга не могуць вырашыць, якія кветкі выбраць. А іх, дарэчы, нямала — хоста, асцільба, бузульнік, гейхера. Сёння я хачу расказаць пра асцільбу. Аднойчы, калі я набыла кусцік на рынку, мая добрая знаёмая, кветкавод са стажам, заўважыла, што расліна гэтая не вартая вельмі ўжо вялікай увагі. ... Падрабязней »
Вялікая свечка ліатрыса
Нярэдка перад кветкаводамі стаіць пытанне: якую кветку пасадзіць у цэнтр кветніка? Каб яна была выразнай, прыцягвала да сябе ўвагу і доўга не страчвала дэкаратыўнасць. Адна з такіх кветак — кана. Але яна не вельмі простая ў доглядзе, патрабуе спецыяльных навыкаў. Больш просты варыянт — ліатрыс каласковы. Кветка гэтая цвіце белымі, малінава-ружовымі і бэзавымі суквеццямі, якія ўтвараюць коласападобнае суквецце, што па ... Падрабязней »
Прымула
Раней, калі не было столькі экзатычных веснавых кветак, першае месца ў палісадніках і кветніках займала прымула. Яна заўсёды зацвітала да Вялікадня і яе з’яўленне было звязана менавіта з гэтым святам. Але, каб прымула сапраўды парадавала вас, трэба ведаць некалькі асноўных прынцыпаў яе вырошчвання. Па сваім паходжанні прымула — горная расліна. Яна не любіць вельмі яркае сонца, утульна адчувае сябе ў ... Падрабязней »