Касачы — абсалютна непатрабавальная расліна. Для іх падыходзіць любое месца, галоўнае, каб было сонца. Сёння мы будзем гаварыць пра адзін са спосабаў размнажэння гэтых раслін — з майго пункта гледжання, самы эфектыўны і вельмі надзейны. Гэта спосаб дзялення карэнішча. У ліпені — жніўні самы час размножваць касачы такім чынам. Касачамі ў народзе называюць некалькі відаў гэтых раслін: распаўсюджаныя паўсюдна карэнішчавыя касачы, ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Наш сад
Кантэйнерны сад — стыльна і нескладана
Час не стаіць на месцы. Сучасныя дваровыя тэрыторыі вяскоўцаў і ўстаноў адукацыі адрозніваюцца ад тых, што былі 15, 20, 30 гадоў назад. Сёння прыемна бачыць дагледжаныя газоны, шмат кветак у дварах. Кожны імкнецца ўпрыгожыць сваю тэрыторыю незвычайна, пасучаснаму. Радуе тое, што да гэтай справы неабыякава ставяцца і дзеці. Для нашай Галавацкай базавай школы Гродзенскага раёна ландшафтнае афармленне тэрыторыі стала часткай ... Падрабязней »
Магнолія Суланжа
Магнолія Суланжа — гібрыд сямейства магноліевых, атрыманы ў 1820 годзе французскім батанікамселекцыянерам Эцьенам СуланжамБадэ шляхам скрыжавання магноліі аголенай і лілеякветкавай. Унаследаваўшы ад сваіх бацькоў усе станоўчыя якасці, расліна вельмі хутка стала папулярнай. Дзякуючы разнастайнасці гатункаў, устойлівасці да замаразкаў, а таксама ранняму, багатаму і вельмі прыгожаму цвіценню магнолію Суланжу вырошчваюць як дэкаратыўную культуру на прысядзібных участках, газонах каля прыватных дамоў і ... Падрабязней »
Кветкі і дзеткі
Усе педагогі ведаюць, што эфектыўнасць навучання непасрэдна залежыць ад спрыяльнага псіхалагічнага клімату ў школе. Калі дзіця адчувае сябе камфортна, то і матэрыял лепш засвойваецца, павышаюцца працаздольнасць, паспяховасць і паляпшаецца настрой. Мы, сучасныя настаўнікі, імкнёмся да таго, каб вучням на ўроках было цікава і камфортна: ствараем сітуацыю поспеху, прымяняем інавацыйныя метады і прыёмы, выкарыстоўваем ЭСН і інтэрнэт-рэсурсы. Але часта не звяртаем ... Падрабязней »
Тэхаскі званочак, ці эўстома
Эўстома, якую яшчэ называюць лізіянтус, “ірландская ружа” ці “японская ружа”, належыць да сямейства гарычкавыя. Эўстома — гэта прыгожая кветка родам з Паўночнай Амерыкі. Нягледзячы на свае заморскія карані, гэтая культура паспяхова прыжылася ў нас, выкарыстоўваецца як хатняя расліна і можа развівацца ў садзе. Расліна вельмі папулярная сярод кветкаводаў як тая, што вырошчваецца на зрэзку, паколькі зрэзаная эўстома можа прастаяць у вазе ... Падрабязней »
Вырошчваем дыні
Многія дачнікі ў Беларусі вырошчваюць дыні. Хтосьці спрабуе іх вырошчваць у парніках і цяпліцах, а нехта даволі паспяхова здымае багаты ўраджай з адкрытага грунту. Праўда, для гэтага патрабуецца, каб лета было цёплым і сонечным. Мы ў сябе таксама добры дзясятак гадоў вырошчваем гэтую цеплалюбівую паўднёвую культуру. Як паказвае наш шматгадовы вопыт, у Беларусі экзатычную расліну лепш за ўсё вырошчваць праз ... Падрабязней »
Садовыя суніцы і іх догляд
Сёння мы будзем гаварыць пра буйнаплодныя садовыя суніцы, якія многія часта памылкова называюць клубніцамі. К расавік і май — самы час падрыхтаваць кусцікі: далікатна абрэзаць і падкарміць іх, каб яны крыху раней зацвілі. Калі глеба прагрэецца прыкладна да 10—12 °С — час заняцца высадкай расады садовых суніц. А вось калі суніцы пачнуць расці, трэба будзе гэтыя пасадкі добра замульчыраваць арганікай ... Падрабязней »
Клопат пра маліну вясной
Хочаце атрымліваць добры ўраджай маліны, тады прыйдзецца крыху папрацаваць, бо правільны догляд маліны вясной — залог багатага ўраджаю. Калі кустам не ўдзяляць належнай увагі, з цягам часу ягады стануць драбнець. Каб гэтага не адбылося, неабходна выканаць важныя этапы догляду маліны вясной: апрацоўку ад шкоднікаў і хвароб; падкормку; паліў; рыхленне; абрэзку. Для правядзення прафілактыкі кусты маліны і глебу пад імі апрацоўваюць ... Падрабязней »
Высейваем цыбулю і часнок
У красавіку дачнікі пачынаюць сяўбу холадаўстойлівых агароднінных культур — рэпчатай цыбулі і яравога часнаку. Ва ўмовах невысокіх тэмператур, калі ў глебе дастаткова вільгаці пасля зімы, гэтыя культуры ўтвараюць моцную каранёвую сістэму і радуюць нас добрым ураджаем. У такой ранняй пасадкі ёсць яшчэ адзін сур’ёзны плюс: за месяц-паўтара гэтыя расліны паспеюць агрубець і завяршыць вегетацыю, каб да сярэдзіны мая, калі з’явіцца ... Падрабязней »
Венерына мухалоўка (дыянея) — расліна-драпежнік
Чарльз Дарвін назваў венерыну мухалоўку “адной з самых цудоўных раслін у свеце”. Але тыя, хто засведчыў, як яна закрыла жывую пастку, не пагадзіліся б з гэтым. Венерына мухалоўка прыцягвае здабычу, выкарыстоўваючы салодкі нектар. Двойчы дакрануўшыся да трыгернага валаска ці двух валаскоў запар, насякомае трапляе пад электрычны зарад, а ўчэпістыя зубы мухалоўкі ўтвараюць клетку. Пасткі дарослых раслін звычайна маюць даўжыню каля ... Падрабязней »