Архіў катэгорыі : Псіхалагічны практыкум

Не хоча вучыцца?

Кожны педагог хоча, каб яго вучні добра вучыліся, з цікавасцю і жаданнем наведвалі школу. У гэтым не менш зацікаўлены і бацькі навучэнцаў. Але часам і педагогам, і законным прадстаўнікам непаўналетніх прыходзіцца са шкадаваннем канстатаваць: “Не хоча вучыцца”, “Мог бы выдатна займацца, але жадання няма”. У такіх выпадках мы можам сутыкнуцца з тым, што ў школьніка не сфарміраваліся патрэбы ў ведах, ... Падрабязней »

Страх перад экзаменам. Як з ім справіцца?

Страх — унутраны стан, абумоўлены рэальнай ці магчымай падзеяй, якая пагражае. Часам у чалавека, якому трэба прайсці праверку сваіх ведаў, гэты эмацыянальны працэс вельмі ярка выяўлены. Больш за тое, у многіх навучэнцаў можна назіраць беспадстаўную боязь у дачыненні да здачы экзаменаў. Што выклікае такі псіхалагічны стан? Якія могуць быць наступствы? Чаму гэта адбываецца? Як зменшыць страх перад экзаменам або пазбавіцца ... Падрабязней »

Што нам падкажа тэмперамент дзіцяці?

Дзеці адрозніваюцца адно ад аднаго па тэмпераменце з моманту нараджэння. Часта бацькі, не ведаючы пра гэтыя асаблівасці, турбуюцца, ці няма ў паводзінах дзіцяці якіх-небудзь парушэнняў? Адных цікавіць, што трэба зрабіць, каб падахвоціць дзіця да актыўных дзеянняў, іншыя, наадварот, пытаюцца, як супакоіць малыша, у якога ўнутры — “вечны рухавік”. Сэнс гэтых пытанняў зводзіцца да аднаго: як паўплываць на эмацыянальны настрой дзіцяці, ... Падрабязней »

Дзіцячы сад — гэта проста, весела, прыемна

Адаптацыя азначае прыстасаванне да новага сацыяльнага асяроддзя, сітуацыі, умоў. Для маленькага дзіцяці такім новым асяроддзем з’яўляецца менавіта дзіцячы сад. Пераступанне парога дзіцячага сада — гэта момант пачатку жыцця ў двух асяроддзях: сямейным і грамадскім. Гэты факт звязаны са змяненнем звычайнага ладу жыцця і змяненнем патрэб, да гэтага далучаюцца новыя для дзіцяці задачы, звязаныя з функцыянаваннем у групе дашкольнай установы. Дзеці ... Падрабязней »

Запамінаю — значыць існую

Аднойчы знаёмы настаўнік матэматыкі, чалавек, захоплены сваёй прафесіяй і арыгінальны, сказаў мне: “Калі я адчуваю, што вельмі захапляюся роляй настаўніка, то сам пачынаю вучыцца нечаму новаму”. Упэўнена, што ў такой пазіцыі многа мудрасці і смеласці, яна псіхалагічна бездакорная і абараняе прафесіянала ў галіне педагогікі ад страты гібкасці мыслення і паводзін. Менавіта так чалавек, які мысліць, заўсёды будзе мець справу па ... Падрабязней »

Як не ператварыць пакаранне ў гвалт над дзіцем?

У апошні час бацькоў хвалюе пытанне: ці можна і ці трэба караць дзяцей? Як зрабіць пакаранне па-сапраўднаму карысным і як, караючы дзіця, не разбурыць самага дарагога — яго даверу да дарослага і да сябе? Выхаванне дзіцяці, клопат аб яго здароўі і дабрабыт — гэта працаёмкі працэс, які патрабуе ад бацькоў шмат сіл і цярпення. Як паказвае практыка, нават у шчаслівых ... Падрабязней »

Фота года кожны дзень

Захапленне сэлфі ў сучасным глабалізаваным свеце набыло характар павальнай катастрофы. Сёння цяжка знайсці чалавека, які не адпраўляў бы хоць раз сваё фота ў “Твітар”, у іншыя сацыяльныя сеткі, на форумы ці чаты. Сэлфі для многіх — гэта нявінная забава, для некаторых — папулярнае хобі, нават ёсць тыя, для каго гэта сэнс жыцця. Пры гэтым сярод спецыя­лістаў часцей гучаць галасы аб ... Падрабязней »

Мама, ты мяне не разумееш…

Сям’я — гэта цэлы свет, у якім дзіця жыве, дзейнічае, робіць адкрыцці, вучыцца любіць, ненаві­дзець, радавацца, спачуваць. Уплыў бацькоў на развіццё дзіцяці вельмі вялікі. Жыццё і навука даказалі, што ўсе беды ў дзяцей, а потым і ў дарослых тлумачацца памылкамі сямейнага выхавання, галоўная з якіх — адсутнасць любові і няўмен­не хваліць і падтрымліваць сваіх дзяцей. Самае галоўнае для дзіцяці, каб ... Падрабязней »

Давай мы паляцім на Месяц, там не трэба будзе рабіць урокі

Як не дапусціць канфліктнай сітуацыі ў сям’і? Усе добра ведаюць, як часам бывае складана дамовіцца. Іншы раз здаецца, што мы размаўляем на розных мовах, адно аднаго не чуем і не разумеем. Зрэшты, так яно і ёсць. Мы сапраўды не чуем і сапраўды не разумеем… Найбольш папулярная прычына канфліктаў “бацькі і дзеці” — праблемы ў школе (слабая паспяховасць, нежаданне рабіць дамашнія заданні, ... Падрабязней »

Экзамен на веданне, экзамен на спакой

Перыяд завяршэння навучання ў школе ўяўляе цяжкасць для навучэнцаў. На гэты перыяд прыпадае самае сур’ёзнае выпрабаванне, якое паказвае, у якой ступені выпускнік падрыхтаваны да сталага жыцця, ці адпавядаюць яго магчымасці яго здольнасцям. Кожны экзамен, выпускны ці ўступны, уяўляе сабой стрэсавую сітуацыю для таго, хто яго здае. Падрыхтоўка да экзаменаў суправаджаецца высокімі эмацыянальнымі, інтэлектуальнымі і фізічнымі нагрузкамі. Асноўнай умовай паспяховай здачы ... Падрабязней »