Наш час — вельмі каштоўны рэсурс, які немагчыма вярнуць назад і, абдумаўшыся, перазапоўніць нечым іншым, больш важным і значным. Час напаўняецца без чарнавікоў толькі начыста, таму да яго выкарыстання варта ставіцца сур’ёзна, абдумана. Час можна параўнаць з тортам, на якім намаляваны цыферблат, а пражыванне часу жыцця — з дзяленнем і паяданнем кавалкаў гэтага торта з рознымі праслойкамі і начынкамі. Якія ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Як жыць
“Мы не спаборнічалі за тое, хто з нас лепшы, — мы гаварылі аб раўнапраўі”
Прэс-канферэнцыя з удзелам 23-гадовай мінчанкі Аляксандры Чычыкавай — “Міс свету — 2017 на інваліднай калясцы” — прайшла днямі ў галерэі TUT.BY. У міжнародным конкурсе, які праходзіў у Варшаве, спаборнічалі 24 прадстаўніцы — з Канады, Чылі, Польшчы, Украіны, Францыі, Індыі і Беларусі. Ад нашай краіны, акрамя Аляксандры Чычыкавай, у ім удзельнічала яшчэ Ангеліна Уэльская, дзяўчына з ДЦП. У ходзе сустрэчы з ... Падрабязней »
Урок без гульні?! Не ўяўляю!
Святлана Гарыеўна Барбушына, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 162 Мінска, заўсёды ведала, што будзе педагогам. Гуляла Света ў асноўным у школу, бывала часта на ўроках мамінай роднай сястры Наталлі Пятроўны Садоўскай, захаплялася яе майстэрствам. Вялікім жаданнем быць настаўнікам, як сонечным святлом, было напоўнена дзіцячае жыццё госці нашай рубрыкі. “Я ніводнага разу не пашкадавала аб сваім выбары, — сцвярджае Святлана ... Падрабязней »
Свежыя струмені новых уменняў упрыгожаць фантан жыцця
Наш фізічны стан і наш настрой кіруюць жыццём больш сур’ёзна, чым мы думаем. У летні час мы лягчэй набываем выдатнае самаадчуванне і добры настрой. У гэты сезон усё схіляе да дабрабыту, радасці. Мы адчуваем менш прафесійнай нагрузкі ці ўвогуле адпачываем ад яе, менш стрэсаў, таму што можам жыць павольней. Мы з задавальненнем асвойваем новае, бо для гэтага ёсць і час, ... Падрабязней »
Трымайцеся за неба і напоўніце жыццё тым, што важна
“Сталы прафесіяналізм майстра ў любой справе прадугледжвае сустрэчу і згоду дзвюх Свабод. Адна — Свабода чалавека ад справы, другая — Свабода справы ад чалавека”, — так сказаў надзвычайны знаўца чалавечых душ доктар псіхалогіі і псіхатэрапіі Уладзімір Леві. І хоць ён меў на ўвазе час рабочы і ўкладваў у гэтыя словы крыху іншы сэнс, мы сёння зразумеем яго літаральна. Вось так: ... Падрабязней »
Як навучыцца разумець дзіця і ладзіць з ім
Прадстаўнікам нашай педагагічнай прафесіі выпадае магчымасць заняцца ў летні сезон, які імкліва набліжаецца, нечым незвычайным, нязвыклым, новым. Магчыма, проста справай па душы. А калі аб’яднаць і тое, і другое, то паспрабуем прапанаваць нашым чытачам, асноўная прафесія якіх — навучанне іншых, змяніць пазіцыю і самім нечаму навучыцца, выбраўшы справай па душы больш глыбокія і эмацыянальныя зносіны са сваімі дзецьмі. Нечаканая такая ... Падрабязней »
Кругаварот любові ў прыродзе
Чалавека творчага, які любіць сваю справу па-сапраўднаму, відаць адразу. Што б ён ні рабіў — усё з душой, ініцыятывай, з асабістымі адносінамі да таго, што адбываецца. З Настассяй Усік мы пазнаёміліся на занятках па развіцці творчага патэнцыялу педагога. Настассі Віктараўне, маладому спецыялісту, настаўніцы біялогіі ў гімназіі № 35 Мінска, хацелася даведацца па тэме больш, абмяняцца ідэямі, думкамі. Наш дыялог з ... Падрабязней »
Са спадчынай — у новыя тэхналогіі
Як прыемна вяртацца кожны дзень гэтай вузкай сцяжынкай, якая вядзе да бацькоўскага парога! На душы заўсёды светла і радасна: будынкі, дрэвы, гукі, свет у вокнах — усё настолькі роднае. Прыемна ў памяці ўсплываюць дзіцячыя ўспаміны. За пражытыя гады зразумела, што няма большага шчасця, чым жыць у родных мясцінах, у бацькоўскай хаце. Так склаўся і мой лёс. Выйшла замуж і вярнулася ... Падрабязней »
Вясна ідзе — творцам дарогу!
Адзін чалавек — як чароўны куфэрак з казкі. З выгляду сціплы, а раскрый яго — якіх толькі багаццяў і цудаў там не знойдзеш! Менавіта так можна сказаць і пра нашу гераіню Іну Аляксандраўну Садзілаву. Яна сама творчы чалавек, захоплена выяўленчым мастацтвам, ды яшчэ ў яе выдатна атрымліваецца да гэтага мастацтва далучаць малодшых школьнікаў. Іна Аляксандраўна — педагог дадатковай адукацыі сярэдняй ... Падрабязней »
Магія педагагічнай творчасці існуе!
Калі паставіць мэту знайсці хаця б адно дзіця ў свеце, якое не любіць маляваць, як вы думаеце, ці скончыцца поспехам такая задума? Вы думаеце, што наўрад ці? Немагчыма з гэтым не пагадзіцца. Педагог дадатковай адукацыі Ганна Валер’еўна Палягонька таксама пацвярджае сваю любоў да выяўленчага мастацтва ў дзяцінстве. — Я запаўняла ўсе альбомы для малявання, якія мама дарыла ў дзяцінстве. Вядомае ... Падрабязней »