Пятрушку яшчэ не позна пасеяць на расаду

Пасля доўгай зімы вельмі хочацца зеляніны. І не толькі на дрэвах, але і ў сваім агародзе на градках. Сёння мы пагаворым пра такую распаўсюджаную і любімую многімі культуру, як пятрушка. Кожны дачнік ведае, якую пятрушку яму выбраць: ліставую або каранёвую. Кожны дачнік або агароднік ведае і тое, калі сеяць пятрушку ў адкрыты грунт. Аднак спосаб вырошчвання пятрушкі праз расаду ня­многія ... Падрабязней »

Класічны хатні халадзец са свіной рулькі

Калі гаворка ідзе пра надыходзячае свята і тыя закускі, якія будуць на стале, ніколі з гэтага спіса добрая гаспадыня не выключыць найсмачнейшую страву — халадзец. Чаму я вырашыў звярнуцца да рэцэпта прыгатавання даўно вядомай стравы? Таму што рэцэптаў смачнага халадцу даволі шмат, а вось сакрэты ў яго прыгатаванні ведаюць не ўсе. Згадкі пра халадзец можна знай­сці яшчэ ў старажытных летапісах. Рабіўся ён ... Падрабязней »

Імбір на нашым агародзе

Імбір не толькі надае пікантны смак шматлікім стравам, але і дапамагае пры прастудзе. Карысныя ўласцівасці кораня імбіру вызначаюцца вітамінамі і пажыўнымі рэчывамі, якія ўтрымліваюцца ў гэтай расліне. У склад кораня імбіру ўваходзяць кальцый, алюміній, хром, жалеза, магній, а таксама нікацінавая кіслата, фосфар, крэмній, калій, вітамін C. Корань імбіру пры прастудных захворваннях і грыпе таксама незаменны — ён паніжае тэмпературу цела, ... Падрабязней »

Пісанкі

Аднаўляюцца, адраджаюцца ўзоры народнай мастацкай творчасці. Гэта можна аднесці да такога цікавага, глыбока традыцыйнага, але практычна забытага віду народнага мастацкага роспісу, як дэкарыраванне велікодных яек — пісанак. Дэкарыраванне велікодных яек можна лічыць адным з самых старажытных народных відаў роспісу, карані якога хаваюцца ў да­хрысціянскіх часах. Тэхналогія дэкарыравання велікодных яек вельмі цікавая і разнастайная. Яна дазваляе дабівацца багацця арнаментыкі і каларыстыкі, ... Падрабязней »

Каштоўны селядзец

Усім вядома, што селядзец — гэта каштоўны прадукт, крыніца бялку, недарагі і смачны морапрадукт, нязменны атрыбут усіх сямейных свят і галоўны кампанент многіх вядомых салатаў. У нашым рацыёне дадзены прадукт часты госць. Селядзец любяць і дарослыя, і дзеці. Але не заўсёды на рынку або ў магазіне можна купіць якасную закуску. І тады паўстае пытанне: як жа засаліць свежамарожаную тушку ў хатніх ... Падрабязней »

Буду, змагу, зраблю!

Прагульваючыся па лесе, размешчаным недалёка ад майго дома, назірала новую для мяне з’яву, якая прыцягвала ўвагу. Калі падымаеш галаву сярод высокіх хвой і бачыш іх верхавіны, што хістаюцца ад ветру, то ўзнікае пачуццё, што дрэва такое нямоцнае, няўстойлівае, што ты сам хістаешся разам з ім да галавакружэння. Але варта пачаць паступова пераводзіць погляд усё ніжэй і ніжэй, і ты знаходзіш ... Падрабязней »

Перадвелікодны крэатыў

Набліжаецца красавік, а значыць, і свята Вялікдзень, а перад ім — Вербніца. Зусім хутка беларусы пойдуць у касцёлы і цэрквы, каб асвяціць рознакаляровыя вербачкі. Менавіта вярба ў яшчэ халодныя вясновыя дні выпускае першыя зялёныя лісточкі, а вербныя коцікі лічацца прадвеснікамі непазбежнага прыходу цяпла. У кожнай мясцовасці га­лінкі вярбы ўпрыгож­ваюць па-рознаму. Выкарыстоўваюцца папяровыя кветкі, нітачкі, стужкі, розныя травы. Асабліва папулярны жытнія ... Падрабязней »

Выразны позірк без непрыемнасцей

У наш час жанчыны і дзяўчаты ўсё часцей звяртаюцца па дапамогу да спецыялістаў сферы прыгажосці для надання твару і целу зачаравання той самай магіі натуральнасці: ты толькі прачнулася, а ўжо прыгожая і свежая. Да такіх працэдур належыць працэс нарошчвання веек. Аднак перад наведваннем майстра варта даведацца, каму проціпаказаны гэтыя працэдуры, а таксама азнаёміцца з шэрагам абмежаванняў і магчымымі непрыемнымі наступствамі ... Падрабязней »

Ох ужо гэты насмарк!

Складана знайсці чалавека, які б хоць раз у жыцці не адчуў сімптомы вострага рыніту (насмарку). Часцей за ўсё дарослыя людзі ставяцца да яго несур’ёзна, лічачы, што ён пройдзе самастойна, і пачынаюць турбавацца толькі тады, калі на гарызонце з’яўляюцца сімптомы гаймарыту. Гэтага нельга сказаць пра дзяцей. Для іх бацькоў насмарк ледзь не самае сур’ёзнае захворванне ў жыцці дзіцяці, прычына  бясконцых паходаў ... Падрабязней »

Гіпеаструм

Гэтая шматгадовая расліна адносіцца да сямейства амарылісавых, і расліны часта блытаюць. Але, у адрозненне ад амарыліса, яна не мае паху і цвіце ў зімовы час, а вось амарыліс выкідвае свае кветкавыя стрэлкі, як правіла, увосень. У амарыліса выганяецца адразу некалькі суквеццяў, і ёсць усяго адзін від, а гіпеаструм мае каля 90 відаў. Найбольш яркія адрозненні ў знешнім выглядзе амарыліса ад ... Падрабязней »