Сансеўера

Шматгадовая вечназялёная бессцябловая расліна, або сансеўера, адносіцца да сямейства спаржавыя. Гэты род аб’ядноўвае каля 60 відаў, якія ў прыродных умовах можна сустрэць у сухіх і камяністых абласцях субтрапічных і трапічных паясоў Мадагаскара, Інданезіі, Афрыкі, Паўднёвай Фларыды і Індыі. Гэтая расліна, якую вырошчваюць у дамашніх умовах, вызначаецца непатрабавальнасцю, і таму даволі распаўсюджаная. У народзе яе яшчэ называюць “змяіная скура”, ці “шчупаковы хвост”, ці “цешчын ... Падрабязней »

Вам шах! Абараняйцеся!

20 ліпеня 2019 года, у Міжнародны дзень шахмат, у БДПУ прайшоў сеанс адначасовай гульні міжнароднага гросмайстра Барыса Абрамавіча Гельфанда з юнымі шахматыстамі Беларусі ў рамках сумеснага спартыўна-адукацыйнага праекта БДПУ і Беларускай федэрацыі шахмат “Шахматны дэбют”. Ад вядучай педагагічнай УВА Беларусі ў мерапрыемстве паў­дзельнічалі рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук, дэкан факультэта фізічнага выхавання Аляксандр Мікалаевіч Каспяровіч, ад Беларускай федэрацыі шахмат — ... Падрабязней »

Разбіла мне сэрца дыцэнтра

У гады майго дзяцінства гэтая арыгінальная кветка так і называлася — “разбітае сэрца”. Расла яна амаль на кожным падвор’і і разрасталася так хутка, што яе нават высялялі за плот. Асабліва яе ніяк не даглядалі, расла сама па сабе. А потым на даволі працяглы перыяд гэтая кветка была забыта. Зараз дыцэнтра, так яна называецца па-навуковаму, перажывае другое нараджэнне. Выведзена шмат новых ... Падрабязней »

Геснерыевыя з лускавіннымі карэнішчамі

Сямейства геснерыевых уключае мноства раслін з прыгожымі, часта арыгінальнай формы кветкамі. Сярод іх ёсць віды, якія маюць у жыццёвым цыкле перыяд спакою, напрыклад, даўно вядомы кветкаводам ахіменес і менш распаўсюджаная эўкадонія. Яны належаць да асобнай групы геснерыевых з лускавіннымі карэнішчамі. Першыя звесткі пра ахіменес адносяцца да сярэдзіны XVIII стагоддзя. Ахіменес прамастаячы быў апісаны ў 1756 годзе батанікам Патрыкам Браўнам пры ... Падрабязней »

Традэсканцыя

У нашай рубрыцы мы ўжо пісалі пра традэсканцыю садовую віргінскую — чароўную расліну з дробнымі блакітнымі альбо белымі кветачкамі. Але ёсць яшчэ і пакаёвая традэсканцыя — непераборлівая ампельная расліна, якая гадоў трыццаць назад была ў кожным доме. Зараз мода на яе вяртаецца, і гэтая кветка вартая таго, бо падыдзе да любога інтэр’ера, добра расце ў цемнаватым месцы, не патрабуе вельмі стараннага догляду. Існуе ... Падрабязней »

Курыны рулет з капустай, яйкамі і сырам

Калі першы французскі кухар надаў лустачцы ялавічыны (магчыма, свініны або індычкі) форму мініяцюрнай цыгары, ён і не падазраваў, што стаў аўтарам новага кулінарнага шэдэўра. Сёння рулеты з мяса, фаршу сталі ўпрыгажэннем святочных сталоў, сытнай і смачнай штодзённай ежай. А колькі цудоўных начынак можна “схаваць” у кожным рулеце, згатаваўшы такім чынам сапраўдную страву-сюрпрыз! Мясны рулет — гэта страва, здольная разнастаіць меню, ... Падрабязней »

Асалода для душы

Да іх можна ставіцца па-рознаму, аднак абыякавымі яны не пакінуць нікога. “Таямніцы Гарохавага каралеўства”, “Прагулка па Марыінскай”, “Тараканішча”, “Кін-дза-дзаяц”, “Вясенняя партыя,“Сябар Зай” — гэта толькі некаторыя работы майстра вытворчага навучання па прафесіі аператар камп’ютарнай графікі, выкладчыцы спецыяльных вучэбных прадметаў і кіраўніка аб’яднання па інтарэсах “Дэкаратар” Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя машынабудавання Ларысы Аляксандраўны Мацюшэнкавай, якія мы ўбачылі падчас прэс-туру па Брэсцкай ... Падрабязней »

Сакрэтны код, які трэба разгадаць

На першы погляд можа здацца, што чалавеку дадзена два жыцці: адно праходзіць у стане няспання, другое — у снах. На самай справе гэта адно і тое ж жыццё, якое адбіваецца ў мноствах люстэрак сну адначасова або па чарзе, радуючы нас ці пужаючы, падказваючы штосьці ці заблытваючы ў лабірынтах неўсвядомленага. Так што ж для чалавека сон у псіхалагічным сэнсе? На думку ... Падрабязней »

Бяспечнае кулінарнае падарожжа

Лета — традыцыйная пара адпачынкаў і падарожжаў. Часта наш выбар спыняецца на экзатычных краінах, якія радуюць сваім цяплом і яркім сонцам. Пасля цяжкіх рабочых дзён нам неабходна зарадзіцца сонечнай энергіяй, пазітыўнымі эмоцыямі і незабыўнымі ўражаннямі. Канечне ж, падарожжы тояць у сабе кулінарныя спакусы. Нам так хочацца пакаштаваць мноства незвычайных для нас прадуктаў і страў! Але не заўсёды нашы ўражанні бываюць ... Падрабязней »

“Сонечны” вітамін

Усе бацькі добра ведаюць, што нашаму арганізму неабходны вітамін D. Усе чыталі ці чулі пра такое захворванне, як рахіт, але не ўсе ведаюць, што дэфіцыт вітаміну D — гэта пагроза для здароўя не толькі дзяцей, але і дарослых. Статыстыка гаворыць, што каля 65% насельніцтва ўсяго свету мае недахоп гэтага вітаміну. Нават у краінах з высокім узроўнем жыцця і на Поўдні, ... Падрабязней »