“Мы не спаборнічалі за тое, хто з нас лепшы, — мы гаварылі аб раўнапраўі”

Прэс-канферэнцыя з удзелам 23-гадовай мінчанкі Аляксандры Чычыкавай — “Міс свету — 2017 на інваліднай калясцы” — прайшла днямі ў галерэі TUT.BY. У міжнародным конкурсе, які праходзіў у Варшаве, спаборнічалі 24 прадстаўніцы — з Канады, Чылі, Польшчы, Украіны, Францыі, Індыі і Беларусі. Ад нашай краіны, акрамя Аляксандры Чычыкавай, у ім удзельнічала яшчэ Ангеліна Уэльская, дзяўчына з ДЦП. У ходзе сустрэчы з ... Падрабязней »

Запамінаю — значыць існую

Аднойчы знаёмы настаўнік матэматыкі, чалавек, захоплены сваёй прафесіяй і арыгінальны, сказаў мне: “Калі я адчуваю, што вельмі захапляюся роляй настаўніка, то сам пачынаю вучыцца нечаму новаму”. Упэўнена, што ў такой пазіцыі многа мудрасці і смеласці, яна псіхалагічна бездакорная і абараняе прафесіянала ў галіне педагогікі ад страты гібкасці мыслення і паводзін. Менавіта так чалавек, які мысліць, заўсёды будзе мець справу па ... Падрабязней »

Горны снег, ці малачай

Калі вам патрэбны расліны, якія не патрабуюць асаблівага догляду і ўстойлівыя да шкоднікаў і хвороб, малачаі — гэта тое, што вы шукаеце. Але ёсць і нязручнасці пры рабоце з імі: перасаджваць іх трэба з вялікім камяком зямлі, а даглядаючы — пазбягаць судакранання з млечным сокам. На тэрыторыі нашай школы расло тры віды малачаяў: мнагакветны, кіпарысападобны і аблямаваны. Гэтыя травяністыя расліны ... Падрабязней »

Кветкі жывыя і намаляваныя

Маляваць Галіна Васільеўна любіла з дзяцінства, а новы творчы віток пачаўся некалькі гадоў назад, калі Г.В.Дзявятая пачала працаваць у гімназіі № 1 Навагрудка намеснікам дырэктара па гаспадарчай рабоце. Аднойчы, калі яна разам з дырэктарам гімназіі Святланай Іванаўнай Аляхновіч праходзіла па першым паверсе будынка і абмяркоўвала, як упрыгожыць звычайны хол, дзе лепш размясціць сімволіку навучальнай установы, Галіна Васільеўна вырашыла прымяніць свае ... Падрабязней »

Проста проса… з сакрэтам

Дзіўныя рэчы іншы раз бываюць вельмі смачныя, калі, вядома, ты не баішся іх пакаштаваць. Са свайго школьнага дзяцінства я памятаю вельмі смачную прасяную кашу (напалам з рысавай), з кавалачкам масла і абавязковымі варанымі сасіскамі (дзве штукі). Каша, якая не з’ядалася разам з сасіскамі, пасыпалася цукрам і з задавальненнем запівалася шклянкай халоднага малака. Зусім новае бачанне гэтага паважанага прадукту я атрымала ... Падрабязней »

“Лічбавы” мастак

У Маларыцкай раённай бібліятэцы адкрылася выстава работ Дзмітрыя Луцыка “Фантазія. Мастацтва. Майстэрства”, якая працягвае арт-праект “Свет хобі”, распачаты ўстановай культуры 5 гадоў назад. На працягу некалькіх тыдняў маларытчане змогуць азнаёміцца з работамі маладога мастака, які працуе ў лічбавым жывапісе. Дзмітрый Луцык — педагог аддзяленняў “Выяўленчае мастацтва” і “Фатаграфія” Маларыцкай школы мастацтваў. Ён скончыў Кобрынскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж, дзе набыў ... Падрабязней »

Субсідыі — выключна па нарматывах, аплата ЖКП — па новых тарыфах

Што зменіцца ў паведамленнях на аплату жыллёва-камунальных паслуг з новага года? Год назад, 1 кастрычніка 2016 года, пачаў дзейнічаць Указ № 322 “Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый”, якія прыйшлі на змену агульным датацыям на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Для таго каб разабрацца, хто мае права на атрыманне грашовай дапамогі, каму і па якіх прынцыпах налічваюцца субсідыі, мы звярнуліся па каментарый у ... Падрабязней »

Чытайце казкi малышам

За шалёным тэмпам жыцця мы часта забываем, што нашым дзецям неабходны не толькі матэрыяльны дабрабыт, але і наша ўвага, наш час, праведзены побач з імі. А калі бацькі возьмуць у рукі кнігу і адправяцца з малышом у незвычайны свет падарожжаў і казкі, то гэта стане бясцэнным светам адкрыццяў для дзіцяці. “Жылі-былі…”, “У некаторым царстве, у некаторым гаспадарстве…”, “Аднойчы…”, “За сінімі ... Падрабязней »

Першыя прыметы дэменцыі

Нягледзячы на высокі ўзровень развіцця медыцыны, праблема зніжэння памяці як ніколі актуальная. Ва ўсім свеце колькасць захворванняў на дэменцыю складае прыкладна 35 мільёнаў чалавек, і прагнозы наконт гэтага несуцяшальныя. Чакаецца, што праз 15 гадоў колькасць хворых павялічыцца ў два разы. Дэменцыя ўяўляе сабой цяжкае расстройства вышэйшай нервовай дзейнасці, выкліканае арганічным пашкоджаннем галаўнога мозга, і праяўляецца ў першую чаргу рэзкім зніжэннем ... Падрабязней »

Гісторык моды Аляксандр Васільеў: “Прыгажосць могуць ацаніць усе!”

Вядомы расійскі і французскі гісторык моды, мастацтвазнаўца і калекцыянер, а для большасці жанчын, заўзятарак блакітнага вока, найперш нязменны вядучы тэлепраграмы “Модны прысуд” Аляксандр Васільеў — нярэдкі госць нашай краіны. У Беларусь ён не раз прыязджаў са сваімі лекцыямі і семінарамі, быў прэзідэнтам конкурсу мадэльераў-дызайнераў “Белая амфара” ў Віцебску, супрацоўнічаў з нашым Вялікім тэатрам. І сюды яго прыцягваюць не толькі ўдзячныя ... Падрабязней »