Архів тега: дзеці

Праблему смартфонаў бацькі вырашаюць… праз рэпетытараў

У нашай краіне амаль кожнаму кідаецца ў вочы мноства людзей у грамадскіх месцах, якія бесперапынна глядзяць у смартфон. Большасць з іх захоплены міні-гульнямі: каляровыя шарыкі, фігуркі, карты і г.д. Дзеці не выключэнне. Прычым нават у школе яны не адмаўляюць сабе ў гэтай забаўцы. Урок для некаторых таксама не падстава выключыць смартфон — гульню можна працягнуць, не звяртаючы ўвагі на настаўніка. ... Падрабязней »

Як не ператварыць пакаранне ў гвалт над дзіцем?

У апошні час бацькоў хвалюе пытанне: ці можна і ці трэба караць дзяцей? Як зрабіць пакаранне па-сапраўднаму карысным і як, караючы дзіця, не разбурыць самага дарагога — яго даверу да дарослага і да сябе? Выхаванне дзіцяці, клопат аб яго здароўі і дабрабыт — гэта працаёмкі працэс, які патрабуе ад бацькоў шмат сіл і цярпення. Як паказвае практыка, нават у шчаслівых ... Падрабязней »

Бяспечнае маленства

Многае залежыць ад таго, які прыклад падаюць бацькі Праблему дзіцячага траўматызму многія разглядаюць, ставячы сябе на месца бацькоў, з іх пункту гледжання. Але на яе карысна зірнуць яшчэ і вачыма спецыялістаў. Па словах галоўнага педыятра Міністэрства аховы здароўя Валянціны Ваўчок, за апошнія 5 гадоў дзіцячую смяротнасць удалося знізіць. У 2011 годзе загінулі 262 дзіцяці, у 2016 — 154. Сёлета не ... Падрабязней »

Бачыць усё

За апошнія 10 гадоў, па даных афіцыйнай статыстыкі, у дзяцей да 14 гадоў назіраецца выяўленая ўстойлівая тэндэнцыя росту першасных хвароб вачэй і іх прыдаткавага апарату, у тым ліку міяпіі. У цэлым распаўсюджанасць парушэнняў зроку склала 99,9 на 1000 абследаваных, г.зн. прыкладна кожнае дзясятае дзіця пакутуе ад парушэнняў зроку. Насцярожвае яўны рост парушэнняў зроку сярод дашкольнікаў. Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць, ... Падрабязней »

Дзіця і мабільны тэлефон

Сучаснае жыццё немагчыма ўявіць без мабільнага тэлефона. Сучасны мабільны тэлефон — гэта персанальны камп’ютар, які можа служыць як крыніцай інфармацыі, кінатэатрам, так і цацкай з захапляльнымі гульнямі. Купляючы дзіцяці мабільны тэлефон, бацькі не задумваюцца аб тым, наколькі гэтая рэч дзіцяці неабходна. Яны і не думаюць, што галоўная небяспека, якая пагражае дзіцяці з боку мабільніка, заключаецца ў тым, што сам прынцып ... Падрабязней »

Як навучыцца разумець дзіця і ладзіць з ім

Прадстаўнікам нашай педагагічнай прафесіі выпадае магчымасць заняцца ў летні сезон, які імкліва набліжаецца, нечым незвычайным, нязвыклым, новым. Магчыма, проста справай па душы. А калі аб’яднаць і тое, і другое, то паспрабуем прапанаваць нашым чытачам, асноўная прафесія якіх — навучанне іншых, змяніць пазіцыю і самім нечаму навучыцца, выбраўшы справай па душы больш глыбокія і эмацыянальныя зносіны са сваімі дзецьмі. Нечаканая такая ... Падрабязней »

Сабе не затратна, а дзецям прыемна

Рыхтуючыся да лета, мы загадзя сталі думаць, як будуць гуляць нашы выхаванцы, а галоўнае — з чым? Набыць новае спартыўнае абсталяванне не заўсёды магчыма, а вось праявіць фантазію і творчасць, зрабіць штосьці сваімі рукамі — гэта нам пад сілу. Утулка ад клейкай паперы ператвараецца ў гімнастычную палку для развіцця рухальных навыкаў. З кардоннай тубы атрымліваюцца бярвенцы для пераступання. Непрыдатныя мячы, ... Падрабязней »

Мама, ты мяне не разумееш…

Сям’я — гэта цэлы свет, у якім дзіця жыве, дзейнічае, робіць адкрыцці, вучыцца любіць, ненаві­дзець, радавацца, спачуваць. Уплыў бацькоў на развіццё дзіцяці вельмі вялікі. Жыццё і навука даказалі, што ўсе беды ў дзяцей, а потым і ў дарослых тлумачацца памылкамі сямейнага выхавання, галоўная з якіх — адсутнасць любові і няўмен­не хваліць і падтрымліваць сваіх дзяцей. Самае галоўнае для дзіцяці, каб ... Падрабязней »

Давай мы паляцім на Месяц, там не трэба будзе рабіць урокі

Як не дапусціць канфліктнай сітуацыі ў сям’і? Усе добра ведаюць, як часам бывае складана дамовіцца. Іншы раз здаецца, што мы размаўляем на розных мовах, адно аднаго не чуем і не разумеем. Зрэшты, так яно і ёсць. Мы сапраўды не чуем і сапраўды не разумеем… Найбольш папулярная прычына канфліктаў “бацькі і дзеці” — праблемы ў школе (слабая паспяховасць, нежаданне рабіць дамашнія заданні, ... Падрабязней »

Калі ў душы расцвітаюць незабудкі

Старажытная мудрасць гаворыць: “Каб выхаваць добрага чалавека, трэба штодзень на працягу многіх гадоў даваць дзіцяці чатыры ўрокі: здароўя, любові, мудрасці і працы”. “Навучыць дзіця працаваць — гэта значыць зрабіць яго шчаслівым на ўсё жыццё”, — упэўнена Святлана Валянцінаўна Курская, госця нашай рубрыкі. Як настаўнік працоўнага навучання, сурдапедагог (педагог для дзяцей са зніжэннем або адсутнасцю слыху) Святлана Валянцінаўна імкнецца вучыць дзяцей ... Падрабязней »