Архів тега: эколага-біялагічны цэнтр

Чаранкуем туі

Выхаванцы эколага-біялагічнага цэнтра Мастоўскага раёна любяць праводзіць розныя доследы і даследаванні з раслінамі. Мінулай вясной яны пазнаёмілі чытачоў “Настаўніцкай газеты” са сваім вопытам па прарошчванні насення таматаў у рулончыках. У гэтым годзе падобны метад навучэнцы вырашылі паспрабаваць пры размнажэнні розных відаў іглічных раслін. З 1 верасня 2017 года ў эколага-біялагічным цэнтры Мастоўскага раёна ў рамках рэспубліканскага інавацыйнага праекта пачала сваю ... Падрабязней »

Бачанне будучыні ў дзіцячай творчасці

Установы адукацыі Гродзенскай вобласці сталі актыўнымі ўдзельнікамі абласной акцыі “Дзень Зямлі”, якую арганізаваў Гродзенскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі. Удзельнікі збіралі макулатуру, пластыкавыя бутэлькі, а таксама стваралі праекты-макеты школы будучыні і дома, у якім хацелася б жыць. У рамках акцыі было сабрана 308 тон макулатуры і больш за 3 тоны пластыку. Самымі актыўнымі былі ўстановы адукацыі Астравецкага, Лідскага, ... Падрабязней »

Водары чароўных траў і кветак

У Гродзенскім дзяржаўным абласным эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і моладзі пачала работу экспазіцыя “Водары чароўных траў і кветак”. Яе галоўная мэта — азнаямленне дзяцей са светам гаючых і араматычных траў і раслін, правіламі іх збору, ужываннем для аздараўлення арганізма. Усяго тут прадстаўлена каля 70 відаў раслін, якія растуць на палях і лугах не толькі Гродзенскай вобласці, але і ўсёй Беларусі, а ... Падрабязней »

Гарбузовая творчасць

На градах нашага вучэбна-доследнага ўчастка каралём восені з’яўляецца гарбуз. Ён валодае мноствам карысных уласцівасцей. Часцей за ўсё гарбуз выкарыстоўваюць для гатавання розных страў. Японцы сцвярджаюць, што разам з гарбузом у дом уваходзяць не толькі здароўе і даўгалецце для ўсёй сям’і, але і дабрабыт, гармонія і любоў. Гарбуз з патончаным верхнім канцом з’яўляецца адным з талісманаў фэн-шуй, сімвалізуе поўную гармонію. Згодна ... Падрабязней »

Лета ў зоакутку

Заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах заалагічнага профілю даюць магчымасць навучэнцам не толькі атрымаць дадатковую адукацыю па біялогіі і заалогіі, але і назіраць, даглядаць, карміць жывёл кутка жывой прыроды, аквакласа. Калекцыя жывёл Гродзенскага дзяржаўнага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі налічвае больш за 30 відаў. Ёсць сярод іх і тайландскія палачнікі, сярэднеазіяцкая і чырванавухая чарапахі, маісавы полаз, гекон токі, плямісты эўблефар, ... Падрабязней »

Вясновыя фантазіі юных фларыстаў

Шосты раз Гродзенскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі праводзіў Абласны конкурс юных фларыстаў “Сонца, мама і кветкі”. Мэта конкурсу — папулярызацыя фларыстыкі і фітадызайну, прапаганда сярод навучэнцаў беражлівых адносін да прыроды роднага краю, стымуляванне іх творчых здольнасцей. Конкурс праводзіўся па чатырох завочных намінацыях: калаж у тэхніцы тэра “Вясновыя фантазіі” — інтэр’ерная насценная кампазіцыя, “Штучны бансай” — інтэр’ерная настольная ... Падрабязней »