Спадзяюся, Антон Паўлавіч Чэхаў не пакрыўдзіўся б на мяне за выкарыстанне назвы яго апавядання. Але жыццё сапраўды цудоўнае. Асабліва калі ты здаровы. І ў гэтым працэсе — працэсе захавання здароўя і жыцця — кожны можа ўдзельнічаць актыўна. У нашых сённяшніх рэаліях гэта не толькі здаровы лад жыцця: фізічная актыўнасць, паўнавартаснае харчаванне, пітны рэжым, здаровы сон. Гэта яшчэ і нашэнне масак у грамадскіх ... Падрабязней »
Архів тега: прафілактыка
Вясновая алергія
Наступленню вясны, цёпламу надвор’ю і квітнеючым раслінам радуюцца далёка не ўсе. А прычына — вясновая алергія, якая інакш называецца паліноз. Гэта алергія на квітнеючыя расліны і травы, а таксама на некаторыя віды грыбоў. Вядома больш за сто розных раслін, пылок якіх можа выклікаць у людзей алергію ў перыяд цвіцення. Сам па сабе пылок бяспечны, але ў некаторых людзей імунная сістэма ... Падрабязней »
Прафілактыка грыпу і вірусных інфекцый
Грып — гэта інфекцыйнае захворванне, узбуджальнікам якога з’яўляецца вірус. Сімптомы грыпу: гарачка, тэмпература цела 37,5 — 39°С, галаўны боль, боль у мышцах, суставах, дрыжыкі, стомленасць, кашаль, насмарк або закладзены нос, боль (пяршэнне) у горле. Магчымыя ўскладненні пасля грыпу: пнеўманія, рыніт, сінусіт, бранхіт, атыт, міякардыт і перыкардыт, міязіт, паражэнні нырак, абалонак галаўнога і спіннога мозга, сасудаў. Таксама пры грыпе часта абвастраюцца існуючыя ... Падрабязней »
Каранавірус COVID-19. Меры прафілактыкі
Як засцерагчы сябе і навакольных ад COVID-19? Трымайцеся ад людзей на адлегласці ў 1 метр, асабліва калі ў іх кашаль, насмарк. Выпрацуйце звычку насіць маску ў людных месцах. Асноўныя правілы нашэння масак Правядзіце гігіенічную апрацоўку рук перад тым, як надзець ці зняць маску. Надзеньце маску так, каб яна закрывала нос, рот і падбародак. Як гарантаваць бяспечнае эпідэміялагічнае асяроддзе? Пазбягайце крытых ... Падрабязней »
Прафілактыка анкалагічных захворванняў агароднінай
Вучоныя і ўрачы ва ўсім свеце спрабуюць адказаць на пытанне “Як усцерагчыся ад раку?”. У цяперашні час становіцца відавочным велізарнае значэнне харчавання, прычым як ва ўзнікненні, так і ў прафілактыцы анкалагічных захворванняў. Так, па даных Амерыканскага інстытута даследавання раку, нерацыянальнае харчаванне з’яўляецца прычынай развіцця захворвання ў мужчын у 40%, а ў жанчын — у 60% выпадкаў. Даследаванні, праведзеныя ў апошнія ... Падрабязней »
Час адкрыццяў без слёз
У мэтах прафілактыкі дзіцячага траўматызму, а таксама ў сувязі з заканчэннем навучальнага года і наступленнем летніх канікул, у прэс-цэнтры Дома прэсы днямі адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам старшага інспектара па асобых даручэннях аддзела арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння і прапаганды бяспекі дарожнага руху ДАІ МУС Ганны Банадык, прадстаўніка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталя Навіцкага і старшага навуковага супрацоўніка РНПЦ траўматалогіі і артапедыі дзіцячага ... Падрабязней »
Прастуды можна пазбегнуць?..
Здаецца, што чалавек прастуджваецца, калі яго прадзьмула скразняком, або ён трапляе пад ледзяны дождж, або прамачыў ногі. На самай справе прастуда — заразная хвароба і перадаецца пры кантакце з інфіцыраваным чалавекам, калі ў дыхальныя шляхі трапляюць кропелькі сліны або макроты хворага. Людзі прастуджваюцца ў халодны час таму, што праводзяць больш часу ў закрытых, скучаных памяшканнях, часцей кантактуюць з носьбітамі вострай ... Падрабязней »
Да правільнай паставы
Прафілактыка парушэнняў апорна-рухальнага апарату (АРА) уяўляецца першачарговай задачай, бо пастава чалавека не толькі ўплывае на прыгажосць фігуры, усё аблічча, але і аказвае прамы ўплыў на здароўе. Пры пагаршэнні паставы парушаецца функцыя дыхання і кровазвароту, запавольваецца дзейнасць печані і кішэчніка, зніжаюцца акісляльныя працэсы, што вядзе да паніжэння фізічнай і разумовай працаздольнасці. Дэфекты паставы часта выклікаюць парушэнні зроку (астыгматызм, блізарукасць) і морфа-функцыянальныя ... Падрабязней »