Калі свята на парозе, а часу на падрыхтоўку мала, тады гэты рэцэпт стане для вас сапраўднай знаходкай. Лёгкі слоены салат не проста ўпрыгажэнне святочнага стала. Гэта яшчэ і вельмі смачная страва. Прадукты ў ёй падабраны гарманічна, гатаванне не складанае. Так што ў вас будзе шанс здзівіць блізкіх арыгінальным салатам. Нам спатрэбіцца: шампіньёны — 700 г; алей — 1 ст.л.; цыбуля ... Падрабязней »
Архів тега: рэцэпт
Гарохавая каша з кабачкамі і грыбамі
Не магу прапанаваць вам рэцэпт гэтай смачнай стравы без гісторыі цудоўнай для нашага здароўя бабовай культуры, бо спадзяюся, што інфармацыя, якую я знайшоў, будзе таксама цікавай і карыснай для вас. Такім чынам, гаворка пойдзе пра гарох. Які народ першым дадумаўся выкарыстоўваць гарох у ежу, дакладна не вядома. Устаноўлена толькі, што прапрапрабацька сучасных гатункаў рос і ў Міжземнамор’і, і ў Індыі, і ў ... Падрабязней »
Гаспадар восені
Ці любіце вы гарбуз так, як люблю яго я? Якая яшчэ агародніна спалучае ў сабе прыгажосць, мноства форм плода, выдатны і разнастайны смак, універсальнасць у гатаванні, нескладанасць у культываванні і лёгкасць у зімовым захоўванні? Больш удзячную культуру нават цяжка сабе ўявіць. Не буду расказваць пра тое, які карысны гарбуз у харчаванні чалавека, усе пра гэта ведаюць. Раскажу пра тое, чаму я люблю ... Падрабязней »
Хутка і смачна
Чарговы раз хачу падзяліцца з чытачамі сваімі рэцэптамі. Спадзяюся, і вам яны прыйдуцца даспадобы. Перш за ўсё хачу прапанаваць смачную і карысную страву з адыгейскага сыру (пажадана хатняга гатавання) пад назвай “Кнолікі”. Гэтым цікавым рэцэптам са мной падзялілася адна гаспадыня, якая вырабляе дамашнія малочныя прадукты. Інгрэдыенты: 200 г адыгейскага сыру (пажадана сухога), нескалькі зубчыкаў часнаку, соль (я бяру марскую або ... Падрабязней »
Салата “Музычная восень”
Дарагія чытачы, вітаю вас на кулінарнай старонцы гэтага выдатнага, любімага мной выдання і хачу звярнуць увагу на тое, што каляндарны час і нашы рэцэпты летняга перыяду ўжо перамясціліся ў яркую, багатую пару года — восень, якая кожны сезон дорыць нам багацце садавіны і агародніны. Восень асабліва багатая на духмяныя яблыкі і грушы, сакавітыя караняплоды і, вядома, лясныя грыбы. У гэты час ... Падрабязней »
Хуткі рыбны пірог са слоенага цеста
Я вельмі люблю прымаць гасцей і з задавальненнем для іх гатую. З цягам часу заўважыў, што пірагі і піца ўласнага гатавання — асабліва запатрабаваныя стравы і ніколі не застаюцца на стале. Для мяне гэта дадатковая радасць ад таго, што раблю ўсё правільна і смачна. А каб мае пірагі не надакучвалі, стараюся заўсёды прапанаваць новую начынку і аформіць іх асаблівым чынам. ... Падрабязней »
Торт з кабачковых блінцоў “Закаханы ў шпроцінку!”
Вельмі смачны, далікатны і не складаны ў гатаванні закусачны торт з кабачкоў, з мінімальным наборам прадуктаў. Торт з кабачковых блінцоў можна гатаваць і проста да вячэры, і да ўрачыстага застолля. Няхай гэты торцік не салодкі, але атрымліваецца ён такім незвычайным, апетытным і яркім, што вашы дамачадцы і госці будуць у захапленні. І, магчыма, не адразу павераць, што гэтую эфектную закуску ... Падрабязней »
Святочныя мядовыя пернікі
Набліжаецца Мядовы спас. А калі прыходзіць свята, хочацца згатаваць штосьці душэўнае, прыгожае, незабыўнае. Тое, што я прапаную вам сёння, — святочныя мядовыя пернікі. Гатуюць іх ужо шмат стагоддзяў. Увогуле, пісьмовыя згадкі пра мядовыя аладкі са спецыямі з’яўляюцца каля 350 гадоў да н.э. Пра тое, што мы цяпер называем пернікамі, ведалі старажытныя егіпцяне і рымляне. Згадкі пра пернікі ў славянскіх плямёнаў ... Падрабязней »
Салата “Летняе сонейка”
Люблю дэгуставаць смачныя салаты, якія прадаюцца ў аддзелах гатовай прадукцыі гіпермаркетаў, здзіўляюся выдатнаму спалучэнню іх кампанентаў і арыгінальнасці. Аднак заўсёды памятаю, што нішто не заменіць хатнюю ежу, згатаваную без якіх-небудзь кансервантаў, таму ў кожную вольную хвіліну імкнуся гатаваць смачныя і карысныя стравы для сваёй сям’і. Рэцэпт салаты “Летняе сонейка” з’яўляецца маім экспромтам. Салата можа быць і поснай, калі замяніць некаторыя ... Падрабязней »
Бабуліны зразы
Бабуліны рэцэпты — гэта асаблівыя рэцэпты! У дзяцінстве мне здавалася, што так, як гатуе мая бабуля, не ўмее больш ніхто. Шчыра кажучы, і зараз, думаючы пра бабуліны аладкі, мачанку, халаднік і пра многае іншае, што сустракалася на яе апетытным, багатым стале, адношу ўсё да абсалютнага “знака якасці”. Можа, яшчэ і таму, што гэтыя стравы гатаваліся заўсёды са свежых дамашніх прадуктаў, ... Падрабязней »