Не заўсёды ў нашым штодзённым меню прысутнічаюць першыя, другія стравы і дэсерты. Часам нам проста не хапае часу ці настрою, каб пастаяць ля пліты і нагатаваць ежы на цэлы дзень. І тады мы знаходзім выйсце са становішча, згатаваўшы адну карысную, сытную, надзвычай смачную страву. Часта гаспадыні, вывучаючы розныя рэцэпты, імгненна пачынаюць успамінаць, ці ёсць у іх поўны пералік інгрэдыентаў, што прапісаны для ... Падрабязней »
Архів тега: рэцэпт
Дранікі, запечаныя ў гаршку
Прапаную рэцэпт з незвычайным падыходам да ўсімі любімай беларускай нацыянальнай стравы — дранікаў. Нам спатрэбіцца: гатовыя бульбяныя дранікі (каля 500 грамаў), 100 г цвёрдага сыру, 1 пучок зеляніны (кропу або пятрушкі), 100 г смятаны, некалькі долек часнаку, алей для змазвання гаршка. Гатаванне Заўсёды трэба памятаць, што гліняны гаршчок нельга ставіць у нагрэтую духоўку, толькі ў халодную! Гаршчок змазаць алеем, пакласці ... Падрабязней »
Салат з вэнджаным мясам, чарнаслівам і кукурузай
Салат у класічнай рэцэптуры — халодная страва, што гатавалася з рознай агародніны або садавіны (непасрэдна лісты салаты; карняплоды; грыбы; бульба; агуркі; бабы; зялёнае лісце эндывію, вадзянога крэсу і г.д.) і прыпраўлялася воцатам, алеем, маянэзам, смятанай, лімонным сокам, соллю, перцам або спецыяльнымі салатнымі запраўкамі. Падаецца салат часцей да смажанага мяса, часам у выглядзе закускі. Часта ў склад салата ўваходзіць зеляніна: кроп, пятрушка, сельдэрэй, ... Падрабязней »
Яблычны пірог з пясочнага цеста
Шчодры ўраджай яблыкаў у гэтым годзе натхняе мяне на карысныя і смачныя стравы з іх. Прапаную згатаваць смачны яблычны пірог з пясочнага цеста. Нам спатрэбіцца: 500 г яблыкаў (можна ўзяць нават некалькіх гатункаў), 200 г мяккага сметанковага масла, 200 г цукру, 3 шклянкі мукі першага або вышэйшага гатунку, карыца на смак, 5 ст.л. смятаны або густых вяршкоў. Гатаванне: сметанковае масла расцерці з цукрам (150 ... Падрабязней »
Кіслая асалода
Так-так, гаспадынькі, час запасацца соллю, вострым нажом, спецыямі і, вядома ж, капустай! Cамая простая нарыхтоўка на зіму — замарынаваць або засаліць (сквасіць) дробна нарэзаную капусту, пакласці яе ў шкляныя стэрылізаваныя слоікі, заліць расолам або марынадам і закатаць. Такая капуста выдатна захаваецца ледзь не да наступнага зімовага сезона. Яе можна трымаць як у халодным склепе, так і ў кватэры. Нават тыя, ... Падрабязней »
Закусачны пірог “Восеньскае паляванне”
Вось і прыйшла пара атрымліваць асалоду ад восеньскага ўраджаю. І пакуль зняты ўраджай застаецца самым сакавітым і карысным, трэба яго максімальна выкарыстоўваць. Сёння нічога новага з прадуктаў я не прапаную — гэта будзе бульба і курынае мяса, але тое, што атрымаецца ў выніку, упэўнены, вам спадабаецца і прыемна здзівіць, пакінуўшы ўсіх у поўным захапленні. Рэцэпт, які я сёння прапаную, у першую ... Падрабязней »
Ідэальны чабурэк
Духмяная залацістая скарыначка, сакавітая начынка, густы булён ўнутры — вось што такое ідэальны чабурэк. Лепш за ўсё чабурэкі гатаваць дома самастойна. Ці складана згатаваць смачныя, румяныя чабурэкі з сакавітай мясной начынкай у абалонцы з хрусткага пузырыстага цеста? Паверце, нічога складанага ў гэтым няма. Класічнага цеста для чабурэкаў не існуе. Так, цеста на вадзе хатняй тэмпературы і на кефіры будзе менш пузырыстым, ... Падрабязней »
Духмяны кіш з агароднінай
Хачу падзяліцца рэцэптам, які восенню будзе вельмі актуальным. Кіш належыць да страў французскай кухні. Ён уяўляе сабой адкрыты пірог з асновай з цеста і заліўкай з яек, малака або вяршкоў і сыру. Кіш бывае з агародніннай, рыбнай або мясной начынкай. Гатуюць як вялікія кішы, так і маленькія парцыённыя. У гэты рэцэпт уваходзяць вяршкі, цвёрды сыр, салодкі перац, шмат сметанковага масла ... Падрабязней »
Піца-сланечнік
Не знойдзецца, думаю, ніводнага чалавека, які не спрабаваў бы выдатнай, хуткай у гатаванні стравы пад назвай “піца”. Гэтая сытная закуска стала папулярнай ва ўсім свеце. Некаторыя яе аматары не раз спрабавалі зрабіць яе самі, і, вядома ж, першай і адзінай перашкодай тут з’яўляецца гатаванне цеста для піцы. Хоць яно і складаецца з мінімальнай колькасці інгрэдыентаў, але трэба ўважліва выканаць дакладную ... Падрабязней »
Кабачковае лета
Нашы пастаянныя чытачы памятаюць цудоўныя кулінарныя матэрыялы гастранамічнага аглядальніка Ташы ЛАПАЦЕНКА. На працягу некалькіх гадоў яна дзялілася з намі знойдзенымі па ўсім свеце рэцэптамі, але пасля Таша засела за напісанне кнігі, і наша супрацоўніцтва перапынілася. Аднак адзін яе матэрыял тады не выйшаў, і вось дачакаўся свайго часу. Калі ласка, чытайце, гатуйце — і смачна есці. У кантэксце лета, усё роўна якога ... Падрабязней »