Архів тега: страва

На стале — “Раскоша”

Калі свята на парозе, а часу на падрыхтоўку мала, тады гэты рэцэпт стане для вас сапраўднай знаходкай. Лёгкі слоены салат не проста ўпрыгажэнне святочнага стала. Гэта яшчэ і вельмі смачная страва. Прадукты ў ёй падабраны гарманічна, гатаванне не складанае. Так што ў вас бу­дзе шанс здзівіць блізкіх арыгінальным салатам. Нам спатрэбіцца: шампіньёны — 700 г; алей — 1 ст.л.; цыбуля ... Падрабязней »

Гаспадар восені

Ці любіце вы гарбуз так, як люблю яго я? Якая яшчэ агародніна спалучае ў сабе прыгажосць, мноства форм плода, выдатны і разнастайны смак, універсальнасць у гатаванні, нескладанасць у культываванні і лёгкасць у зімовым захоўванні? Больш удзячную культуру нават цяжка сабе ўявіць. Не буду расказваць пра тое, які карысны гарбуз у харчаванні чалавека, усе пра гэта ведаюць. Раскажу пра тое, чаму я люблю ... Падрабязней »

Хутка і смачна

Чарговы раз хачу падзяліцца з чытачамі сваімі рэцэптамі. Спадзяюся, і вам яны прыйдуцца даспадобы. Перш за ўсё хачу прапанаваць смачную і карысную страву з адыгейскага сыру (пажадана хатняга гатавання) пад назвай “Кнолікі”. Гэтым цікавым рэцэптам са мной падзялілася адна гаспадыня, якая вырабляе дамашнія малочныя прадукты. Інгрэдыенты: 200 г адыгейскага сыру (пажадана сухога), нескалькі зубчыкаў часнаку, соль (я бяру марскую  або ... Падрабязней »

Торт з кабачковых блінцоў “Закаханы ў шпроцінку!”

Вельмі смачны, далікатны і не складаны ў гатаванні закусачны торт з кабачкоў, з мінімальным наборам прадуктаў. Торт з кабачковых блінцоў можна гатаваць і проста да вячэры, і да ўрачыстага застолля. Няхай гэты торцік не салодкі, але атрымліваецца ён такім незвычайным, апетытным і яркім, што вашы дамачадцы і госці будуць у захапленні. І, магчыма, не адразу павераць, што гэтую эфектную закуску ... Падрабязней »

Святочныя мядовыя пернікі

Набліжаецца Мядовы спас. А калі прыходзіць свята, хочацца згатаваць штосьці душэўнае, прыгожае, незабыўнае. Тое, што я прапаную вам сёння, — святочныя мядовыя пернікі. Гатуюць іх ужо шмат стагоддзяў. Увогуле, пісьмовыя згадкі пра мядовыя аладкі са спецыямі з’яўляюцца каля 350 гадоў да н.э. Пра тое, што мы цяпер называем пернікамі, ведалі старажытныя егіпцяне і рымляне. Згадкі пра пернікі ў славянскіх плямёнаў ... Падрабязней »

Салата “Летняе сонейка”

Люблю дэгуставаць смачныя салаты, якія прадаюцца ў аддзелах гатовай прадукцыі гіпермаркетаў, здзіўляюся выдатнаму спалучэнню іх кампанентаў і арыгінальнасці. Аднак заўсёды памятаю, што нішто не заменіць хатнюю ежу, згатаваную без якіх-небудзь кансервантаў, таму ў кожную вольную хвіліну імкнуся гатаваць смачныя і карысныя стравы для сваёй сям’і. Рэцэпт салаты “Летняе сонейка” з’яўляецца маім экспромтам. Салата можа быць і поснай, калі замяніць некаторыя ... Падрабязней »

Бабуліны зразы

Бабуліны рэцэпты — гэта асаблівыя рэцэпты! У дзяцінстве мне здавалася, што так, як гатуе мая бабуля, не ўмее больш ніхто. Шчыра кажучы, і зараз, думаючы пра бабуліны аладкі, мачанку, халаднік і пра многае іншае, што сустракалася на яе апетытным, багатым стале, адношу ўсё да абсалютнага “знака якасці”. Можа, яшчэ і таму, што гэтыя стравы гатаваліся заўсёды са свежых дамашніх прадуктаў, ... Падрабязней »

Вялікдзень па-радзівілаўску

Радзівілы — самая знакамітая і магутная княжацкая сям’я Літвы і Беларусі. Падчас экскурсіі па Нясвіжы нам расказалі гісторыю пра тое, як князі Радзівілы забаўлялі сваіх гасцей. Яны пасыпалі вуліцы горада соллю і каталі гасцей у санях у разгар лета. І тут прыйшла ў галаву думка: а чым жа частавалі гасцей князі Радзівілы? Аказваецца, кухня Радзівілаў характарызавалася разнастайнасцю страў, бо Радзівілы ... Падрабязней »

Посны плоў

Хачу прапанаваць чытачам газеты згатаваць вельмі смачны плоў “Посны”. Спадзяюся, рэцэпт будзе актуальным у час Вялікага Посту. Плоў — гэта страва, у якой выкарыстоўваецца вараны рыс ці ў выключных выпадках іншыя дробныя крупы. Важнай асаблівасцю тэхналогіі гатавання з’яўляецца рассыпістасць, якая дасягаецца дабаўленнем жывёльнага тлушчу або алею. Плоў згадваецца ў вядомым помніку арабскай літаратуры “Тысяча і адна ноч”. Больш за тое, ... Падрабязней »

Закусачны рыбны торт “Святочны”

З камандзіроўкамі і самастойна я аб’ехаў амаль усю Еўропу і з кожнай краіны прывозіў рэцэпт традыцыйнай стравы. Сёння падзялюся з вамі рэцэптам, прывезеным са Швецыі. Рыба — асноўны прадукт нацыянальнай шведскай кухні. Святочнае застолле ў гэтай краіне традыцыйна пачынаецца з падачы некалькіх відаў рыбных закусак. Чаму мяне зацікавіла гэтая закуска, можна зразумець, паглядзеўшы на фота. Думаю, вы адразу пагодзіцеся са ... Падрабязней »