Архів тега: страва

Пышныя і далікатныя аладкі

Многія любяць аладачкі на кефіры, як у матулі ці ў бабулі, але не ўсе ўмеюць іх гатаваць. Тут важна строга прытрымлівацца чарговасці прадуктаў, тады аладкі на кефіры будуць смачнымі і пышнымі. Аладкі на кефіры гатуюцца без дражджэй, але атрымліваюцца не горшымі: пышнымі, далікатнымі, нібы пух. Я падзялюся з вамі некаторымі хітрыкамі, каб вашы аладачкі атрымаліся ідэальнымі: * цеста не трэба ... Падрабязней »

Мяса ў гаршчочках — бяспройгрышны варыянт

Нездарма нашы бабулі раней усё гатавалі ў гліняным посудзе, бо і праўда, смак такой ежы значна больш яркі і пах духмяны… Эх, ужо гэтыя гаршчочкі! Па-першае, гаршчочкі вельмі сімпатычна глядзяцца, не сорамна па­даць гасцям. Па-другое, любую страву ў іх можна згатаваць за 2 гадзіны да прыходу гасцей, таму што ў гаршчочку яна доўга астывае. Па-трэцяе, можна гатаваць без дабаўлення алею, ... Падрабязней »

Стол па-гродзенску

Гатаваць усёй сям’ёй — цудоўная традыцыя, якая заўсёды аб’ядноўвае дамачадцаў, напаўняе сумеснае правядзенне часу глыбокім сэнсам, цеплынёй і душэўнасцю. Стравы малой радзімы — гэта пах дзяцінства, гэта смак роднага дома, які грунтуецца на рэцэптах, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне, на сямейных традыцыях. У кожнага народа ёсць свае любімыя стравы і свае, уласцівыя толькі яму, кулінарныя традыцыі. Прапануем вам некаторыя рэцэпты. ... Падрабязней »

Рэцэпты кухні каляднага посту

Стравы, прыгатаваныя без расліннага алею Салата з чарнаслівам Дробна шаткую белакачанную капусту (чвэрць качана), пераціраю з соллю і цукрам (1 ст.л.), сок адціскаю. Ачышчаю ад костачак і наразаю загадзя замочаны (за 2—4 гадзіны) чарнасліў. Надзіраю на тарцы моркву і палову лімона, усё змешваю. Па жаданні ў салату можна дабавіць крыху кмену. Салата з морквы з салёным агурком 800 г морквы, ... Падрабязней »

Мне ніяк не спіцца, пакуль на кухні мая піца

Хачу падзяліцца рэцэптам прыгатавання ў духоўцы выдатнай піцы з каўбасой. Цеста атрымліваецца вельмі смачным, лёгка фармуецца. З гэтай колькасці цеста я выпякаю дзве піцы з тонкай асновай. З начынкай можна эксперыментаваць і падбіраць яе на свой густ (грыбы, рыба, агародніна). Ах, якая ж яна апетытная, гэтая піца “Смачная”! Інгрэдыенты: • для цеста: мука — 350 г; дрожджы сухія — 7 г; ... Падрабязней »

Хітрыкі ад Анатольеўны

Прабачце, калі ласка, паважаныя мужчыны, але ўсю гаспадарку і побыт у сям’і звычайна вядзе жанчына і вялікую частку свайго часу яна праводзіць на кухні. Напэўна, у кожнай гаспадыні ёсць свае маленькія сакрэты і хітрыкі, якімі яна карыстаецца, каб сэканоміць каштоўны час або зрабіць сваю каронную страву непаўторнай. Жанчынкі! Скарыстайцеся спісам хітрыкаў ад Анатольеўны, якія дапамагаюць ёй адчуваць сябе на кухні як ... Падрабязней »

Аматарам простай і смачнай ежы прысвячаецца

Скумбрыя, або макрэль, — смачная і карысная рыба, колькасць амега-3, што ў ёй змяшчаецца, дапамагае прадухіліць інфаркт, атэрасклероз і іншыя хваробы. Не выключайце яе са свайго рацыёну. “Скумбрыя-выручалачка” Інгрэдыенты: вада — 1 л; соль — 1 ст.л.; цукар — 1 ст.л.; лаўровы ліст — 1 шт.; перац чорны гарошкам — 3 шт.; скумбрыя — 3 шт. Cпачатку я ачышчаю рыбу. Раблю ... Падрабязней »

Развітальны пацалунак восені

У кожным доме, у кожным халадзільніку зімой павінен стаяць слоік з салёнымі зялёнымі памідорамі. Зялёныя памідоры ў салёным выглядзе адрозніваюцца незвычайна пікантным смакам, многія іх любяць больш, чым салёныя агуркі. Салёныя зялёныя памідоры ўніверсальныя ў выкарыстанні. Яны добрыя і ў выглядзе закускі, з імі атрымліваюцца вельмі смачнымі і расольнік, і вінегрэт, і многія іншыя стравы. Існуюць розныя спосабы засолкі зялёных ... Падрабязней »

“Мільён руж” ад Анатольеўны

Першае і самае галоўнае — цеста не любіць негатыву! Таму — думкі толькі пазітыўныя, настрой добры, ніякай старонняй мітусні. “Ружачкі” ад Анатольеўны! Страва сапраўды ўражвае сваёй практычнасцю. За адносна невялікі час можна напячы цэлую місу гэтых “кветачак”, якія, акрамя таго, што самі па сабе з’яўляюцца закускай, дадаткова могуць выконваць і эстэтычную функцыю ўпрыгажэння на стале. Такія незвычайныя “ружачкі”, згатаваныя са слоенага ... Падрабязней »

Кабачковае лета

У самым разгары сезон агародніны. Сёння я прапаную папрацаваць з кабачкамі. Аддаю перавагу гатунку “ананасавыя”. Выглядаюць гэтыя кабачкі намнога прывабней астатніх (на мой погляд), мякаць у іх больш сакавітая, скурка ярка-жоўтая, мякаць цёмна-аранжавая, вельмі шчыльная, захоўвае гэтую якасць і пры тэрмаапрацоўцы, не губляючы колеру. Менавіта такі гатунак падыходзіць для разнастайных хатніх нарыхтовак. Я падабрала для вас такія рэцэпты, па якіх ... Падрабязней »