У свеце ўсё цыклічна: летам нам хочацца лёгкай прахалоды і мора, вясной — абнаўлення і зялёнага салату з маладой агародніны, зімой — свята, падарункаў і абавязкова глінтвейну з духмяным пячэннем. Восень — гэта спакой, кубачак духмянай гарбаты і няспешная яда ў асяроддзі сям’і. Гэта час, калі мая цяга да знаходжання ў родных сценах рэзка ўзрастае. У непагадзь міжсезоння так прыемна ... Падрабязней »
Архів тега: страва
Бульба — сэрца лекар
Пра смакавыя якасці бульбы і спосабы яе гатавання мы, здаецца, ведаем усё. А яна, аказваецца, яшчэ і лекавы караняплод. Прыкладна 20—25% ад вагі клубняў складаюць вугляводы (крухмал), каля 2% — бялковыя рэчывы і 0,3% — тлушч. Бялок клубняў багаты на розныя амінакіслоты. У бульбе змяшчаецца многа калію (568 мг на 100 г сырой масы), фосфару (50 мг), значная колькасць магнію, ... Падрабязней »
Усё пра яблыкі
Англійская прыказка гаворыць: “Калі ты будзеш з’ядаць адзін яблык або моркву, доктар забудзе дарогу ў твой дом”. Яблык змяшчае да 80% вады, астатнія 20% — карысныя рэчывы: клятчатка, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы, мікраэлементы — калій, натрый, кальцый, магній, фосфар, жалеза, ёд, а таксама вітаміны А, С, Е (прыродныя антыаксіданты), групы В, РР і іншыя. Яблычная, лімонная і вінная ... Падрабязней »
Анатомія пякучай жарсці
У кулінарыі існуе асаблівы пласт рэцэптаў і, калі хочаце, прадуктаў, якія, узнікшы дзе-небудзь аднойчы, адпраўляюцца ў бяскрайняе падарожжа, становячыся ўжо не толькі асаблівасцю сваёй радзімы, а сапраўднай агульначалавечай каштоўнасцю. І замест утылітарнага прадукту са строга зададзенай прагматычнай праграмай атрымліваюцца сімвал і культурная парадыгма для розных краін, народаў і кантынентаў, здольныя злучыць “залатую нітку часу”. Не верыце? Сачыце за рукамі. У ... Падрабязней »
Райскія ягады, якія дораць прыгажосць і здароўе
У Еўропу духмяная ягада трапіла ў XVI стагоддзі. Французскі афіцэр, які прывёз першыя клубніцы на радзіму з Чылі, пісаў каралеўскаму кухару: “Прывёз Яго Вялікасці плады, якія пазбаўляюць сэрца ад пакут, прычыненых дзяржаўнымі хваляваннямі. Душа ад водару гэтых ягад напаўняецца любоўю, а розум — весялосцю”. Афіцэр не перабольшваў вартасцей незнаёмых пладоў. Пазней навукоўцы ўстанавілі, што клубніцы займаюць першае месца сярод усіх ... Падрабязней »
Качыныя гісторыі
У кожнага існуе свой кулінарны Эверэст: страва, настолькі складаная ў працэсе гатавання, што рукі гатовы апусціцца яшчэ падчас чытання рэцэпта. Доўгі час маёй вышынёй была качка. Здавалася б, што складанага ці незвычайнага? Пазбаўляемся пер’я, мыем, насуха выціраем плюс тры варыянты начынкі на выбар: грэчка з грыбамі, яблыкі ці капуста. Аднак мяне заўсёды падпільноўвалі нюансы. Дзякуючы ім, мая птушачка атрымлівалася, мякка ... Падрабязней »
Фаст-фуд: смачна і… карысна
Імклівы час дыктуе нам не толькі рытм жыцця, але і фарміруе харчовыя звычкі, якія часта могуць нанесці шкоду нашаму здароўю і кашальку. Ці такі страшны фаст-фуд, як яго малююць? Давайце паглядзім. Той факт, што хуткая ежа часта шкодная для арганізма, сумнення не выклікае, толькі, перш чым накінуцца з абвінавачваннямі на ўвесь фаст-фуд адразу, давайце вызначымся ў паняццях. У апошнія дзесяцігоддзі ... Падрабязней »
Тырамісу: міфы і роднасныя сувязі
Тырамісу — гэта італьянскі ласунак, які гатуецца з самых розных прадуктаў: пячэння, яек, кавы, віна, брэндзі, какавы, шакаладу і сыру маскарпонэ. Усё гэта фармуецца ў пірог ці пудынг і падаецца незапечаным. Нягледзячы на італьянскія карані, дэсерт можна сустрэць у многіх іншых нацыянальных кухнях. Самай блізкай сваячкай па праве лічыцца венгерская somlói galuska. Са знакамітым італьянскім дэсертам яе радніць не толькі ... Падрабязней »
“Бедны рыцар”, “П’яная дама”, або Цяжкі шлях да Іерусаліма
Грэнкі на снеданне, вытанчаны французскі тост з узбітай смятанай і свежай садавіной у якасці дэсерту, добры англійскі хлебны пудынг на ўсе часы — усе гэтыя цудоўныя і любімыя ў розных краінах стравы маюць аднаго беднага, але вельмі знатнага продка. У сціслым пераказе яго гісторыя магла б выглядаць так: імкненне бясплатна або вельмі танна паесці змагаецца з руплівасцю і нежаданнем выкідваць ... Падрабязней »
Што рыхтуе нам год наступны?
Паводле ўсходняга гараскопу, у 2016 годзе мы ўступім у год Вогненнай Малпы. Лічыцца, што менавіта яна — сімвал неўтаймоўнай цікаўнасці і стваральнай энергіі. Астролагі ўсяго свету называюць яе сапраўдным рухавіком прагрэсу. Малпа цікавіцца практычна ўсім, але больш за ўсё — палітыкай і эканомікай. А калі ўлічыць, што яна не можа абысціся без таго, каб нейкім чынам не шакіраваць свет, то ... Падрабязней »