Author Archives: Илья

Стол па-гродзенску

Гатаваць усёй сям’ёй — цудоўная традыцыя, якая заўсёды аб’ядноўвае дамачадцаў, напаўняе сумеснае правядзенне часу глыбокім сэнсам, цеплынёй і душэўнасцю. Стравы малой радзімы — гэта пах дзяцінства, гэта смак роднага дома, які грунтуецца на рэцэптах, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне, на сямейных традыцыях. У кожнага народа ёсць свае любімыя стравы і свае, уласцівыя толькі яму, кулінарныя традыцыі. Прапануем вам некаторыя рэцэпты. ... Падрабязней »

Святло каляднай зоркі

Няма на планеце Зямля ніводнага чалавека, які б не ўсміхаўся пры гуку каляднай мелодыі. Чаканне цуду, шчасця прыходзіць у кожную сям’ю з пачатку снежня. У рамках педагагічнага праекта “Духоўна-маральнае развіццё вучняў пры дапамозе асваення айчынных праваслаўных традыцый у адукацыйным працэсе” вучні Ванялевіцкай сярэдняй школы Капыльскага раёна пачынаюць падрыхтоўку да Новага года і Каляд. Загадзя запланаваны ўсе мерапрыемствы і сустрэчы, працуе ... Падрабязней »

Як задобрыць Белага Пацука

Новы 2020 год пройдзе пад знакам Металічнага Белага Пацука. Гэта жывёла не толькі шустрая і хітрая, але і празорлівая. Яна не выстаўляе напаказ свае планы і жаданні. Камусьці гэты перыяд падасца вар’яцка цяжкім, а нехта навучыцца кіраваць эмоцыямі і хутка прыстасоўвацца да новых умоў. Больш рэалізму, адкінуўшы ілюзіі, — гэты дэвіз будзе мэтазгодным у любых сферах жыцця і дзейнасці. У ... Падрабязней »

Пірог-торт “Вулкан”

Дэсерты — слабасць многіх з нас. Ну хто ўтрымаецца, каб не паласавацца порцыяй салодкага, ад якога чуецца гарачы пах пірага, у спалучэнні з кубачкам духмянай гарбаты? Калі гаворка заходзіць пра выпечку да гарбаты, кулінарныя фантазіі і магчымасці становяцца проста бязмежнымі: вы можаце гатаваць на кефіры і на малацэ, з тварагу або без мукі, у мультыварцы ці духоўцы. І немалой папулярнасцю ... Падрабязней »

Кветкі нібы нявесты

Прайшло амаль 18 гадоў з таго часу, калі я ўпершыню ўбачыла гэтыя кветкі, якія здзівілі мяне сваёй прыгажосцю. Яны, нібы нявесты, стаялі захутаныя ў белыя пакрывалы… Убачыўшы маё захапленне, класны кіраўнік дала мне тады 2 маленькія “дзеткі” калаў. Калі прынесла іх дадому, загорнутыя ў сшыткавы ліст, сутыкнулася на той момант з самай першай праблемай: у доме няма ніводнага вазона, таму ... Падрабязней »

Рэцэпты кухні каляднага посту

Стравы, прыгатаваныя без расліннага алею Салата з чарнаслівам Дробна шаткую белакачанную капусту (чвэрць качана), пераціраю з соллю і цукрам (1 ст.л.), сок адціскаю. Ачышчаю ад костачак і наразаю загадзя замочаны (за 2—4 гадзіны) чарнасліў. Надзіраю на тарцы моркву і палову лімона, усё змешваю. Па жаданні ў салату можна дабавіць крыху кмену. Салата з морквы з салёным агурком 800 г морквы, ... Падрабязней »

Аранжавая ягада

Вось і апала лісце з дрэў, дзень стаў карацейшым, пара даставаць цёплыя курткі і боты. Наперадзе доўгая зіма, многа свят і ўтульных вечароў. А яшчэ на прылаўках нашых магазінаў з’яўляецца вельмі цікавая садавіна — хурма. Назва “хурма” з грэчаскай перакладаецца як “ежа багоў” ці “божы агонь”. І ведаеце: не проста так гэтаму прадукту далі такую пампезную назву. Дзякуючы свайму ўнікальнаму складу ... Падрабязней »

Ваўкавыскія “тэхнаЁлкі”

Да Новага года яшчэ ёсць час, аднак перадсвяточны настрой ужо пасяліўся ў Ваўкавыскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Традыцыйнымі сімваламі навагодняга свята ўжо нікога не здзівіш, таму ўдзельнікі раённага этапу Рэспубліканскага конкурсу “ТэхнаЁлка” праявілі фантазію і прадставілі арыгінальныя святочныя ўпрыгажэнні, якія немагчыма купіць у магазіне. Іх ёлкі — увасабленне творчых задум і цікавых ідэй. Мэта конкурсу — прыцягненне ... Падрабязней »

Усміхайцеся на здароўе!

Ніколі не адмаўляйся ад таго, што прымушае цябе ўсміхацца — з гэтым правілам могуць не пагадзіцца бадай што тыя, хто саромеецца сваёй усмешкі з-за відавочных праблем з зубамі. Паход да стаматолага для многіх з’яўляецца выпрабаваннем нават у выпадку лячэння простага карыесу. Але каб зубы былі не толькі здаровымі, але і прыгожымі, без дапамогі артадонта не абысціся. Пра тое, з якімі ... Падрабязней »

У падарунак — уражанні

Мае сябры здзіўляюцца: “Як зноў Новы год на носе? Не можа быць!” Вось і можа, вось і зноў. Радасны клопатны час настаў. І можа так здарыцца, што ён запомніцца і ўразіць гэтак жа, як само свята. Новы год — гэта пошук падарункаў ці стварэнне іх сваімі рукамі. Мы любім атрымліваць падарункі, але і дарыць іх не меншае, а часам і ... Падрабязней »