Яшчэ з дзясятак гадоў назад гэтая экзатычная кветка (хутчэй падобная на хмызняк) лічылася выключна аранжарэйнай раслінай. Іншая яе назва — архангелавы трубы. І сапраўды, яе паніклыя кветкі падобныя на грамафоны. Лісце ў расліны мае даўжыню ад 15 да 25 см, злёгку апушанае. Сама кветка можа вырастаць у вышыню да 1,5-2 м. У беларускіх умовах прыёмы вырошчвання бругмансіі маюць свае асаблівасці. Вядома, вясной яе ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : без рубрыкі
Над зялёным кустом лісця лунаюць белыя “крылы”…
Кала — гордая, чыстая, белая кветка, якая палюбіла беларускую зямлю. Яна па праву стала сімвалам Галавацкай сярэдняй школы Гродзенскага раёна. Для вырошчвання калы ў закрытым грунце не патрабуюцца якія-небудзь спецыяльныя ўмовы, акрамя, уласна, цяпліцы, якая абаграваецца ў зімовы перыяд, прычым, расліна вытрымлівае дыяпазон вагання тэмператур ад +8°С да +50°С (летам, у перыяд спакою). З 1979 года ў Галавацкай сярэдняй школе ... Падрабязней »
ЦУКРОВЫ ДЫЯБЕТ: хвароба не ад салодкага жыцця
Сёння ў Беларусі налічваецца 240 тысяч хворых на цукровы дыябет, прычым у 222 тысяч з іх — дыябет другога тыпу. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню барацьбы з дыябетам (14 лістапада), журналістам паведаміла пазаштатны эндакрынолаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Ала Пятроўна Шапялькевіч. Паводле яе слоў, галоўнай праблемай ва ўсім свеце з’яўляецца амаладжэнне гэтага захворвання: цукровы дыябет другога тыпу выяўляецца ... Падрабязней »
Кум Гарбуз
Восенню сонца ў маім горадзе пераліваецца ўсімі адценнямі залатога, мядовага і бурштынавага. Часам яно заблытваецца ў барвова-залатой лістоце і падае на зямлю загадкавымі ўзорамі і абяцаннямі цуду. Некалькі кіламетраў дарогі і лёгкі туман, які ўстае над акіянскім узбярэжжам, дадае пейзажу таямнічай чароўнасці. Восень — гэта час, калі ў наша жыццё і нашу кухню прыходзіць круглабокі прыгажун гарбуз. Батанікі так і ... Падрабязней »
Папярэджаны — значыць, узброены
Забіраючы ў паліклініцы запаветную паперку з вынікамі аналізаў, так хочацца неадкладна даведацца: ці ўсё ў парадку, ці няма ў тваім арганізме якіх-небудзь збояў? Неабходна адзначыць, што лабараторныя даследаванні ў спалучэнні з вынікамі дадатковых даследаванняў (рэнтгеналагічнага, ультрагукавога, эндаскапічнага і інш.) дапамагаюць доктару вызначыць дыягназ і даюць уяўленне аб цячэнні хваробы і эфектыўнасці тэрапіі. Ніжэй прыведзены нормы асноўных паказчыкаў, па якіх урачы ... Падрабязней »
Каляровы настрой
Як часта, гледзячы на сваё дзіця, мы хочам ведаць, што ж у гэтай маленькай галоўцы робіцца, пра што наш малы думае і што яго турбуе, які ў яго настрой у гэты момант. Настрой — адна з самых цікавых псіхалагічных з’яў. Вельмі цяжка прасачыць, як, чаму і калі ён паляпшаецца і пагаршаецца. Калі такія яркія эмацыянальныя станы, як гнеў, захапленне, лютасць ... Падрабязней »
Смачныя шэдэўры
Творчыя прадукты — вынікі любімай справы Вольгі Мікалаеўны Паповай, выхавальніцы дзіцячага сада № 104 Мінска, спадабаюцца людзям любога ўзросту, якія любяць салодкае, арыгінальнае і прыгожае. Вольга Мікалаеўна не прафесійны кандытар. Выпяканне і афармленне тартоў — яе справа па душы. Ужо два гады наша госця з задавальненнем выпякае тарты, радуючы сваю сям’ю і сяброў. Пачалося ўсё з дзяцінства, якое прыйшлося на ... Падрабязней »
Гарэць блакітна-зялёным полымем павінна газавая канфорка
Уявіць жыццё сучаснага чалавека без бытавога газу ўжо немагчыма. Выкарыстанне газавых пліт і балонаў — справа для нас, на першы погляд, будзённая, але ў пэўных умовах небяспечныя сітуацыі ўзнікаюць нават пры рабоце з добра знаёмым абсталяваннем. Пацвярджаюць гэта і статыстычныя даныя: няшчасныя выпадкі адбываюцца часцей за ўсё па віне саміх гаспадароў. Прытрымлівацца прынцыпу “наладжаны побыт добра, а бяспечны — яшчэ ... Падрабязней »
Кветнік засеем увосень
Увесну, калі пачынаеце рыхтаваць сваю клумбу да пасеву, вы часта заўважаеце знаёмыя ўсходы. Гэта азначае, што кветкі, адцвіўшы мінулым летам, утварылі насенныя каробачкі, якія паспяхова перазімавалі і ўзышлі. Але, шчыра кажучы, не заўсёды проста скампанаваць расліны, падабраць ім падыходзячае месца. Ужо даволі даўно кветкаводы практыкуюць так званы “падзімні пасеў”, калі насенне высяваецца пад зіму. А спіс кветак, якія размнажаюцца такім ... Падрабязней »
Што такое кітчэры? Гэта радасць
Памятаеце, як у Блока: “Случайно на ноже карманном найди пылинку дальних стран…”. Выпраўляючыся ў далёкае ці не вельмі падарожжа, нават самыя далёкія ад кулінарыі людзі імкнуцца прывезці ў падарунак спецыі ці вострыя прыправы, без якіх нельга ўявіць кухню той ці іншай краіны. А што рабіць, калі наша сустрэча з прыгодамі і адпачынкам адкладваецца па тых ці іншых прычынах? — Няма ... Падрабязней »