У нашай краіне амаль кожнаму кідаецца ў вочы мноства людзей у грамадскіх месцах, якія бесперапынна глядзяць у смартфон. Большасць з іх захоплены міні-гульнямі: каляровыя шарыкі, фігуркі, карты і г.д. Дзеці не выключэнне. Прычым нават у школе яны не адмаўляюць сабе ў гэтай забаўцы. Урок для некаторых таксама не падстава выключыць смартфон — гульню можна працягнуць, не звяртаючы ўвагі на настаўніка. ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Лячэбная педагогіка
Прастуды можна пазбегнуць?..
Здаецца, што чалавек прастуджваецца, калі яго прадзьмула скразняком, або ён трапляе пад ледзяны дождж, або прамачыў ногі. На самай справе прастуда — заразная хвароба і перадаецца пры кантакце з інфіцыраваным чалавекам, калі ў дыхальныя шляхі трапляюць кропелькі сліны або макроты хворага. Людзі прастуджваюцца ў халодны час таму, што праводзяць больш часу ў закрытых, скучаных памяшканнях, часцей кантактуюць з носьбітамі вострай ... Падрабязней »
Урокі здароўезберажэння
Педагогі Пагранічнай сярэдняй школы Камянецкага раёна лічаць, што павысіць якасць адукацыі можна праз здароўезберагальную прастору, створаную ва ўстанове. Сістэмная работа па захаванні і ўмацаванні здароўя накіравана на мінімізацыю шкоднага ўздзеяння на дзяцей асноўных школьных фактараў рызыкі. — Неабходнасць арганізацыі дзейнасці ў гэтым напрамку ўзнікла не на пустым месцы, — тлумачыць дырэктар школы Жанна Іванаўна Аўдзей (на здымку: на парозе школы ... Падрабязней »
Чытайце казкi малышам
За шалёным тэмпам жыцця мы часта забываем, што нашым дзецям неабходны не толькі матэрыяльны дабрабыт, але і наша ўвага, наш час, праведзены побач з імі. А калі бацькі возьмуць у рукі кнігу і адправяцца з малышом у незвычайны свет падарожжаў і казкі, то гэта стане бясцэнным светам адкрыццяў для дзіцяці. “Жылі-былі…”, “У некаторым царстве, у некаторым гаспадарстве…”, “Аднойчы…”, “За сінімі ... Падрабязней »
Першыя прыметы дэменцыі
Нягледзячы на высокі ўзровень развіцця медыцыны, праблема зніжэння памяці як ніколі актуальная. Ва ўсім свеце колькасць захворванняў на дэменцыю складае прыкладна 35 мільёнаў чалавек, і прагнозы наконт гэтага несуцяшальныя. Чакаецца, што праз 15 гадоў колькасць хворых павялічыцца ў два разы. Дэменцыя ўяўляе сабой цяжкае расстройства вышэйшай нервовай дзейнасці, выкліканае арганічным пашкоджаннем галаўнога мозга, і праяўляецца ў першую чаргу рэзкім зніжэннем ... Падрабязней »
Па гаючую сілу валошак і дзівасілу
Фітатэрапія, якая некалі была асноўным выратаваннем ад хвароб, становіцца папулярнай і цяпер. Бадай, ніхто з нас не сумняваецца ў сілах прыроды, але мала хто ведае, як правільна выкарыстоўваць гаючыя травы. Менавіта для таго, каб навучыць гэтаму ўсіх жадаючых, у Мядзельскім раёне, на беразе возера Белага, у акружэнні лясоў, створаны ўнікальны гаючы свет — “Аптэкарскі сад”. Прычым спасцігаць зёлкавыя таямніцы тут ... Падрабязней »
Закіпаем?..
У сучасным свеце жанчына сумяшчае ў сабе шмат розных роляў (маці, жонка, работнік). Часам жанчына нараўне з мужчынам выконвае абавязкі і разнастайныя функцыі. Найбольш тыповая сітуацыя двайной занятасці, калі жанчына будуе кар’еру на працы і дома. Усё гэта адбіваецца на эмацыянальным і фізічным самаадчуванні жанчыны. Жанчына, якая актыўна працавала ўвесь рабочы дзень, часта займаецца рознымі справамі і дома: гатуе вячэру, ... Падрабязней »
Бяспечнае маленства
Многае залежыць ад таго, які прыклад падаюць бацькі Праблему дзіцячага траўматызму многія разглядаюць, ставячы сябе на месца бацькоў, з іх пункту гледжання. Але на яе карысна зірнуць яшчэ і вачыма спецыялістаў. Па словах галоўнага педыятра Міністэрства аховы здароўя Валянціны Ваўчок, за апошнія 5 гадоў дзіцячую смяротнасць удалося знізіць. У 2011 годзе загінулі 262 дзіцяці, у 2016 — 154. Сёлета не ... Падрабязней »
Дзіця і мабільны тэлефон
Сучаснае жыццё немагчыма ўявіць без мабільнага тэлефона. Сучасны мабільны тэлефон — гэта персанальны камп’ютар, які можа служыць як крыніцай інфармацыі, кінатэатрам, так і цацкай з захапляльнымі гульнямі. Купляючы дзіцяці мабільны тэлефон, бацькі не задумваюцца аб тым, наколькі гэтая рэч дзіцяці неабходна. Яны і не думаюць, што галоўная небяспека, якая пагражае дзіцяці з боку мабільніка, заключаецца ў тым, што сам прынцып ... Падрабязней »
Электронная цыгарэта — толькі супраць!
Вэйпінг, або так званая культура паравання, распаўсюджваецца сярод падлеткаў хуткімі тэмпамі. Падлеткі далучаюцца да гэтай з’явы па розных прычынах. Па-першае, выкарыстанне электронных парагенератараў сярод падлеткаў звязана з адчуваннем крутасці і дазваляе яўна вылучыцца сярод сваіх равеснікаў, нават тых, якія ўжо ўцягнуліся ў курэнне (толькі звычайных цыгарэт). На жаль, у падлеткавым узросце здольнасць крытычна ацэньваць свае дзеянні і фільтраваць паток інфармацыі ... Падрабязней »