Апошнім часам асаблівай папулярнасцю карыстаецца расліна з дробнымі кветкамі — калібрахоа. Калібрахоа — на дзіва прыгожая і пяшчотная разнавіднасць ампельных раслін. Гэта шматгадовая расліна сямейства паслёнавых, у дзікай прыродзе распаўсюджана ў Аргенціне, Бразіліі і Уругваі. У садовай культуры вырошчваюцца гібрыды прыродных відаў, яны лічацца аднагадовымі раслінамі. Кветкі калібрахоа маюць доўгія паніклыя сцябліны, з-за якіх расліну лічаць ампельнай. Даўжыня парасткаў у ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Наш сад
Водары чароўных траў і кветак
У Гродзенскім дзяржаўным абласным эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і моладзі пачала работу экспазіцыя “Водары чароўных траў і кветак”. Яе галоўная мэта — азнаямленне дзяцей са светам гаючых і араматычных траў і раслін, правіламі іх збору, ужываннем для аздараўлення арганізма. Усяго тут прадстаўлена каля 70 відаў раслін, якія растуць на палях і лугах не толькі Гродзенскай вобласці, але і ўсёй Беларусі, а ... Падрабязней »
Горны снег, ці малачай
Калі вам патрэбны расліны, якія не патрабуюць асаблівага догляду і ўстойлівыя да шкоднікаў і хвороб, малачаі — гэта тое, што вы шукаеце. Але ёсць і нязручнасці пры рабоце з імі: перасаджваць іх трэба з вялікім камяком зямлі, а даглядаючы — пазбягаць судакранання з млечным сокам. На тэрыторыі нашай школы расло тры віды малачаяў: мнагакветны, кіпарысападобны і аблямаваны. Гэтыя травяністыя расліны ... Падрабязней »
Кветкі жывыя і намаляваныя
Маляваць Галіна Васільеўна любіла з дзяцінства, а новы творчы віток пачаўся некалькі гадоў назад, калі Г.В.Дзявятая пачала працаваць у гімназіі № 1 Навагрудка намеснікам дырэктара па гаспадарчай рабоце. Аднойчы, калі яна разам з дырэктарам гімназіі Святланай Іванаўнай Аляхновіч праходзіла па першым паверсе будынка і абмяркоўвала, як упрыгожыць звычайны хол, дзе лепш размясціць сімволіку навучальнай установы, Галіна Васільеўна вырашыла прымяніць свае ... Падрабязней »
Сярэбраны вадаспад
Дзіхондра — ідэальная расліна для кашпо і падвесных кашоў. Добрая яна і ў кантэйнерах рознай вышыні, а таксама як глебапокрыўная для імітацыі каскадаў і ручайкоў у ландшафтным дызайне, на горках або ў ракарыях. Дзіхондра прывабная і як сцелістая расліна, па ёй нават можна хадзіць. Паспрабуйце высеяць яе насенне ў месцах, дзе газонная трава не расце, і вы атрымаеце цудоўны дыван. ... Падрабязней »
Бадан,
або Каменяломнік таўсталісты Бадан мае тоўстае амаль чорнае карэнішча, якое расце гарызантальна. Ранняй вясной з-пад снегу з’яўляецца буравата-зялёнае лісце, якое потым становіцца цёмна-зялёным, а ўвосень яно набывае чырванаватае адценне. Лісце буйное, бліскучае, акруглае, тоўстае, зімуе пад снегам. Вышыня расліны 20—40 см. Кветкі ружовыя, сабраны ў даволі вялікія мяцёлчата-шчытападобныя суквецці на сакавітым разгалінаваным сцябле. Цвіце ў красавіку — маі. Пасадка Гэта ... Падрабязней »
Хоста — каралева ценю
Хоста — дэкаратыўная карэнішчавая расліна, якая хутка разрастаецца ў шырокія плантацыі. Буйное лісце хосты — яе галоўнае ўпрыгажэнне: яно адрозніваецца па форме, памерах і колерах у залежнасці ад гатунку, бывае вузкім, круглым ці сэрцападобным, ад 5 да 38 см у даўжыню. Бліскучае і матавае, гладкае і фактурнае, ад цёмнага сіне-зялёнага да светлага, амаль крэмавага колеру. Вельмі папулярныя гатункі хосты з ... Падрабязней »
Ну і цуд гэтыя лілеі!
Другая палова жніўня і ўвесь наступны восеньскі час — падыходзячы момант для пасадкі і размнажэння лілей. Яны добра растуць на адным месцы 4—5 гадоў, а потым робяцца дробнымі, страчваюць сваю дэкаратыўнасць. Некаторымі тонкасцямі вырошчвання з намі падзялілася вопытны кветкавод Кацярына Мікалаеўна Пінчук. Яе лілеі заўсёды здаровыя і прыгожыя. Ідэальна, калі лілеі саджаюць у свежую глебу, але Кацярына Мікалаеўна пасадзіла свае ... Падрабязней »
Марсдэнія
Гэтая расліна, вядомая таксама як мадагаскарскі язмін і сцефаноціс, адрозніваецца вытанчаным пахам цудоўных воскападобных кветак. У асартыменце кветкавых крам часам сустракаецца сцефаноціс — прыгожаквітнеючы павойны хмызняк з сямейства ластаўневых. У дзікім выглядзе расце на востраве Мадагаскар. Сучасная назва гэтай расліны — марсдэнія багатаквітнеючая. Па дэкаратыўных якасцях яна канкурыруе з такімі папулярнымі пакаёвымі ліянамі, як клерадэндрум і хоя. У марсдэніі бліскучае зялёнае, ... Падрабязней »
Недатыка бальзамін
Недатыкай бальзамін называюць таму, што пры нязначным дотыку да каробачкі яго плода яна раптоўна адкрываецца. Пяць створак імгненна скручваюцца і з сілай выстрэльваюць насенне. За сваё працяглае і пышнае цвіценне расліна атрымала яшчэ адну назву — “агеньчык”. У Германіі яе называюць “старанная Ліза”, а ў Англіі — “клапатуха Лізі”. Бальзамін садовы ў Аўстрыі называюць “цудоўная венка” — жыхары гэтай краіны параўноўваюць ... Падрабязней »