Архіў катэгорыі : Наш сад

Вывучаем асаблівасці пакаёвых раслін

Кожнаму добра вядома, што вучэбны кабінет выглядае больш утульна і эстэтычна, калі ў ім ёсць дэкаратыўныя пакаёвыя расліны. Яны аказваюць станоўчы ўплыў на здароўе як вучняў, так і настаўнікаў: расліны паглынаюць вуглякіслы газ і шкодныя рэчывы, вылучаюць кісларод, увільгатняюць паветра, ачышчаюць яго. Аднак ці ўсе пакаёвыя расліны можна выкарыстоўваць для азелянення кабінетаў устаноў адукацыі? Каб адказаць на гэтае пытанне, вучаніца ... Падрабязней »

Драсён сахалінскі

Некалькі гадоў назад я ўбачыла каля сваёй паліклінікі дзіўную расліну. Год назад яе не было, а цяпер перада мной рос велізарны куст з вялікімі лістамі і тоўстымі зялёнымі сцёбламі, якія нагадвалі бамбук. Я папрасіла адкапаць сабе парастак і праз некалькі тыдняў даведалася назву гэтай цудоўнай і непаўторнай па прыгажосці расліны. Гэта быў драсён сахалінскі. Буйное, да 30 см, сэрцападобнае лісце ... Падрабязней »

Прыгажуня сальвія

Сальвія (шалфей) — кветка, якой аддаюць перавагу пры ўпрыгожванні сваіх клумбаў кветкаводы. Яе можна сустрэць на прышкольных участках, каля адміністрацыйных будынкаў. Каб сальвія радавала пышным і працяглым цвіценнем, я хачу падзяліцца сваім вопытам. Сальвія — прыгожая расліна для клумбаў, яе можна выкарыстоўваць як вазонную культуру, асабліва нізкарослыя гатункі. Любяць гэтую кветку і ва Уселюбскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе. Яе ... Падрабязней »

Непатрабавальная аглаанема

Аглаанема з’яўляецца прадстаўніком сямейства ароідныя. Гэтая расліна адносіцца да дэкаратыўна-ліставых і мае вельмі прыгожыя буйныя лісты. У прыродных умовах у аглаанемы лісце аднатоннае і афарбавана ў насычаны зялёны колер. У хатніх умовах часцей сустракаюцца стракаталістыя гатункі з малюнкам на лістах. Сярод стракатых дыфенбахій, мудрагелістых філадэндранаў аглаанемы выглядаюць даволі сціпла. Але ўважлівы погляд заўважыць вытанчаную форму і тонкую афарбоўку лістоў, прыгожыя ... Падрабязней »

Чаранкуем туі

Выхаванцы эколага-біялагічнага цэнтра Мастоўскага раёна любяць праводзіць розныя доследы і даследаванні з раслінамі. Мінулай вясной яны пазнаёмілі чытачоў “Настаўніцкай газеты” са сваім вопытам па прарошчванні насення таматаў у рулончыках. У гэтым годзе падобны метад навучэнцы вырашылі паспрабаваць пры размнажэнні розных відаў іглічных раслін. З 1 верасня 2017 года ў эколага-біялагічным цэнтры Мастоўскага раёна ў рамках рэспубліканскага інавацыйнага праекта пачала сваю ... Падрабязней »

Цудоўныя ліяны

У гады майго далёкага дзяцінства, бадай, ніводны кветнік не абыходзіўся без іпамеі — вясёлай ліяны з кветкамі-грамафончыкамі розных колераў. Яна чаплялася за плот, дэкарыруючы не заўсёды прывабны яго выгляд, цвіла з мая да самых замаразкаў. Між тым сямейства ліян даволі багатае на розныя кветкі. Сярод іх можна знайсці віды для ўпрыгажэння балконаў і лоджый, кампактныя, даўжынёй да 1,5 м, можна ... Падрабязней »

Знайдзіце куточак для цыніі

Некалькі гадоў назад каля аднаго адміністрацыйнага будынка я ўбачыла цэлую клумбу чырвоных цыній. Вялікія, як сподачак, суквецці былі настолькі прывабнымі, што нельга было адвесці погляд. У той момант я вырашыла, што цыніі будуць абавязкова цвісці на маёй клумбе каля пад’езда. У прынцыпе, я садзіла іх і раней, але няшмат. Цынія — даўно знаёмая ўсім расліна. У вёсках яе часта называюць ... Падрабязней »

Агародны фікус, ці Ватачнік сірыйскі

Расліна, пра якую я хачу расказаць, на жаль, малавядомая, многія пра яе нічога і не чулі. А шкада, бо яна валодае шэрагам важных уласцівасцей, асабліва для людзей хворых. Назваў у гэтай расліны некалькі: агародны фікус, эскулапава трава, ластавень, ватачнік сірыйскі. Агародным фікусам яе называюць за тое, што пры пашкоджанні сцябла расліна вылучае белы млечны сок, эскулапавай травой — за гаючыя ... Падрабязней »

Падарунак да Новага года

Калядны кактус вядомы ў нас вельмі даўно. Навуковая назва яго — шлюмбергера. Яго галінкі складаюцца з плоскіх пакарочаных сегментаў даўжынёй 2—3 см. Новыя сегменты ўтвараюцца на канцах старых, а на канцах маладых з’яўляюцца гладкія канічныя бутоны. Кветкі ў шлюмбергер буйныя і яркія. На здаровых раслінах яны ўтвараюцца ў вялікай колькасці і распускаюцца амаль адначасова, так што ўвесь хмызнячок ператвараецца ў ... Падрабязней »

Эфектная аралія

Дзякуючы элегантнаму, вельмі прыгожаму лісцю, гэта адна з самых распаўсюджаных пакаёвых раслін. Аралія — буйная вечназялёная расліна з разлапістым, шырынёй 15—45 см, скурыстым, лопасцевым, чымсьці падобным на раскрытую далонь лісцем на доўгіх чаранках. Аралія (альбо фатсія) адносіцца да сямейства араліевых. У пакаёвым кветкаводстве часцей сустракаецца фатсія японская. Яе радзіма — Японія і Паўднёвая Карэя. У прыродзе вырастае да 6 м, ... Падрабязней »