У адным з красавіцкіх нумароў “Настаўніцкай газеты” прачыталі пра захапленне настаўніцы вышыўкай. Падумалі: “Чаму б і нам не напісаць пра нашага класнага кіраўніка, настаўніцу англійскай мовы і проста творчую асобу Настассю Міхайлаўну?” Настасся Міхайлаўна Закрэўская прыйшла да нас у гімназію зусім нядаўна, у 2015 годзе. Але пра яе хутка даведаліся дзякуючы яе выставам. А яе захапленне для нас было нечым ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Свет захапленняў
Агарод на падаконніку
Самае лепшае адкрыццё для дзіцяці — гэта адкрыццё, якое яно робіць самастойна. Выхавальнікі Вялікаэйсмантаўскага ясляў-сада ўдзяляюць вялікую ўвагу развіццю пазнавальнай актыўнасці выхаванцаў, выкарыстоўваючы метад праектаў. Выхавальнік дашкольнай адукацыі Алена Ляусік разам з выхаванцамі сярэдняй групы пачала рэалізацыю праекта “Пасадзілі агарод, паглядзіце, што расце!”. Праект накіраваны на пашырэнне і абагульненне ведаў аб культурных раслінах, фарміраванне ведаў аб іх доглядзе, умовах утрымання, ... Падрабязней »
Аднарог павінен перамагчы
Пераможца абласнога этапу конкурсу “Настаўнік года” Юлія Касталомава выкладае іспанскую мову ў гімназіі № 2 Ваўкавыска. Яе прафесіяналізм пацверджаны высокімі дасягненнямі вучняў, якія не раз станавіліся пераможцамі алімпіяд па іспанскай мове. Але сённяшняя размова аб іншым — аб захапленні Юліі Уладзіміраўны вышыўкай і аб тым, як уплывае гэтае мастацтва на яе жыццё. — Юлія Уладзіміраўна, як даўно займаецеся вышыўкай, з ... Падрабязней »
Вясновыя фантазіі юных фларыстаў
Шосты раз Гродзенскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі праводзіў Абласны конкурс юных фларыстаў “Сонца, мама і кветкі”. Мэта конкурсу — папулярызацыя фларыстыкі і фітадызайну, прапаганда сярод навучэнцаў беражлівых адносін да прыроды роднага краю, стымуляванне іх творчых здольнасцей. Конкурс праводзіўся па чатырох завочных намінацыях: калаж у тэхніцы тэра “Вясновыя фантазіі” — інтэр’ерная насценная кампазіцыя, “Штучны бансай” — інтэр’ерная настольная ... Падрабязней »
Трамвай № 1
Для напісання гэтага матэрыялу была істотная інфармацыйная нагода — не так даўно ў Мінску, на сталічнай вуліцы Кірыла і Мяфодзія, зусім недалёка ад Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, пачаў працаваць Музей мінскай конкі. Калі хто не ведае, у канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя ў свеце з’явіліся трамваі. Але гэта былі трамваі не ў прывычным для нас сэнсе. Так, ужо былі ... Падрабязней »
З вышыні Мтацмінды
Згадваючы тбіліскія ўражанні Калі я збіралася ў непрацяглае па часе падарожжа ў Грузію, знаёмы, які раней вандраваў па гэтай краіне, падказаў: “Абавязкова знайдзі час і зазірні ў парк Мтацмінда! Не пашкадуеш!” Нават за некалькі дзён знаходжання ў Тбілісі збіраецца столькі разнастайных візуальных уражанняў, што думаеш, як гэта паспець усё асэнсаваць. А наконт гары Мтацмінды сапраўды не пашкадавала, бо аб’ект вельмі ... Падрабязней »
Не выкінуць, а выкарыстаць
Як ператварыць адходы ў даходы і карысную справу, ведаюць у навагрудскай гімназіі № 1. Тут стварылі і паспяхова выкарыстоўваюць механізаваны станок для нарэзкі пластыкавых бутэлек на стужкі. Пластыкавую стужку пасля выкарыстоўваюць для вырабу патрэбных рэчаў (шчотак для падлогі, кошыкаў), а таксама для падвязвання раслін. — Пачатак гэтай справе паклала патрэба вучэбнай майстэрні ў звычайных шчотках, каб прыбіраць пасля ўрокаў, — ... Падрабязней »
Нататкі бывалага вандроўніка, ці Сам сабе гід
Амерыга Веспучы, Міклуха-Маклай, Хрыстафор Калумб, Фернан Магелан, Джэймс Кук… Мы ведаем знакамітых падарожнікаў з дзяцінства і лічым, што эра адкрыццяў імі і завершана, бо свет для чалавецтва ўжо адкрыты. А чаму б не адкрываць свет для сябе? Вы думаеце гэтак жа, калі ў чарговы раз пакуеце чамаданы ў тур па Еўропе ці ў паездку на мора? Пазнаёміўшыся з жодзінцам Генадзем ... Падрабязней »
Дзяцінства на праспекце
Не так даўно культурны ландшафт сталіцы папоўніўся адным цікавым аб’ектам. Недалёка ад цырка, у доме па праспекце Незалежнасці, адкрыўся Музей дзяцінства. Тут сабрана каля 450 цацак, найперш — лялек, розных народаў і эпох. Дэвіз музея: “Гуляць, спазнаваць, ствараць!” Мяне, шчыра кажучы, вельмі радуе, што апошнім часам у Мінску раз-пораз з’яўляюцца новыя незвычайныя музеі: Музей карэт, Музей піва, Музей рэтрабензакалонак, Музей ... Падрабязней »
Ciao, Bicicletta!
Ці не кожны з нас з дзяцінства памятае тое, як ён упершыню навучыўся нейкаму чалавечаму ўменню. Хтосьці асабліва выразна памятае, як навучыўся плаваць, хтосьці — чытаць, яшчэ хтосьці — пячы бліны… А мне з ранніх гадоў назаўсёды запомнілася, як я, наездзіўшыся на трохколавым веліку, навучыўся ездзіць на “дарослым”, двухколавым. Мне 6 гадоў. Са мной побач старэйшы брат Максім. Яму 11. ... Падрабязней »