Аранжавая ягада

Вось і апала лісце з дрэў, дзень стаў карацейшым, пара даставаць цёплыя курткі і боты. Наперадзе доўгая зіма, многа свят і ўтульных вечароў. А яшчэ на прылаўках нашых магазінаў з’яўляецца вельмі цікавая садавіна — хурма. Назва “хурма” з грэчаскай перакладаецца як “ежа багоў” ці “божы агонь”. І ведаеце: не проста так гэтаму прадукту далі такую пампезную назву. Дзякуючы свайму ўнікальнаму складу ... Падрабязней »

Ваўкавыскія “тэхнаЁлкі”

Да Новага года яшчэ ёсць час, аднак перадсвяточны настрой ужо пасяліўся ў Ваўкавыскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Традыцыйнымі сімваламі навагодняга свята ўжо нікога не здзівіш, таму ўдзельнікі раённага этапу Рэспубліканскага конкурсу “ТэхнаЁлка” праявілі фантазію і прадставілі арыгінальныя святочныя ўпрыгажэнні, якія немагчыма купіць у магазіне. Іх ёлкі — увасабленне творчых задум і цікавых ідэй. Мэта конкурсу — прыцягненне ... Падрабязней »

Усміхайцеся на здароўе!

Ніколі не адмаўляйся ад таго, што прымушае цябе ўсміхацца — з гэтым правілам могуць не пагадзіцца бадай што тыя, хто саромеецца сваёй усмешкі з-за відавочных праблем з зубамі. Паход да стаматолага для многіх з’яўляецца выпрабаваннем нават у выпадку лячэння простага карыесу. Але каб зубы былі не толькі здаровымі, але і прыгожымі, без дапамогі артадонта не абысціся. Пра тое, з якімі ... Падрабязней »

У падарунак — уражанні

Мае сябры здзіўляюцца: “Як зноў Новы год на носе? Не можа быць!” Вось і можа, вось і зноў. Радасны клопатны час настаў. І можа так здарыцца, што ён запомніцца і ўразіць гэтак жа, як само свята. Новы год — гэта пошук падарункаў ці стварэнне іх сваімі рукамі. Мы любім атрымліваць падарункі, але і дарыць іх не меншае, а часам і ... Падрабязней »

Мне ніяк не спіцца, пакуль на кухні мая піца

Хачу падзяліцца рэцэптам прыгатавання ў духоўцы выдатнай піцы з каўбасой. Цеста атрымліваецца вельмі смачным, лёгка фармуецца. З гэтай колькасці цеста я выпякаю дзве піцы з тонкай асновай. З начынкай можна эксперыментаваць і падбіраць яе на свой густ (грыбы, рыба, агародніна). Ах, якая ж яна апетытная, гэтая піца “Смачная”! Інгрэдыенты: • для цеста: мука — 350 г; дрожджы сухія — 7 г; ... Падрабязней »

Лялькі з бабулінага куфра

Даволі цікавым атрымалася пасяджэнне творчай групы выхавальнікаў дашкольных устаноў Ганцавіччыны, прысвечанае творчаму развіццю дашкольнікаў сродкамі народнай цацкі. Мерапрыемства, арганізаванае на базе Любашаўскага ясляў-сада — пачатковай школы, праводзілася з мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па развіцці творчых і пазнавальных здольнасцей выхаванцаў. Дырэктар установы С.І.Рылка расказала пра асноўныя напрамкі работы і дасягненні педкалектыву. Выхавальніца Т.І.Ненадавец прэзентавала напрацоўкі па фарміраванні ў дзяцей навыкаў і ... Падрабязней »

Майстры шашак

З чарговымі дыпломамі вярнуліся з чэмпіянату Гродзенскай вобласці па шашках-64 навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Юныя шашысты” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” Гродна. І гэта не адзіная перамога юных спартсменаў у гэтым навучальным годзе. Яны заваявалі 10 дыпломаў міжнароднага ўзроўню, 5 — абласнога і 5 дыпломаў на гарадскіх спаборніцтвах. — У кожнага дзіцяці ёсць свае спартыўныя задаткі, — запэўнівае майстар ... Падрабязней »

Солім сала і паляндвіцу

Каб выбраць правільнае сала, лепш адправіцца на рынак або ў фермерскі магазін.У першую чаргу звярніце ўвагу на колер: ён павінен быць белым ці ружаватым, але абавязкова аднародным. Шкурка сала павінна быць тонкай, гладкай, без шчаціння і пажадана з таўром ветэрынарнага ўрача. Праткніце сала нажом, відэльцам ці запалкай. Калі яно пратыкаецца лёгка ці з невялікім супраціўленнем, прадукт заслугоўвае вашага адабрэння. Пасля ... Падрабязней »

Падзімняя сяўба агароднінных культур

Асноўнае правіла падзімняй сяўбы — правесці ўсе пасадкі ў зручны час. Калі пасеяць рана, калі яшчэ цёпла і тэмпература паветра плюсавая, то нашы азімыя пачнуць прарастаць, а затым з першымі маразамі гэтыя сеянцы проста загінуць. Падзімнія пасадкі трэба праводзіць, калі ўсталюецца халоднае надвор’е з лёгкім устойлівым марозікам і тэмпературай паветра ­2 — ­3оС. На загадзя падрыхтаваныя градкі трэба высаджваць зімовыя ... Падрабязней »

Як захаваць цыбулю-парэй

Цыбуля­-парэй — гэта двухгадовая расліна. На другі год яна зацвітае і дае сваё насенне. Лісце ўтвараецца да позняй восені, бо ў гэтай расліны практычна адсутнічае перыяд спакою. Нягледзячы на змену пары года, лісце ў цыбулі­парэю застаецца сакавітым, мясістым і прыемным на смак. Толькі ў познеспелых гатункаў лісце больш цвёрдае, але затое гэтыя расліны больш марозаўстойлівыя. Цыбулю-­парэй можна назваць адной з ... Падрабязней »