Кісліца хатняя фіялетавая — адна з нямногіх непатрабавальных раслін, якія вырошчваюць у памяшканні. Кісліца, ці аксаліс, — расліна, якая ўваходзіць у сямейства Кіслічныя. І сапраўды, лісце расліны мае кіславаты смак, таму што багата на солі шчаўевай кіслаты. Таксама ў іх ёсць караціны і вітамін В. Таму лісце кісліцы можна ўжываць у ежу. Аксаліс, ці кісліцу, называюць па-рознаму: канюшына шчасця, заечая ... Падрабязней »
Прафілактыка анкалагічных захворванняў агароднінай
Вучоныя і ўрачы ва ўсім свеце спрабуюць адказаць на пытанне “Як усцерагчыся ад раку?”. У цяперашні час становіцца відавочным велізарнае значэнне харчавання, прычым як ва ўзнікненні, так і ў прафілактыцы анкалагічных захворванняў. Так, па даных Амерыканскага інстытута даследавання раку, нерацыянальнае харчаванне з’яўляецца прычынай развіцця захворвання ў мужчын у 40%, а ў жанчын — у 60% выпадкаў. Даследаванні, праведзеныя ў апошнія ... Падрабязней »
Бо кожны ліст тут адгукаўся паланэзам
Магчыма, раней да гэтага месца госця падводзіла маленькая ўтаптаная сцежка, магчыма, наадварот, шырокая брукаванка. Сёння да сядзібы Агінскіх у вёсцы Залессе Смаргонскага раёна вядуць старыя ліпавыя прысады. Дрэвы зберагаюць памяць пра свайго сусветна вядомага гаспадара. Радавое гняздо Агінскіх стаіць на адкрытай, залітай сонцам пляцоўцы. Некалі тут быў англійскі парк, а зараз у абкружэнні невысокіх таполяў буяюць кветкі. Гасцей сустракае вялізны ... Падрабязней »
Восеньскае натхненне
Заўсёды пільная ўвага надаецца выхаванню ў навучэнцаў дабрыні, назіральнасці, беражлівых адносін да прыроды. Фарміраванню такіх якасцей спрыяюць заняткі ў аб’яднанні “Энергія і навакольнае асяроддзе”. Такія заняткі ствараюць умовы для развіцця беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў, фарміравання экалагічнай культуры. У бягучым навучальным годзе ў рамках работы аб’яднання ажыццяўляецца праект “Прыродная прыгажосць”. Пры стварэнні праекта навучэнцы развіваюць навыкі работы з розным прыродным ... Падрабязней »
Гістарычны касцюм у мініяцюры
Упершыню Абласны конкурс творчых работ вучняў па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне” ў Гомельскай вобласці адбыўся ў 2012 годзе, з таго часу ён праводзіцца адзін раз у два гады. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца галоўнае ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама і Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі. У 2018 годзе тэма конкурсу гучала як “Гістарычны касцюм у мініяцюры”. Работы прымаліся па наступных намінацыях: “Нацыянальны беларускі ... Падрабязней »
Дабрыня ад усіх
На працягу двух гадоў вучні нашай школы пад кіраўніцтвам настаўнікаў займаліся даследчай работай “Другое жыццё поліэтылену”. Дзеці даведаліся шмат цікавага не толькі пра выкарыстанне поліэтылену, але і ўзнялі важную праблему забруджвання гэтым матэрыялам навакольнага асяроддзя. Вучні ўдзельнічалі ў доследах, назіраннях, занятках-практыкумах. Адбываліся майстар-класы, анкетаванне як вучняў школы, так і мясцовых жыхароў. У выніку праведзенай работы ў 2016/2017 навучальным годзе школьнікі ... Падрабязней »
У групе рызыкі — цяжарныя і немаўляты
У Беларусі ў 2017 годзе былі зарэгістраваны 324 тысячы пацыентаў з захворваннямі шчытападобнай залозы. Паталогіі гэтай залозы, як правіла, не маюць знешніх праяўленняў. А значыць, западозрыць, што ў арганізме збой менавіта на эндакрынным узроўні, могуць дапамагчы агульныя сімптомы, большасць з якіх ігнаруецца. Тым не менш і выпадзенне валасоў, і лушчэнне скуры, а таксама агульная млявасць, беспрычынныя дэпрэсія і агрэсія могуць ... Падрабязней »
Калатэя, ці “малітвенная кветка”
Калатэя — шматгадовая дэкаратыўна-ліставая расліна з падземным карэнішчам, якое ўтварае паверхневую каранёвую сістэму. Ад карэнішча адыходзяць вертыкальныя парасткі з разеткамі лісця, пры гэтым адна разетка змяшчае толькі адзін цалкам развіты ліст. Ліставыя пласцінкі знаходзяцца на доўгіх вертыкальных чаранках ад 30 да 80 см вышынёй. Лісты буйныя, да 30 см, авальныя, нават ёсць і ланцэнталіставыя віды. Іх афарбоўка разнастайная: ёсць калатэі ... Падрабязней »
“Школа дабрыні” Юрыя Куклачова
Клоўна з кошкамі — Юрыя Куклачова — ведаюць, відаць, і дарослыя, і дзеці. Як мінімум вы бачылі — ужывую ці па тэлевізары — хаця б адзін са шматлікіх спектакляў, якія былі пастаўлены артыстам з удзелам вусатых і хвастатых акцёраў. Сярод іх “Кошчын дом”, “Выкрадальнікі кошак”, “Кот у ботах”, “Алімпіяда ката Барыса”, “Цырк у маім багажы” і шмат іншых. Аднак Юрый ... Падрабязней »
Кожнае жыццё — матрошка з гісторыямі
Пісьменнік, паэт, драматург, мастак і кінарэжысёр Жан Марыс Эжэн Клеман Както, разважаючы пра сваё прафесійнае крэда, аднойчы сказаў: “Я не мастак і не жывапісец. Мае малюнкі — гэта літары, раскручаныя і скручаныя кожны раз іншым спосабам”. Многія з нас не мастакі ў вузкім сэнсе валодання пэндзлем і мастыхінам, але, узяўшы аловак або ручку, мы можам стаць мастакамі, скручваючы або звіваючы ... Падрабязней »