Архів тега: кветка

Кветкі нібы нявесты

Прайшло амаль 18 гадоў з таго часу, калі я ўпершыню ўбачыла гэтыя кветкі, якія здзівілі мяне сваёй прыгажосцю. Яны, нібы нявесты, стаялі захутаныя ў белыя пакрывалы… Убачыўшы маё захапленне, класны кіраўнік дала мне тады 2 маленькія “дзеткі” калаў. Калі прынесла іх дадому, загорнутыя ў сшыткавы ліст, сутыкнулася на той момант з самай першай праблемай: у доме няма ніводнага вазона, таму ... Падрабязней »

Гартэнзія мяцёлчатая

Мяцёлчатая гартэнзія — папулярная расліна нашых садоў. У цяперашні час выведзена мноства яе гатункаў для азелянення паркаў, садоў і прысядзібных участкаў. Яна вядома дзякуючы таму, што надзвычай прыгожа цвіце і доўга ажыўляе ландшафт яркімі фарбамі сваіх суквеццяў. Выдатна выглядае такая гартэнзія як у адзіночных, так і ў групавых пасадках. Дзякуючы ўстойлівасці расліны да загазаванасці, добра расце і пышна цвіце ў ... Падрабязней »

Лаванда — каралева пахаў

Лаванда вельмі прыгожая расліна і пакарае далікатным, тонкім пахам. Яе пушыстыя кусцікі, якія стракацяць яркімі суквеццямі-каласкамі, цудоўна падыходзяць для бардзюраў, альпійскіх горак і ракарыяў. Гэтая шматгадовая кветка цеплалюбівая, таму вырошчваць яе ў адкрытым грунце можна не ў любой кліматычнай зоне. У халодным клімаце трэба высаджваць кусцікі ў вазоны і пры першым жа намёку на пахаладанне пераносіць у цёплае месца. Як ... Падрабязней »

Разбіла мне сэрца дыцэнтра

У гады майго дзяцінства гэтая арыгінальная кветка так і называлася — “разбітае сэрца”. Расла яна амаль на кожным падвор’і і разрасталася так хутка, што яе нават высялялі за плот. Асабліва яе ніяк не даглядалі, расла сама па сабе. А потым на даволі працяглы перыяд гэтая кветка была забыта. Зараз дыцэнтра, так яна называецца па-навуковаму, перажывае другое нараджэнне. Выведзена шмат новых ... Падрабязней »

Геснерыевыя з лускавіннымі карэнішчамі

Сямейства геснерыевых уключае мноства раслін з прыгожымі, часта арыгінальнай формы кветкамі. Сярод іх ёсць віды, якія маюць у жыццёвым цыкле перыяд спакою, напрыклад, даўно вядомы кветкаводам ахіменес і менш распаўсюджаная эўкадонія. Яны належаць да асобнай групы геснерыевых з лускавіннымі карэнішчамі. Першыя звесткі пра ахіменес адносяцца да сярэдзіны XVIII стагоддзя. Ахіменес прамастаячы быў апісаны ў 1756 годзе батанікам Патрыкам Браўнам пры ... Падрабязней »

Традэсканцыя

У нашай рубрыцы мы ўжо пісалі пра традэсканцыю садовую віргінскую — чароўную расліну з дробнымі блакітнымі альбо белымі кветачкамі. Але ёсць яшчэ і пакаёвая традэсканцыя — непераборлівая ампельная расліна, якая гадоў трыццаць назад была ў кожным доме. Зараз мода на яе вяртаецца, і гэтая кветка вартая таго, бо падыдзе да любога інтэр’ера, добра расце ў цемнаватым месцы, не патрабуе вельмі стараннага догляду. Існуе ... Падрабязней »

Сальпіглосіс

Аднагадовыя кветкі з’яўляюцца ў мяне на клумбе самымі рознымі  шляхамі. Пра некаторыя я даведваюся праз часопісы і каталогі, некаторыя бачу на клумбах і потым ужо шукаю пра іх інфармацыю, а бывае і так, што проста прыцягне ўвагу малюнак на пакеціку з насеннем. Апошні варыянт — гэта пра сальпіглосіс. Неймавернай прыгажосці кветкі, па форме падобныя на немахровую петунію, але расфарбаваныя ва ... Падрабязней »

Калерыя, ці Калумбійская прыгажуня

Сваю назву гэтая расліна сямейства Геснерыевых атрымала па імені вучонага Майкла Колера, які выкладаў прыродазнаўчыя навукі ў інстытутах Цюрыха ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Часам у літаратуры прыводзіцца іншая назва кветкі — цідэя ці ізалома. Род налічвае каля 60 відаў раслін, а яго радзімай з’яўляюцца трапічныя зоны Цэнтральнай Амерыкі. У хатнім кветкаводстве калерыя ­ўяўляе сабой невысокую травяністую расліну да 50 см ... Падрабязней »

Вясновая рапсодыя

Сёлетні красавік выдаўся халодным, дзьме зусім не цёплы вецер, і ўсё ж такі жыццё набірае сілу. Успомніце, з якой любоўю вы саджалі ўвосень першацветы, нарцысы, цыбульныя кветкі — крокусы, мускары, сцылы, хіянадоксы. І адбыўся веснавы цуд — усё гэта зацвіло альбо рыхтуецца цвісці. Цудоўна перазімавала гейхера — яе барвовае лісце так і ззяе рознымі пералівамі. Выпусціла свае тычкі хоста, паказаліся апетытныя парасткі ... Падрабязней »

Індыкатары чысціні атмасферы

Па ўсёй планеце сёння налічваецца каля 10 тысяч відаў папарацей. На падаконнікі трапляюць самыя непатрабавальныя і пры гэтым дэкаратыўныя расліны. Сярод іх давалія, аспленіум, птэрыс, нефралепіс, адыянтум і іншыя віды з розных куткоў свету. Апошнія два з’яўляюцца самымі распаўсюджанымі. Нефралепіс Папараці — своеасаблівы індыкатар чысціні атмасферы. Папарацевыя вельмі дрэнна пераносяць загазаванасць і задымленасць, рэагуюць на перасушанае паветра, а калі вы ... Падрабязней »