Архів тега: кветка

Маранта

Маранту кветкаводы любяць за яе цудоўнае лісце. Маранту трохколерную называюць малітоўнай раслінай за тое, што лісце яе цудоўным чынам рэагуе на святло. Пры недахопе асвятлення лісце прымае вертыкальнае становішча, па форме нагадвае замкнутую разетку; пры дастатковым асвятленні адварочваецца, размяшчаецца гарызантальна, а разетка адкрываецца. Так, увечары лісце маранты апускаецца, а раніцай разварочваецца. З-за таго, што расфарбоўка верхняй і ніжняй пласціны лістоў ... Падрабязней »

Арыстакратка дыфенбахія

Дыфенбахія ўжо паўтара стагоддзя прыцягвае ўвагу кветкаводаў усяго свету. Яна вытанчаная, зграбная, раскошная — сапраўдная арыстакратка сярод стракаталістых раслін. Нават у пахмурны дзень дыфенбахія стварае адчуванне святла і цяпла. Гэтыя хуткарослыя ароідныя здольны дасягаць у вышыню больш за два метры і могуць упрыгожыць любы інтэр’ер. Прыродныя месцы жыхарства дыфенбахій — трапічныя вобласці Амерыкі. Дыфенбахія адносіцца да хуткарослых і даволі буйных ... Падрабязней »

Мудрагелістыя ліхтарыкі

Радзімай фуксіі з’яўляецца Цэнтральная Амерыка і Новая Зеландыя. У сучасным свеце выведзена мноства відаў расліны з самай разнастайнай колеравай гамай. Фуксіі славяцца доўгім, з самай вясны і да позняй восені, цвіценнем. Расліны можна вырошчваць у ампельнай, куставой і штамбавай форме. Неверагодная колькасць афарбовак і відаў мудрагелістых ліхтарыкаў здзіўляе і зачароўвае. Каб расліна вырасла здаровай і радавала сваім цвіценнем пастаянна, трэба ... Падрабязней »

Модніца дуброўка

Дуброўка кустовая, курыльскі чай, пяцілісточнік кустовы — незвычайна трывалы куст, які вельмі разгаліноўваецца і мае шчыльную паўшарападобную крону вышынёй да 1,5 м. Лісце ў кустовай дуброўкі перыстае, складаецца з 5 ланцэтных лісткоў даўжынёй да 3 см з лёгкім апушэннем. Кветкі даволі буйныя, да 3,5 см у дыяметры, залаціста-жоўтыя, адзіночныя ці сабраныя ў маленькія суквецці. У кожнай кветцы каля 30 тычынак, ... Падрабязней »

Лілейны калейдаскоп

Лілеі садовыя вырошчваю ўжо шмат гадоў і на дачы, і на гімназічным участку. Мне падабаюцца гэтыя кветкі за разнастайнасць іх формы, афарбоўкі, непатрабавальнасць у доглядзе. У прыродных умовах прыгожыя шматгадовыя лілеі можна сустрэць у Еўропе, Азіі, а таксама ў Паўночнай Амерыцы. З гэтымі кветкамі звязана вялікая колькасць розных легенд. Так, у Старажытнай Грэцыі лічылася, што белыя лілеі — гэта кроплі ... Падрабязней »

Прыгажуня сальвія

Сальвія (шалфей) — кветка, якой аддаюць перавагу пры ўпрыгожванні сваіх клумбаў кветкаводы. Яе можна сустрэць на прышкольных участках, каля адміністрацыйных будынкаў. Каб сальвія радавала пышным і працяглым цвіценнем, я хачу падзяліцца сваім вопытам. Сальвія — прыгожая расліна для клумбаў, яе можна выкарыстоўваць як вазонную культуру, асабліва нізкарослыя гатункі. Любяць гэтую кветку і ва Уселюбскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе. Яе ... Падрабязней »

Цудоўныя ліяны

У гады майго далёкага дзяцінства, бадай, ніводны кветнік не абыходзіўся без іпамеі — вясёлай ліяны з кветкамі-грамафончыкамі розных колераў. Яна чаплялася за плот, дэкарыруючы не заўсёды прывабны яго выгляд, цвіла з мая да самых замаразкаў. Між тым сямейства ліян даволі багатае на розныя кветкі. Сярод іх можна знайсці віды для ўпрыгажэння балконаў і лоджый, кампактныя, даўжынёй да 1,5 м, можна ... Падрабязней »

Знайдзіце куточак для цыніі

Некалькі гадоў назад каля аднаго адміністрацыйнага будынка я ўбачыла цэлую клумбу чырвоных цыній. Вялікія, як сподачак, суквецці былі настолькі прывабнымі, што нельга было адвесці погляд. У той момант я вырашыла, што цыніі будуць абавязкова цвісці на маёй клумбе каля пад’езда. У прынцыпе, я садзіла іх і раней, але няшмат. Цынія — даўно знаёмая ўсім расліна. У вёсках яе часта называюць ... Падрабязней »

Агародны фікус, ці Ватачнік сірыйскі

Расліна, пра якую я хачу расказаць, на жаль, малавядомая, многія пра яе нічога і не чулі. А шкада, бо яна валодае шэрагам важных уласцівасцей, асабліва для людзей хворых. Назваў у гэтай расліны некалькі: агародны фікус, эскулапава трава, ластавень, ватачнік сірыйскі. Агародным фікусам яе называюць за тое, што пры пашкоджанні сцябла расліна вылучае белы млечны сок, эскулапавай травой — за гаючыя ... Падрабязней »

Падарунак да Новага года

Калядны кактус вядомы ў нас вельмі даўно. Навуковая назва яго — шлюмбергера. Яго галінкі складаюцца з плоскіх пакарочаных сегментаў даўжынёй 2—3 см. Новыя сегменты ўтвараюцца на канцах старых, а на канцах маладых з’яўляюцца гладкія канічныя бутоны. Кветкі ў шлюмбергер буйныя і яркія. На здаровых раслінах яны ўтвараюцца ў вялікай колькасці і распускаюцца амаль адначасова, так што ўвесь хмызнячок ператвараецца ў ... Падрабязней »