Каб жыць, трэба сонца, Свабода і маленькая кветка. Ханс Крысціян Андэрсен Пакаёвыя расліны вядомы чалавеку са спрадвечных часоў. Развядзенне іх — вельмі займальны і карысны занятак. У нашых дамах, у дамах нашых сваякоў і аднавяскоўцаў заўсёды шмат кветак. Цешаць вока бутоны чырвоных, ружовых, белых пеларгоній. Цэнтральнае месца ў хаце займае волат — фікус, аспарагус ці мірт — таксама любімыя нашымі ... Падрабязней »
Архів тега: кветкі
Асенняя сімфонія пазнацветаў
У Старажытнай Грэцыі лічылі, што асенні пазнацвет з’явіўся дзякуючы Персефоне, дачцэ Геі, багіні зямлі. Легенда расказвае, быццам, не ведаючы, куды дзелася яе дачка, Гея была вельмі засмучана, таму ўсе расліны вакол пачалі вянуць і гінуць, з дрэў асыпалася лісце, усё пажухла і стала маркотным. Выкрадзеная богам падземнага царства прыгажуня Персефона паслала кветкі пазнацвету асенняга на зямлю як прывітанне сваёй засмучанай ... Падрабязней »
“Разбіла мне сэрца дыцэнтра”
У гады майго дзяцінства гэтая арыгінальная кветка так і называлася — разбітае сэрца. Расла яна амаль на кожным падвор’і і разрасталася так хутка, што яе нават высялялі за плот. Асабліва яе ніяк не даглядалі, расла сама па сабе. А потым на даволі працяглы перыяд гэтая кветка была забыта. Зараз дыцэнтра, так яна называецца па-навуковаму, перажывае другое нараджэнне. Выведзена шмат новых ... Падрабязней »
Наша Перамога, наш пераможны бэз: як гэта было, ёсць і будзе…
У Беларусі стартавала міжнародная акцыя “Бэз Перамогі”, прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі. Хто не памятае гэтых шчымлівых кадраў фота- і кінахронікі мая 1945 года: мірныя савецкія грамадзяне, пераважна жанчыны, старыя і дзеці, закідваюць цягнікі з салдатамі-пераможцамі, якія вярталіся з Германіі, кветкамі? Цягнікі літаральна патанаюць у гэтай квецені, салдаты іх ловяць, цалуюць, прыціскаюць да сваіх збалелых, зваяваных за доўгія ваенныя гады грудзей… Потым ... Падрабязней »
Сімвал дабрыні і хатняй утульнасці
Калі падснежнікі мы лічым прадвеснікамі вясны, то прымулы, якія зацвітаюць пасля іх на лясных узлесках, — першая згадка аб надыходзячым леце. Так можна растлумачыць і іх навуковую назву, якая паходзіць ад лацінскага слова “прымус” — “першы”, а таксама рускую народную — першацвет. Вось што расказвае пра гэтыя кветкі старажытнаруская легенда. Усю доўгую зіму нябесная Лада пакутуе ў палоне густых хмар ... Падрабязней »
Ствараем прыгажосць разам
Не сакрэт, што ў сучаснага настаўніка многа кірункаў для работы: валодаць сваім прадметам на высокім узроўні, удзельнічаць у шматлікіх аглядах, конкурсах, спаборніцтвах, вучэбна-метадычных аб’яднаннях. Але, напэўна, у кожнага ёсць любімая справа, якой ён займаецца для сябе, для свайго задавальнення. Для мяне і вучняў нашай школы такім любімым заняткам стала стварэнне арыгінальных кветкавых кампазіцый. Сучасныя дызайнерскія ідэі мы ажыццяўляем як на ... Падрабязней »
Тут жыве казка
Калі я завочна пазнаёмілася з кветнікам Святланы Уладзіміраўны Ільюк, педагога-дэфектолага дзіцячага сада № 453 сталіцы, адразу ўспомніла, што англічане пра такіх гавораць: “гэты чалавек нарадзіўся з зялёнымі пальцамі”. І сапраўды, якімі прыгожымі і вясёлымі выглядаюць усе яе кветкі — як шматгадовыя, так і аднагадовыя! На сваёй дачы, дзе для ўсяго гэтага царства хапае месца і можна даць волю фантазіі, яна ... Падрабязней »
Пакіньце першацветы вясне
Як толькі сыходзіць снег, адразу ж з’яўляюцца першыя вясеннія кветкі — белыя, жоўтыя, ружовыя, блакітныя. Гэта першацветы — незвычайныя расліны, якія прыстасаваліся цвісці тады, калі ў лесе на дрэвах яшчэ няма лісця і кожны цёплы сонечны праменьчык даходзіць да самай зямлі. У гэтых раслін падчас эвалюцыі выпрацаваліся важныя прыстасаванні для ранневясенняга цвіцення. Найбольш поўна карыстаюцца ўмовамі дастатковай асветленасці і ўвільготненасці ... Падрабязней »
Кветкі надзеі
Вясна звязана з абуджэннем прыроды, і не гракі на крылах вясну прыносяць, а менавіта кветкі: то ледзь прыкметныя, то яркія, з’яўляюцца яе прадвеснікамі. Першыя вясновыя кветкі радуюць нас сваім цвіценнем сярод амаль безжыццёвага ландшафту. Ёсць шмат раслін, якія ва ўжытку называюць падснежнікамі, падкрэсліваючы тым самым, што яны расцвітаюць вельмі рана, ледзь падтае снег, там, дзе прыгрэла сонейка і ўтварыліся праталіны. ... Падрабязней »
Манахромныя кветкі
У кожнага з нас ёсць свае любімыя колеры. Аднаму падабаецца жоўты, другому — сіні, трэцяму — вытанчаны белы. Салідныя кветкавыя фірмы часам прадаюць наборы насення для кветніка аднаго колеру. Але такая кампазіцыя — на аматара. Я, напрыклад, мару пра такі кавалачак свайго невялікага кветніка. Памятаю, у адной установе ўбачыла ў сярэдзіне мая звычайныя нізкарослыя касачы фіялетавага колеру, доўга памятала гэтую ... Падрабязней »