Архів тега: расліна

Галандскія касачы

Амаль усе добра ведаюць карэнішчавы касач, які яшчэ называюць барадатым. Галандскі касач сустракаецца радзей, але ён не менш прыбавны, чым яго сабрат. Звычайна гэта касач сіняга колеру, з жоўтымі мазкамі ў цэнтры трох звісаючых пялёсткаў, так званых фолсаў, а тры іншыя, накіраваныя ўверх, таксама сіняга колеру. Гэты гатунак доўга захоўвае прывабны выгляд. Ён, дарэчы, ёсць і ў мяне, але аб ... Падрабязней »

Калі зацвітае фарзіцыя

Вясной, у канцы сакавіка — пачатку красавіка, калі ўсе хмызнякі спяць пад снежным покрывам, прачынаецца фарзіцыя. Гэта не нейкая дзіўная расліна, якая толькі зрэдку сустракаецца ў заўзятых садаводаў, а вельмі распаўсюджаная кветка — не пабаюся так яе назваць. Раней я нават ездзіла ў раён тэатра музкамедыі любавацца цвіценнем фарзіцыі. Цяпер яна ёсць і ў нашым спальным раёне, але ўражанне ад ... Падрабязней »

Палымяныя флёксы

У перакладзе з грэчаскай мовы флёкс азначае полымя, і менавіта гэтая назва дадзена расліне ў 1737 годзе Карлам Лінеем за чырвоную афарбоўку кветак у форм-родапачынальнікаў.  Палымянымі паходнямі былі яны, паводле падання, у руках маракоў і Адысея, якія спускаліся ў падземнае царства Плутона. За імі таемна ішоў бог кахання Эрат, які ўвесь час ахоўваў каханне Адысея да Пенелопы. Калі спадарожнікі выбраліся ... Падрабязней »

Вербена

Сцелістая шматгадовая расліна сямейства вербенавых, якая культывуецца як летнік. Вербена мае прыгожыя пахучыя (вечарам) парасонікі кветак самай разнастайнай афарбоўкі: белай, жоўтай, ружовай, ярка- і цёмна-чырвонай, ласасёвай, блакітнай і цёмна-сіняй. Кветкі могуць быць аднолькавыя, а таксама з белым ці крэмавым вочкам. Вышыня раслін у залежнасці ад сорту вар’іруецца ад 20 да 45 см. Размнажэнне Размнажаецца вербена двума спосабамі: насеннем і чаранкамі. ... Падрабязней »

У кожнай краiне вы знойдзеце яго

Сапраўды, разнавіднасці (каля 300) гваздзіка — а менавіта пра яго пойдзе размова — распаўсюджаны па ўсім свеце. Гэта адна-, двух- і шматгадовыя зімуючыя і аранжарэйныя травяністыя расліны. Найбольш вядомымі відамі гваздзіка з’яўляюцца: Гваздзік кітайскі, асабліва яго разнавіднасць — гваздзік Гедэ віга. Гэтая форма мае вялікую разнастайнасць афарбовак (аднатонныя або двухколерныя) і форм кветкі (махровыя, з вышчарбленым або парэзаным краем). Лепшыя ... Падрабязней »

Лёгкая і паветраная

Асцільбэ (асцільба) належыць да сямейства каменяломнікавых. Радзіма яе — Японія. Шматгадовая расліна з вытанчанай лістотай, з кветкамі ў вялікіх эфектных гронках у выглядзе карункавага ўзору разнастайнай афарбоўкі. Вышыня ад 60 см да 1,5 м. Час цвіцення — ліпень — жнівень. Удзікім выглядзе асцільбэ расце ва Усходняй і Паўднёвай Азіі, у Паўночнай Амерыцы асцільбэ адносіцца да найбольш дэкаратыўных шматгадовых раслін. Гатункі ... Падрабязней »

Накідка багіні Ірыды

Зусім нядаўна мне давялося пабываць у родных мясцінах, на поўдні Гомельскай вобласці. Якраз трапіла на апошнія дні цвіцення касачоў. Многім маім суседкам ужо за 80, і ім не заўсёды дазваляе здароўе займацца вельмі капрызнымі кветкамі накшталт гладыёлусаў, якія ці не дзесяць гадоў назад раслі ў кожным кветніку. Затое касачы і півоні ёсць на кожнай сядзібе. Гэтыя кветкі-доўгажыхары могуць расці на ... Падрабязней »

Незнаёмка керыя

Гадоў дзесяць назад, калі мае пазнанні ў галіне кветак налічвалі не больш як два дзясяткі раслін, я прачытала ў адным часопісе пра керыю — прыгожы дэкаратыўны хмызняк. Жанчына напісала пра керыю з такой любоўю, што захацелася як мага больш даведацца пра гэтую расліну, а яшчэ лепш — убачыць яе. Цікава, што ўжывую я ўбачыла яе толькі сёлетняй вясной на Камароўскім ... Падрабязней »

Манахромныя кветкі

У кожнага з нас ёсць свае любімыя колеры. Аднаму падабаецца жоўты, другому — сіні, трэцяму — вытанчаны белы. Салідныя кветкавыя фірмы часам прадаюць наборы насення для кветніка аднаго колеру. Але такая кампазіцыя — на аматара. Я, напрыклад, мару пра такі кавалачак свайго невялікага кветніка. Памятаю, у адной установе ўбачыла ў сярэдзіне мая звычайныя нізкарослыя касачы фіялетавага колеру, доўга памятала гэтую ... Падрабязней »

Шыкоўная ВЕЙГЕЛА

У пазамінулым годзе я набыла танюсенькі парастак вельмі прыгожага хмызняку — вейгелы. Пасадзіла яго ў нашу беднаватую зямлю без асаблівых намаганняў, абгарадзіла калочкамі, паліла. Было гэта познім маем. Увесь сезон ніякіх спроб падрасці альбо хаця б выпусціць пару лісцікаў гадаванец і не зрабіў. Але і не прапаў. Перад зімой добра акучыла торфам. Зіма 2011— 2012 гадоў была зменлівай, адлігі змяняліся ... Падрабязней »