Архів тега: рэцэпт

Хітрыкі ад Анатольеўны

Прабачце, калі ласка, паважаныя мужчыны, але ўсю гаспадарку і побыт у сям’і звычайна вядзе жанчына і вялікую частку свайго часу яна праводзіць на кухні. Напэўна, у кожнай гаспадыні ёсць свае маленькія сакрэты і хітрыкі, якімі яна карыстаецца, каб сэканоміць каштоўны час або зрабіць сваю каронную страву непаўторнай. Жанчынкі! Скарыстайцеся спісам хітрыкаў ад Анатольеўны, якія дапамагаюць ёй адчуваць сябе на кухні як ... Падрабязней »

Аматарам простай і смачнай ежы прысвячаецца

Скумбрыя, або макрэль, — смачная і карысная рыба, колькасць амега-3, што ў ёй змяшчаецца, дапамагае прадухіліць інфаркт, атэрасклероз і іншыя хваробы. Не выключайце яе са свайго рацыёну. “Скумбрыя-выручалачка” Інгрэдыенты: вада — 1 л; соль — 1 ст.л.; цукар — 1 ст.л.; лаўровы ліст — 1 шт.; перац чорны гарошкам — 3 шт.; скумбрыя — 3 шт. Cпачатку я ачышчаю рыбу. Раблю ... Падрабязней »

Развітальны пацалунак восені

У кожным доме, у кожным халадзільніку зімой павінен стаяць слоік з салёнымі зялёнымі памідорамі. Зялёныя памідоры ў салёным выглядзе адрозніваюцца незвычайна пікантным смакам, многія іх любяць больш, чым салёныя агуркі. Салёныя зялёныя памідоры ўніверсальныя ў выкарыстанні. Яны добрыя і ў выглядзе закускі, з імі атрымліваюцца вельмі смачнымі і расольнік, і вінегрэт, і многія іншыя стравы. Існуюць розныя спосабы засолкі зялёных ... Падрабязней »

“Мільён руж” ад Анатольеўны

Першае і самае галоўнае — цеста не любіць негатыву! Таму — думкі толькі пазітыўныя, настрой добры, ніякай старонняй мітусні. “Ружачкі” ад Анатольеўны! Страва сапраўды ўражвае сваёй практычнасцю. За адносна невялікі час можна напячы цэлую місу гэтых “кветачак”, якія, акрамя таго, што самі па сабе з’яўляюцца закускай, дадаткова могуць выконваць і эстэтычную функцыю ўпрыгажэння на стале. Такія незвычайныя “ружачкі”, згатаваныя са слоенага ... Падрабязней »

Юшка ад Анатольеўны

У канцы жніўня — пачатку верасня надыходзіць цудоўная рыбацкая пара. Лешч і плотка, акуні, галавень і язь, судак стабільна хапаюць прынады. Вось і мы з сябрамі выбраліся на Нёман, каб парыбачыць і адпачыць. Пакуль галоўны спецыяліст па лоўлі расстаўляе вуды (5, нам больш і не трэба), астатнія ўладкоўваюцца на стаянцы (вогні­шча, мангал, месца для збору смецця, палаткі, навес ад дажджу, хала­дзільнік ... Падрабязней »

Кабачковае лета

У самым разгары сезон агародніны. Сёння я прапаную папрацаваць з кабачкамі. Аддаю перавагу гатунку “ананасавыя”. Выглядаюць гэтыя кабачкі намнога прывабней астатніх (на мой погляд), мякаць у іх больш сакавітая, скурка ярка-жоўтая, мякаць цёмна-аранжавая, вельмі шчыльная, захоўвае гэтую якасць і пры тэрмаапрацоўцы, не губляючы колеру. Менавіта такі гатунак падыходзіць для разнастайных хатніх нарыхтовак. Я падабрала для вас такія рэцэпты, па якіх ... Падрабязней »

Анатольеўна гарантуе!

Я не мясцовая, але ўжо амаль трыццаць гадоў пражыла ў вёсцы, а зараз аграгарадку, Пятрэвічы Навагрудскага раёна. Замужам, маю дваіх дарослых дзяцей (дачушку і сынка), а зараз траіх — сын ажаніўся. Працую бібліятэкарам у мясцовай школе, і не сакрэт — чытаю “Настаўніцкую газету”.  Пятрэвічы сталі малой радзімай для маіх дзяцей, якія жывуць у Навагрудку і Мінску. Як толькі з’яўляецца свабодная хвілінка, ляцяць ... Падрабязней »

Незвычайныя карункавыя бліны, фаршыраваныя вяндлінай і грыбамі

Кожны народ мае свае багатыя старажытныя традыцыі. Яны прысутнічаюць усюды: у адзенні, побыце, песнях, ежы.  Так, да кожнага вялікага свята беларусы маюць пералік абавязковых страў. Хіба можна ўявіць Каляды без куцці, а Вялікдзень без куліча? Такой жа традыцыйнай беларускай ежай лічацца і бліны. Ёсць шмат рэцэптаў гатавання бліноў, але нязменнымі інгрэдыентамі застаюцца малако, цукар, соль, яйкі, алей. Мука для іх ... Падрабязней »

Курыны рулет з капустай, яйкамі і сырам

Калі першы французскі кухар надаў лустачцы ялавічыны (магчыма, свініны або індычкі) форму мініяцюрнай цыгары, ён і не падазраваў, што стаў аўтарам новага кулінарнага шэдэўра. Сёння рулеты з мяса, фаршу сталі ўпрыгажэннем святочных сталоў, сытнай і смачнай штодзённай ежай. А колькі цудоўных начынак можна “схаваць” у кожным рулеце, згатаваўшы такім чынам сапраўдную страву-сюрпрыз! Мясны рулет — гэта страва, здольная разнастаіць меню, ... Падрабязней »

“Беларускі гармонік”

Яшчэ тры стагоддзі назад бульба на стале беларусаў была далікатэсам, а цяпер мы лічым яе другім хлебам. І выкарыстоўваць яе можна не толькі як гарнір. Звычайная бульба можа мець прывабны і багаты выгляд на вашым стале. Трэба адзначыць, што порцыя стравы, якую я вам прапаную зрабіць разам са мной, можа быць рознай, але калі вы хочаце, каб яна атрымалася такой, ... Падрабязней »