Пачуццёвая, як летняя вясёлка. Гуллівая, як няўлоўны матылёк. Бруістая, як чыстая крыніца. Кадрыля вірджынская здольна ўзнесці на сёмае неба. Як і контрданс, полька, вальс, паланэз. У такім танцавальным віры сумна не будзе ніколі, гэтая прыхільнасць назаўсёды. Адчуць час з дапамогай мінулых культурных эпох, паглыбіцца ў страчаныя кантэксты, убачыць рысы, важныя для разумення эпохі, і, дзякуючы гэтаму, зрабіць адкрыццё сучаснасці. Такую магчымасць ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : без рубрыкі
Ваўкавыскія “тэхнаЁлкі”
Да Новага года яшчэ ёсць час, аднак перадсвяточны настрой ужо пасяліўся ў Ваўкавыскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Традыцыйнымі сімваламі навагодняга свята ўжо нікога не здзівіш, таму ўдзельнікі раённага этапу Рэспубліканскага конкурсу “ТэхнаЁлка” праявілі фантазію і прадставілі арыгінальныя святочныя ўпрыгажэнні, якія немагчыма купіць у магазіне. Іх ёлкі — увасабленне творчых задум і цікавых ідэй. Мэта конкурсу — прыцягненне ... Падрабязней »
Асалода для душы
Да іх можна ставіцца па-рознаму, аднак абыякавымі яны не пакінуць нікога. “Таямніцы Гарохавага каралеўства”, “Прагулка па Марыінскай”, “Тараканішча”, “Кін-дза-дзаяц”, “Вясенняя партыя,“Сябар Зай” — гэта толькі некаторыя работы майстра вытворчага навучання па прафесіі аператар камп’ютарнай графікі, выкладчыцы спецыяльных вучэбных прадметаў і кіраўніка аб’яднання па інтарэсах “Дэкаратар” Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя машынабудавання Ларысы Аляксандраўны Мацюшэнкавай, якія мы ўбачылі падчас прэс-туру па Брэсцкай ... Падрабязней »
Сакрэтны код, які трэба разгадаць
На першы погляд можа здацца, што чалавеку дадзена два жыцці: адно праходзіць у стане няспання, другое — у снах. На самай справе гэта адно і тое ж жыццё, якое адбіваецца ў мноствах люстэрак сну адначасова або па чарзе, радуючы нас ці пужаючы, падказваючы штосьці ці заблытваючы ў лабірынтах неўсвядомленага. Так што ж для чалавека сон у псіхалагічным сэнсе? На думку ... Падрабязней »
Бяспечнае кулінарнае падарожжа
Лета — традыцыйная пара адпачынкаў і падарожжаў. Часта наш выбар спыняецца на экзатычных краінах, якія радуюць сваім цяплом і яркім сонцам. Пасля цяжкіх рабочых дзён нам неабходна зарадзіцца сонечнай энергіяй, пазітыўнымі эмоцыямі і незабыўнымі ўражаннямі. Канечне ж, падарожжы тояць у сабе кулінарныя спакусы. Нам так хочацца пакаштаваць мноства незвычайных для нас прадуктаў і страў! Але не заўсёды нашы ўражанні бываюць ... Падрабязней »
“Сонечны” вітамін
Усе бацькі добра ведаюць, што нашаму арганізму неабходны вітамін D. Усе чыталі ці чулі пра такое захворванне, як рахіт, але не ўсе ведаюць, што дэфіцыт вітаміну D — гэта пагроза для здароўя не толькі дзяцей, але і дарослых. Статыстыка гаворыць, што каля 65% насельніцтва ўсяго свету мае недахоп гэтага вітаміну. Нават у краінах з высокім узроўнем жыцця і на Поўдні, ... Падрабязней »
Бяспечны адпачынак для маленькага дачніка
Многія сем’і з маленькімі дзецьмі праводзяць лета на дачы. Магчыма, дача — найлепшае месца для летняга адпачынку малыша. Тут і клімат мяняць не даводзіцца, і можна добраўпарадкаваць для маленькага дачніка дзіцячую пляцоўку са сваімі арэлямі і пясочніцай, зрабіць персанальнае “возера” ў тазіку ці басейне. А колькі магчымасцей для развіцця, навучання дзіцяці, яго загартоўвання і аздараўлення! Адным словам, дача — гэта ... Падрабязней »
Якое яно, ідэальнае снеданне?
Ранішняя трапеза — гэта пачатак усяго. І ад таго, якой яна будзе, шмат у чым залежыць, як пройдзе дзень. Адным словам, снеданне павінна быць ідэальным. А якое яно ідэальнае — вечнае пытанне. Французскае — з круасанам і кавай, англійскае — з аўсянкай або яечняй з беконам, або наша — з бутэрбродамі, яечняй або тым, што засталося ад вячэры? Ідэальнае снеданне — тое, ... Падрабязней »
Знайсці свайго ўрача
Дзеці садаўскага і школьнага ўзросту часта хварэюць на вірусныя інфекцыі і не застрахаваны ад такіх ускладненняў, як атыт ці сінусіт. Тым не менш часта нават банальныя соплі выклікаюць у клапатлівых мам істэрыку. Падрабязней »
Стала лялька захапленнем
У жыцці кожнага чалавека наступае перыяд, калі за плячыма застаецца любімая работа, выраслі, знайшлі сваю жыццёвую дарогу і дзеці. Наперадзе такі жаданы заслужаны адпачынак. Аднак многія задумваюцца, чым жа заняцца дома? Такога пытання ніколі не ўзнікала ў Іны Сцяпанаўны Горбач з Любчы, што на Гродзеншчыне, бо яна таленавітая майстрыха-рукадзельніца. Я ўдзячна свайму лёсу за тое, што ў 1985 годзе ў ... Падрабязней »