Архіў катэгорыі : Наш сад

Наша Перамога, наш пераможны бэз: як гэта было, ёсць і будзе…

У Беларусі стартавала міжнародная акцыя “Бэз Перамогі”, прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі. Хто не памятае гэтых шчымлівых кадраў фота- і кінахронікі мая 1945 года: мірныя савецкія грамадзяне, пераважна жанчыны, старыя і дзеці, закідваюць цягнікі з салдатамі-пераможцамі, якія вярталіся з Германіі, кветкамі? Цягнікі літаральна патанаюць у гэтай квецені, салдаты іх ловяць, цалуюць, прыціскаюць да сваіх збалелых, зваяваных за доўгія ваенныя гады грудзей… Потым ... Падрабязней »

Сімвал дабрыні і хатняй утульнасці

Калі падснежнікі мы лічым прадвеснікамі вясны, то прымулы, якія зацвітаюць пасля іх на лясных узлесках, — першая згадка аб надыходзячым леце. Так можна растлумачыць і іх навуковую назву, якая паходзіць ад лацінскага слова “прымус” — “першы”, а таксама рускую народную — першацвет. Вось што расказвае пра гэтыя кветкі старажытнаруская легенда. Усю доўгую зіму нябесная Лада пакутуе ў палоне густых хмар ... Падрабязней »

Ствараем прыгажосць разам

Не сакрэт, што ў сучаснага настаўніка многа кірункаў для работы: валодаць сваім прадметам на высокім узроўні, удзельнічаць у шматлікіх аглядах, конкурсах, спаборніцтвах, вучэбна-метадычных аб’яднаннях. Але, напэўна, у кожнага ёсць любімая справа, якой ён займаецца для сябе, для свайго задавальнення. Для мяне і вучняў нашай школы такім любімым заняткам стала стварэнне арыгінальных кветкавых кампазіцый. Сучасныя дызайнерскія ідэі мы ажыццяўляем як на ... Падрабязней »

Тут жыве казка

Калі я завочна пазнаёмілася з кветнікам Святланы Уладзіміраўны Ільюк, педагога-дэфектолага дзіцячага сада № 453 сталіцы, адразу ўспомніла, што англічане пра такіх гавораць: “гэты чалавек нарадзіўся з зялёнымі пальцамі”. І сапраўды, якімі прыгожымі і вясёлымі выглядаюць усе яе кветкі — як шматгадовыя, так і аднагадовыя! На сваёй дачы, дзе для ўсяго гэтага царства хапае месца і можна даць волю фантазіі, яна ... Падрабязней »

Галандскія касачы

Амаль усе добра ведаюць карэнішчавы касач, які яшчэ называюць барадатым. Галандскі касач сустракаецца радзей, але ён не менш прыбавны, чым яго сабрат. Звычайна гэта касач сіняга колеру, з жоўтымі мазкамі ў цэнтры трох звісаючых пялёсткаў, так званых фолсаў, а тры іншыя, накіраваныя ўверх, таксама сіняга колеру. Гэты гатунак доўга захоўвае прывабны выгляд. Ён, дарэчы, ёсць і ў мяне, але аб ... Падрабязней »

Калі зацвітае фарзіцыя

Вясной, у канцы сакавіка — пачатку красавіка, калі ўсе хмызнякі спяць пад снежным покрывам, прачынаецца фарзіцыя. Гэта не нейкая дзіўная расліна, якая толькі зрэдку сустракаецца ў заўзятых садаводаў, а вельмі распаўсюджаная кветка — не пабаюся так яе назваць. Раней я нават ездзіла ў раён тэатра музкамедыі любавацца цвіценнем фарзіцыі. Цяпер яна ёсць і ў нашым спальным раёне, але ўражанне ад ... Падрабязней »

Палымяныя флёксы

У перакладзе з грэчаскай мовы флёкс азначае полымя, і менавіта гэтая назва дадзена расліне ў 1737 годзе Карлам Лінеем за чырвоную афарбоўку кветак у форм-родапачынальнікаў.  Палымянымі паходнямі былі яны, паводле падання, у руках маракоў і Адысея, якія спускаліся ў падземнае царства Плутона. За імі таемна ішоў бог кахання Эрат, які ўвесь час ахоўваў каханне Адысея да Пенелопы. Калі спадарожнікі выбраліся ... Падрабязней »

Вербена

Сцелістая шматгадовая расліна сямейства вербенавых, якая культывуецца як летнік. Вербена мае прыгожыя пахучыя (вечарам) парасонікі кветак самай разнастайнай афарбоўкі: белай, жоўтай, ружовай, ярка- і цёмна-чырвонай, ласасёвай, блакітнай і цёмна-сіняй. Кветкі могуць быць аднолькавыя, а таксама з белым ці крэмавым вочкам. Вышыня раслін у залежнасці ад сорту вар’іруецца ад 20 да 45 см. Размнажэнне Размнажаецца вербена двума спосабамі: насеннем і чаранкамі. ... Падрабязней »

У кожнай краiне вы знойдзеце яго

Сапраўды, разнавіднасці (каля 300) гваздзіка — а менавіта пра яго пойдзе размова — распаўсюджаны па ўсім свеце. Гэта адна-, двух- і шматгадовыя зімуючыя і аранжарэйныя травяністыя расліны. Найбольш вядомымі відамі гваздзіка з’яўляюцца: Гваздзік кітайскі, асабліва яго разнавіднасць — гваздзік Гедэ віга. Гэтая форма мае вялікую разнастайнасць афарбовак (аднатонныя або двухколерныя) і форм кветкі (махровыя, з вышчарбленым або парэзаным краем). Лепшыя ... Падрабязней »

Лёгкая і паветраная

Асцільбэ (асцільба) належыць да сямейства каменяломнікавых. Радзіма яе — Японія. Шматгадовая расліна з вытанчанай лістотай, з кветкамі ў вялікіх эфектных гронках у выглядзе карункавага ўзору разнастайнай афарбоўкі. Вышыня ад 60 см да 1,5 м. Час цвіцення — ліпень — жнівень. Удзікім выглядзе асцільбэ расце ва Усходняй і Паўднёвай Азіі, у Паўночнай Амерыцы асцільбэ адносіцца да найбольш дэкаратыўных шматгадовых раслін. Гатункі ... Падрабязней »