Вы заўважалі, як на вуліцах стала шмат людзей з татуіроўкамі? Гэта мода прыйшлася даспадобы неверагоднай колькасці юнакоў і дзяўчат. На дварэ лета, таму можна лёгка пабачыць на адкрытых частках цела чырвоныя ружы, мудрагелістыя руны, гарэзлівых матылькоў і дэльфінаў. Сёння, едучы ў метро, я міжволі прачытала філасофскі надпіс на руцэ юнака, які сядзеў побач са мной: “Не чакай, што сустрэнеш Рай ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Як жыць
Што важней для Ганны?
Фінансавая адукацыя і фінансава-прававая кампетэнтнасць з’яўляюцца адным з важных фактараў эканамічнага росту Беларусі і павышэння ўзроўню даходаў насельніцтва. З мэтай вывучэння ведаў і ўменняў навучэнцаў рашаць задачы па фінансавай дасведчанасці я правяла стартавую дыягностыку. У ёй паўдзельнічаў 61 чалавек з ліку васьмікласнікаў. Вучням было прапанавана рашыць 5 задач рознай складанасці (Дадатак 1). Задачы былі падабраны з улікам пройдзенай праграмы. У ... Падрабязней »
Мы ўсё ўмеем, важна верыць
Што адрознівае педагога, які працуе па прызванні, ад проста добрага чалавека? Тое, што галоўнае для яго — садзейнічаць росту і развіццю іншых, быць цярпімым да недасканаласцей іншых, культываваць веру ў поспех іншага, клапаціцца пра іншага больш, чым пра сябе. Побач з педагогам па прызванні дзіця любога ўзросту адчувае сябе ўмелым, талковым, перспектыўным і ўнікальным. Важнай з’яўляецца яшчэ адна акалічнасць: педагог ... Падрабязней »
Чытаць навакольных і сябе
Усе мы памятаем выказванне Шэрлака Холмса, звернутае да доктара Ватсана, пра тое, што людзі ўвогуле вельмі неназіральныя. І пра тое, што ён (Шэрлак Холмс) не выключэнне: “Я бачу не больш, чым вы, але я трэніраваўся заўважаць усё, што бачу”. Ці важны гэты занятак? Наколькі ён павінен быць паспяховым? Ці дазволіць трэніроўка назіральнасці пранікнуць у думкі і намеры людзей, якія нас ... Падрабязней »
Жывіце шчасліва і не бойцеся змен!
Здараецца не раз чуць прапісныя ісціны, якія гуляюць у народзе, накшталт гэтых: “Менш ведаеш — лепш спіш” ці “Няхай конь думае, у яго галава вялікая”, аргументацыі на карысць жыцця несвядомага, імпульсіўнага, без імкнення да разумення ці ўсведамлення прычын і вынікаў, заканамернасцей і перспектыў. Так, думаць і аналізаваць няпроста, а часам і балюча, затое ёсць шансы зразумець прычыны няўдач і знайсці ... Падрабязней »
З цікавасцю да традыцый
Шлях да вялікіх дасягненняў пачынаецца ў школе. Так, на ўроках абслуговай працы дзеці знаёмяцца з рознымі відамі творчасці, прычым чакаюць ад настаўніка дэманстрацыі новых і нетрадыцыйных відаў дзейнасці, рашэнняў, прыёмаў і матэрыялаў. Але новае, як вядома — гэта добра забытае старое. Традыцыйныя мастацкія рамёствы пры разумным і ўважлівым падыходзе арганічна ўваходзяць у сучасны побыт. Сярод іх — выцінанка, вышыванка, тэкстыльная ... Падрабязней »
Мода — далёка не з камоды
Я заўсёды трымаюся моды, але здалёк. А як педагог кожны дзень назіраю і ацэньваю тое, як апрануты нашы падлеткі. Пагадзіцеся, што моладзь усіх пакаленняў была і застаецца яркай і непрадказальнай ва ўсім, у тым ліку і ў манеры апранацца. І ўсё ж выбар адзення павінен адпавядаць сітуацыі, залежаць ад пары года і ўмоў надвор’я. Трэба сказаць, нашым навучэнцам варта сур’ёзна ... Падрабязней »
Рэальны чалавек цікавейшы і ярчэйшы за ідэал
У бясконцым патоку ходу часу мы плывём у фарватары лютага. Набліжаемся да яго заканчэння, а гэта значыць, што настала пара душэўных спраў, звязаных з нашымі любімымі мужчынамі: роздумаў пра мужнасць, клопатаў пра падарункі нашым абаронцам, у самым шырокім сэнсе гэтага слова. Традыцыя ўшаноўваць мужчын-воінаў і прадстаўнікоў мірных прафесій важная, неабходная, мудрая і цудоўная. Жыццёвыя назіранні дазваляюць нам адчуць яе глыбіню, ... Падрабязней »
Пісьмы сабе і іншым
Адным з яркіх уражанняў для мяне ў годзе, які надышоў, стала кніга — перапіска Астрыд Ліндгрэн з падлеткам Сарай Шварт (Юнгкранц). Выданне знайшлося ў адной незвычайнай кнігарні. Назва ў кнігі арыгінальная: “Вашы пісьмы я захоўваю пад матрацам”, і гэта зразумела, бо ўдзельніцы гэтай перапіскі — людзі незвычайныя, адной з якіх у той час было 63, а другой — 12 гадоў. ... Падрабязней »
Свята да нас прыходзіць
Жывём мы ўсе звычайным жыццём 345 дзён на год, але 10 дзён да навагодняга свята і пасля яго лічым чароўнымі, асаблівымі, абнадзейлівымі, напоўненымі марамі. У гэтыя святочныя дні мы ўспамінаем пра сваё дзяцінства і “ўнутранае дзіця”, што жыве ў нас, у гэтыя дні мы імкнёмся яшчэ больш старанна ўпрыгожыць жыццё нашых дзяцей. Няхай ім будзе што ўспомніць, калі стануць дарослымі, ... Падрабязней »