Гаспадары экастанцый

Праца ў прыродзе — адзін з кірункаў экалагічнага выхавання дашкольнікаў. У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 Дзятлава з удзелам педагагічных работнікаў, выхаванцаў і іх бацькоў ажыццяўляецца работа па добраўпарадкаванні тэрыторыі, дзеці далучаюцца да працы, пазнаюць прыроду. Цікавы гістарычны факт. Нямецкі педагог Ф.Фро­бель вялікую ўвагу ўдзяляў ролі прыроды ў развіцці дзяцей, рэкамендаваў часцей выводзіць дзяцей на прыроду і знаёміць з раслінамі. ... Падрабязней »

Пацалункі сонца

Адносіны прыгожай паловы чалавецтва да вяснушак, як мілай прыметы вясны, самыя розныя — ад захаплення да роспачы. На самай справе вяснушкі — нармальная рэакцыя самаабароны скуры ад уздзеяння ўльтрафіялетавых прамянёў. З медыцынскага пункту гле­джання, вяснушкі, ці эфеліды — асаблівага віду пігментныя плямы памерам 1—3 мм светла-карычневага колеру, якія ўзнікаюць часцей за ўсё на твары, шыі, грудзях, спіне, руках і нагах. Яны не ўзвышаюцца ... Падрабязней »

“Вожыкі”

Нам спатрэбяцца: 8 вараных жаўткоў, 6 ст.л. смятаны, 4 ч.л. цукру, 1 ч.л. соды, гашанай воцатам, 200 г сметанковага масла, мука  — колькі возьме цеста. Адварваем яйкі ўкрутую. Аддзяляем бялкі ад жаўткоў. Расціраем жаўткі з цукрам. Дабаўляем смятану, масла. Прасейваем шклянку мукі ў глыбокую міску. Да мукі дабаўляем соду, гашаную воцатам. Добра змешваем соду з мукой, затым злучаем усе інгрэдыенты. ... Падрабязней »

Фаршыраваная бульба

Стравы з бульбы — гэта заўсёды смачна і сытна! Яны не маюць патрэбы ў рэкламе, усе гаспадыні любяць і шануюць бульбу. У любой хаце яна займае на стале ганаровае месца.  Бульба выдатна спалучаецца з любымі прадуктамі — рыбай, мясам, грыбамі, малаком, агароднінай, зелянінай. Бульбу смажаць, вараць, тушаць, запякаюць, робяць пюрэ, катлеты, аладкі, рагу. Нездарма народная мудрасць сцвярджае: “Хлеб — бацька, ... Падрабязней »

Шыкоўны смак і выгляд

Здзівіце гасцей і родных неверагодна прыгожымі і смачнымі курынымі рулецікамі. Просты рэцэпт з далікатных курыных грудак ператворыць любы абед ці вячэру ў святочную. Рулецікі можна прыгатаваць не толькі з курынага філе, але і з сакавітых кумпячкоў, папярэдне вызваліўшы іх ад костачак. Курыныя рулецікі можна падаваць як у халодным, так і ў гарачым выглядзе з гарнірам ці салатам. З начынкамі можна ... Падрабязней »

Чараўніцтва нітак

З мэтай далучэння выхаванцаў да аднаго з відаў традыцыйнага нацыянальнага мастацтва — ручнога ткацтва — на прыкладзе тэхналогіі габеленапляцення ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Свіслачы пяць гадоў арганізавана работа платнай паслугі “Дзіцячае ручное ткацтва”. Дзеці знаёмяцца з мастацтвам габелена і працэсам яго стварэння, вучацца тэхнікам і тэхналогіі ткацтва габелена. Працэс навучання дзяцей ручному ткацтву прахо­дзіць у некалькі этапаў. На першым ... Падрабязней »

Аўтаімунныя захворванні, стрэс і інфекцыі — галоўныя прычыны выпадзення валасоў

Пачатак вясны — не самы лёгкі час для нашага арганізма: авітаміноз, недахоп вітаміну Д і іншыя агрэсіўныя фактары навакольнага асяроддзя не лепшым чынам адбіваюцца не толькі на стане скуры, але і на выглядзе валасоў. Пра тое, як рэанімаваць валасы пасля зімы, вылечыць акнэ і дэфіцытарныя станы арганізма, расказала кандыдат медыцынскіх навук, дэрматолаг-трыхолаг, урач антыўзроставай медыцыны, аўтар методыкі дыетатэрапіі акнэ Святлана ... Падрабязней »

#сядзім_дома з карысцю

Увесь свет перажывае няпростыя часы. Ва ўмовах самаізаляцыі складана ўсім, асабліва маленькім і актыўным дашкольнікам. У сваёй групе мы арганізавалі марафон для бацькоў, дзяцей і педагогаў ва ўмовах самаізаляцыі “Гуляем з тым, што выкінуць не шкада вам, а для дзяцей карысна” пад хэштэгам #сядзім_дома з карысцю. Не сакрэт, што ў дашкольным узросце адной з найважнейшых задач з’яўляецца развіццё кагнітыўнага мыслення ... Падрабязней »

Вясновыя ключыкі

Прымула — вясновая кветка. За непаўторную, пяшчотную прыгажосць гэтую расліну выбіраюць многія садаводы. Налічваецца больш за чатырыста гатункаў гэтай кветкі. Практычна ў кожнай краіне паходжанне назвы гэтай расліны авеяна легендамі і міфамі. Акрамя таго, прымула лічыцца лекавай раслінай. Цікава, што  хвалістыя апушаныя лісточкі прымулы называюць “баранчыкамі”, а  суквецці — “ключыкамі”, бо тыя нагадваюць некалькі маленькіх ключыкаў. За ранняе цвіценне прымулы ... Падрабязней »

Брошка ў стылі боха

Боха — гэта змешванне некалькіх стылістычных напрамкаў у модзе, такіх як хіпі, кантры, фальклор, сафары, этнічныя матывы і вінтаж. Боха называюць багемным стылем (цыганскім). “Спалучай і змешвай”— так гучыць галоўнае правіла боха. У выніку атрымліваюцца рэчы, якія, на першы погляд, не спалучаюцца адна з адной. Асаблівае месца ў багемным стылі займаюць аксесуары. Тут не працуе правіла залатой сярэдзіны або ўмеранасці. ... Падрабязней »