Як вырасціць моцную і здаровую расаду

Як вы ведаеце, вясной галоўны клопат дачніка — гэта расада. Менавіта на гэтым, самым раннім этапе развіцця раслін закладваюцца асновы будучага багатага ўраджаю. Здаровая, моцная, вырашчаная па ўсіх правілах расада выдатна перанясе пікіроўку, а потым і перасадку ў адкрыты грунт. Добры рост ра­сады можа забяспечыць нам бульба, якая багата на калій. Менавіта гэтага пажыўнага рэчыва звычайна не хапае маладым расадным ... Падрабязней »

Заліўны пірог з агароднінай, яйкам і вяндлінай на кефіры

Для любога чалавека, добра знаёмага з кулінарыяй і не вельмі, заліўныя пірагі — гэта проста знаходка. Гатуецца гэтая сытная, смачная, прыгожая страва даволі хутка і проста. Паверце, яна зможа стаць сапраўднай палачкай-выручалачкай у непрадбачаных сітуацыях. Хачу сказаць пра тое, што мае самыя першыя пірагі былі менавіта заліўныя, таму што яны — бяспройгрышны варыянт для пачаткоўца кулінара. Калі вы будзеце строга прытрымлівацца ... Падрабязней »

Кветкі радасці

Калі вы хочаце ўпрыгожыць свой участак раслінамі, якія будуць рана цвісці, — пасадзіце крокусы. Крокусы лічацца аднымі з найбольш распаўсюджаных раслін, якія выкарыстоўваюцца ў ландшафтным дызайне. Іх вырошчваюць для ўпрыгожвання клумб, рабатак і бардзюраў. Крокусы можна сумяшчаць з іншымі кветкамі: нарцысамі, гіяцынтамі і цюльпанамі, каб стварыць прыгожыя кампазіцыі. Cа старажытных часоў гэтыя кветкі вырошчвалі ў Асірыі, Індыі і Егіпце. Старажытныя грэкі лічылі ... Падрабязней »

Самае смачнае свята

Гатуем не толькі смачна, але і прыгожа БЛІНЫ З БУЛЬБАЙ Ой-ёй-ёй! Ой-ёй-ёй! Колькі да мяне ідзе сяброў! Разам будзем зіму праводзіць, Разам будзем Масленіцы лагодзіць! Душа ты мая, Масленіца! Прыязджай да нас у госці, На шырокі двор, На горках пакатацца, На блінах паваляцца, Сэрцам пацешыцца! (з фальклору) Масленіца на дварэ! Хутчэй клічам сяброў за стол і пачынаем частаваць іх найсмачнейшымі ... Падрабязней »

Асноўная небяспека дзіцячай разеолы — паніка дарослых

Пачатак вясны ўрачы адносяць да аднаго з самых вострых у плане захворванняў на вірусныя інфекцыі перыядаў. Пасля зімы арганізм, асабліва дзіцячы, даволі аслаблены і з лёгкасцю чапляе не толькі рэспіраторныя інфекцыі, але і тыя, што выклікаюць высыпанні на скуры. Пра тое, з якімі скаргамі на стан скуры ў пачатку сакавіка часцей за ўсё прыходзяць да ўчастковага ўрача мамы з малышамі, ... Падрабязней »

Працягні руку падтрымкі сабе і свету

За пяць хвілін да вясны самы час пагаварыць пра настрой, з якім мы яе сустрэнем. Пабудова настрою зусім не марнаванне часу, бо мы ствараем псіхалагічны фундамент жыцця ў важны момант, калі хочацца абнавіцца разам з прыродай, перагледзець свой погляд на свет і, нягледзячы на зімовую стомленасць, падтрымаць сябе і іншых сваім добрым настроем. Важней за ўсё для педагога як прафесіянала ... Падрабязней »

Драцэна

Драцэна — расліна вільготных тропікаў. Сярод мноства відаў у культурным развядзенні ў неўласцівых умовах выкарыстоўваюць некалькі. Драцэна падыходзіць для вырошчвання ў аранжарэях, зімовых садах, уцепленых лоджыях і на балконах, у холах рэстаранаў, гасцініц, у офісах. Яна ўпрыгожыць музычную залу дзіцячага сада ці школы. Пры выбары драцэны для дома неабходна ўліч­ваць, колькі ёй будзе дадзена месца, бо сярод разнастайных відаў драцэн ... Падрабязней »

Іх норавы: народныя святы і звычаі шведаў

На факультатыве шведскай мовы ў гімназіі № 2 Віцебска мы вывучаем не толькі мову, але і багатую народную культуру, традыцыі і звычаі далёкай скандынаўскай краіны. Гэта духоўна ўзбагачае навучэнцаў і стымулюе цікавасць да вывучэння прадмета. Разам з гімназістамі мы робім інсцэніроўкі шведскіх нацыянальных свят. Народныя звычаі зусім не такія статычныя, як можа выглядаць падчас фальклорных пастановак, — наадварот, яны маюць вельмі ... Падрабязней »

Дыфтэрыя: пагроза побач

Дыфтэрыя ўяўляе сабой вострае інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца паветрана-кропельным шляхам, аднак можна заразіцца і праз прадметы ўжытку, посуд і цацкі. Дыфтэрыя перадаецца ад хворых і бессімптомных носьбітаў (людзей, якія інфіцыраваны, але не праяўляюць сімптомаў). Цяжар хваробы абумоўлены вельмі атрутным таксінам, які выдзяляе дыфтэрыйная палачка. Часцей за ўсё пашкоджвае насаглотку, але нярэдка закранае гартань, бронхі, скуру і іншыя органы. Інкубацыйны перыяд ... Падрабязней »

Гранатавы смак у зімовы час

Захварэць зімой вельмі проста. Таму прафілактыка прастудных захворванняў у зімовы час і іх лячэнне — тэма, знаёмая ўсім. З самага дзяцінства любое прастуднае захворванне суправаджалася для мяне нізкім гемаглабінам. Для дасягнення неабходнага паказчыка ў барацьбу ўступалі гематаген, грэцкія арэхі і гранат. Гранат стаў маім самым любімым. Плод граната змяшчае 15 амінакіслот, такой колькасці няма больш ні ў адной садавіне. У ... Падрабязней »