Запечаныя шампіньёны, фаршыраваныя сырам і часнаком

Шампіньёны частыя госці нашага стала. Незалежна ад сезона, іх заўсёды можна знайсці ў продажы. Рэцэпты страў з гэтага карыснага прадукту адны з самых даступных. З імі вараць смачныя супы-пюрэ, гатуюць другія стравы. А таксама выкарыстоўваюць у салатах і закусках. Гэтыя грыбы выдатна спалучаюцца з многімі прадуктамі, дадаючы ім смак і ні з чым не параўнальны водар. Прапаную самы просты рэцэпт ... Падрабязней »

Сальпіглосіс

Аднагадовыя кветкі з’яўляюцца ў мяне на клумбе самымі рознымі  шляхамі. Пра некаторыя я даведваюся праз часопісы і каталогі, некаторыя бачу на клумбах і потым ужо шукаю пра іх інфармацыю, а бывае і так, што проста прыцягне ўвагу малюнак на пакеціку з насеннем. Апошні варыянт — гэта пра сальпіглосіс. Неймавернай прыгажосці кветкі, па форме падобныя на немахровую петунію, але расфарбаваныя ва ... Падрабязней »

Самы час жыць

Памятаеце казку Пушкіна?..                 “Жил старик со своею старухой                 У самого синего моря;                 Они жили в ветхой землянке                 Ровно тридцать лет и три года…” Вядома, што ў пушкінскія часы людзі жаніліся даволі рана, а таму можна меркаваць, што старому з вядомай казкі было крыху больш за 50. У наш век 50-гадовыя мужчыны ніяк не выглядаюць на дзядкоў (хіба толькі не ... Падрабязней »

Добры настаўнік і таленавіты бондар

Настаўніка сярэдняй школы № 2 гарадскога пасёлка Хоцімск Аляксандра Макаравіча Мяшкова ведаюць не толькі ў сваім раёне, але і ва ўсёй Магілёўскай вобласці. Справа ў тым, што ён — адзін з нямногіх майстроў Беларусі, які пераняў і захаваў сакрэты старадаўняга бондарскага рамяства. Бочкі, кадушкі, вёдры і іншае драўлянае начынне — усё пад сілу народнаму ўмельцу. Калі знаёмішся з такім чалавекам, ... Падрабязней »

Барацьба з узростам павінна быць граматнай

Стандарты прыгажосці мяняюцца з году ў год. І, напэўна, няма такога чалавека, якога поўнасцю задавальняў бы яго знешні выгляд. Часта недахопы, якія мы бачым у сабе, іншыя людзі не заўважаюць. Тым не менш гарбінка на носе ці вузкія вусны могуць стаць прычынай комплексаў, ад якіх самастойна пазбавіцца цяжка. Выйсце з гэтай сітуацыі ёсць: палюбіць сябе такім, якім вы з’яўляецеся, ці звярнуцца ... Падрабязней »

Адкрыты і таемны свет птушак побач

Першы выезд на дачу ў новым сезоне, здаецца, дазволіць атрымаць асалоду ўжо толькі ад ап’яняльнага вясновага паветра, свежага моцнага ветру ды ад прадчування пасадак, праполак. Па ўсім гэтым мы, любіцелі дачнага адпачынку, засумавалі. Чакаем каманды сонейка, аптымальных тэмператур, святочных доўгіх выхадных, каб разгарнуць актыўную пасадачную работу. Зцікавага для сябе пакуль знайшла на ўчастку толькі рэд­кія травінкі, увосень пасаджаную цыбулю, якая ... Падрабязней »

Калерыя, ці Калумбійская прыгажуня

Сваю назву гэтая расліна сямейства Геснерыевых атрымала па імені вучонага Майкла Колера, які выкладаў прыродазнаўчыя навукі ў інстытутах Цюрыха ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Часам у літаратуры прыводзіцца іншая назва кветкі — цідэя ці ізалома. Род налічвае каля 60 відаў раслін, а яго радзімай з’яўляюцца трапічныя зоны Цэнтральнай Амерыкі. У хатнім кветкаводстве калерыя ­ўяўляе сабой невысокую травяністую расліну да 50 см ... Падрабязней »

Крыжыкам па палатне

Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці прапаноўвае школьнікам 7 гурткоў рознага кірунку: “Саламяныя цуды” (саломапляценне), “Ткалля” і “Кросны” (ткацтва), “Каляровыя пацеркі” (бісерапляценне), “Прыродная майстэрня” (прыродны матэрыял) і інш. Іх кіраўнікі Святлана Луцык, Ала Назарук, Людміла Сакалюк і Валянціна Струнец — надзвычай творчыя, захопленыя і ініцыятыўныя людзі, якія ахвотна дзеляцца вопытам, талентам, уменнямі і ведамі з дзецьмі. Майстры народных рамёстваў не толькі ... Падрабязней »

Вясновая рапсодыя

Сёлетні красавік выдаўся халодным, дзьме зусім не цёплы вецер, і ўсё ж такі жыццё набірае сілу. Успомніце, з якой любоўю вы саджалі ўвосень першацветы, нарцысы, цыбульныя кветкі — крокусы, мускары, сцылы, хіянадоксы. І адбыўся веснавы цуд — усё гэта зацвіло альбо рыхтуецца цвісці. Цудоўна перазімавала гейхера — яе барвовае лісце так і ззяе рознымі пералівамі. Выпусціла свае тычкі хоста, паказаліся апетытныя парасткі ... Падрабязней »

Нязменныя атрыбуты Вялікадня

Ужо зусім блізка галоўнае свята вясны — Вялікдзень. Светлае і чыстае, яно нясе надзею і веру ў лепшае. Нязменным атрыбутам Вялікадня з’яўляецца чырвонае яйка і куліч. Як хочацца захаваць даўжэй адчуванне свята! І гэта магчыма. Самы час ствараць велікодныя вырабы сваімі рукамі. Аказваецца, можна зрабіць куліч з падручных сродкаў. Для работы нам спатрэбіцца: газета, белы папяровы ручнік, вата, клей ПВА, ... Падрабязней »