Адным з найважнейшых свят для веруючых беларусаў з’яўляецца Вялікдзень. Несумненна, важны атрыбут на святочным стале ў гэты дзень — велікодны куліч. Гэта выпечка заўсёды павінна быць смачнай, духмянай і прыгожай. Прапаную вам рэцэпт арыгінальных і смачных кулічоў “Крафіны” з далікатным здобным мякішам і хрусткай скарыначкай. Цікавую форму кулічам надае асаблівы від зборкі цеста, з прычыны чаго яны атрымліваюцца такімі хвалістымі ... Падрабязней »
Фітнес — гэта здорава!
Яшчэ 20 гадоў назад праблема нізкай рухальнай актыўнасці дзяцей не была настолькі актуальнай, як сёння. Рухавыя гульні з’яўляліся неад’емнай часткай дзяцінства. Захаванне і ўмацаванне здароўя выхаванцаў — адзін з прыярытэтных напрамкаў работы нашай установы, які рэалізоўваецца праз укараненне сучасных сродкаў аздараўлення, выкарыстанне фізкультурнага абсталявання і інвентару новага пакалення. Педагогі знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых форм фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці. Сярод іх — ... Падрабязней »
Самы “спартыўны” орган
Сэрца — самы “спартыўны” орган нашага цела. Яно складаецца з чатырох камер, якія, па чарзе скарачаючыся, прымушаюць кроў рухацца ў патрэбным напрамку. Адпачыць кожны аддзел сэрца можа толькі ў час дыясталы (расслабленне паміж скарачэннямі), якая доўжыцца долі секунды. І так усё жыццё без выхадных і адпачынкаў наша сэрца павінна нястомна працаваць круглымі суткамі, каб мы проста маглі жыць. Канечне, сэрцу ... Падрабязней »
Індыкатары чысціні атмасферы
Па ўсёй планеце сёння налічваецца каля 10 тысяч відаў папарацей. На падаконнікі трапляюць самыя непатрабавальныя і пры гэтым дэкаратыўныя расліны. Сярод іх давалія, аспленіум, птэрыс, нефралепіс, адыянтум і іншыя віды з розных куткоў свету. Апошнія два з’яўляюцца самымі распаўсюджанымі. Нефралепіс Папараці — своеасаблівы індыкатар чысціні атмасферы. Папарацевыя вельмі дрэнна пераносяць загазаванасць і задымленасць, рэагуюць на перасушанае паветра, а калі вы ... Падрабязней »
Чамадан, поўны пазітыву
“Не аддавайце грошы на вопратку — трацьце іх на падарожжы. Якая розніца, колькі гадоў вашым кедам, калі вы гуляеце ў іх па Парыжы?” З гэтым пагодзяцца ўсе, хто любіць падарожнічаць, адкрываць для сябе новыя краіны і запаўняць памяць незабыўнымі ўражаннямі і эмоцыямі. Пра тое, якому адпачынку аддаюць перавагу беларусы, пра гарады, у якія хочацца вяртацца зноў і зноў, і пра тое, ... Падрабязней »
Па рацэ часу
Рака часу ўвасабляецца ў інтэр’ерах 4-й гродзенскай гімназіі. Калідоры другога паверха каля музейных памяшканняў тут упрыгожылі выявамі архітэктурных каштоўнасцей горада. І зрабілі гэта, як кажуць, уласнымі сіламі. А яшчэ ў гімназіі з’явілася традыцыя: дакранешся да маёлікавага крыжа, такога, як на Каложы, — і будзе табе шчасце, добрая адзнака на ўроку забяспечана. Але аб усім па парадку. — Наша гімназія пабудавана ... Падрабязней »
Правільнае харчаванне павінна стаць звычкай
Пытанні знешняга выгляду і лішняй вагі менавіта вясной з’яўляюцца вельмі актуальнымі. Традыцыйна менавіта вясной многія абяцаюць самі сабе ўжо з панядзелка жыць па-новаму. Часцей за ўсё гэта заключаецца ў тым, што людзі пачынаюць займацца спортам, пераважна бегам, а таксама эксперыментаваць з дыетамі. Толькі не заўсёды эксперыменты заканчваюцца прыгожа і без наступстваў. Ці магчыма пахудзець без спорту, дзякуючы толькі правільнаму харчаванню? ... Падрабязней »
Злавіце свой лепшы рытм жыцця!
Суровая зімовая пара года і асабліва яе апошні месяц асацыіруюцца ў большасці з нас з мужчынскімі вобразамі, рысамі характару, дасягненнямі. Ці думалі мы калі-небудзь пра рытм творчасці і дасягненняў вялікіх мужчын, пра іх распарадак жыцця, дня?! Калі так, то цікава падзяліцца вынікамі асэнсавання, калі не, то тым больш прывабна стаць даследчыкам рытму жыцця вялікіх мужчын нашай зямной цывілізацыі. У гэтым ... Падрабязней »
Вырошчваем пакаёвыя расліны з мамай
Як прыцягнуць увагу бацькоў да адукацыйнага працэсу ў спецыяльным класе, дзе вучацца дзеці з цяжкімі множнымі парушэннямі ў развіцці? Як арганізаваць эфектыўную сумесную дзейнасць педагогаў, вучняў, іх мам і татаў? Мы выбралі метад праектаў — адзін з дзейсных спосабаў арганізацыі калектыўнай пазнавальнай і творчай дзейнасці. Праект “Вырасцім пакаёвую расліну разам з мамай”, які вырашае пэўныя задачы прадметаў “Асновы жыццядзейнасці” і “Гаспадарча-бытавая ... Падрабязней »
Маранта
Маранту кветкаводы любяць за яе цудоўнае лісце. Маранту трохколерную называюць малітоўнай раслінай за тое, што лісце яе цудоўным чынам рэагуе на святло. Пры недахопе асвятлення лісце прымае вертыкальнае становішча, па форме нагадвае замкнутую разетку; пры дастатковым асвятленні адварочваецца, размяшчаецца гарызантальна, а разетка адкрываецца. Так, увечары лісце маранты апускаецца, а раніцай разварочваецца. З-за таго, што расфарбоўка верхняй і ніжняй пласціны лістоў ... Падрабязней »